Расмус Эльм
Расмус Эльм | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009—2012 2012—2015 2015—2020 |
Кальмар АЗ ЦСКА Масква Кальмар |
67 (18) 83 (18) 47 (5) 74 (2) |
Зборныя | ||
2009—2013 | Швэцыя | 39 (4) |
Расмус Крыстафэр Эльм (па-швэдзку: Rasmus Christoffer Elm; нарадзіўся 17 сакавіка 1988 году, Кальмар, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Кальмар»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады сваёй кар’еры Эльм правёў у малазначных швэдзкіх клюбах, якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. Ягоным першым сур’ёзным клюбам стаў «Кальмар», куды швэдзкі футбаліст прыйшоў у студзені 2005 года. Ён выступаў за гэты клюб да жніўня 2009 году. За гэты час паўабаронца правёў 96 гульняў у Альсвэнскане й забіў 17 галоў. У 2007 годзе Эльм дапамог камандзе заняць 2 месца ў чэмпіянаце, перамагчы ў нацыянальным кубку й стаць фіналістам Супэркубка. У сэзоне 2008 году ён разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату Швэцыі, упершыню ў гісторыі клюбу «Кальмар», гуляў у фінале Кубка й Супэркубка краіны.
АЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы сваёй ўдалай гульні ў «Кальмары», швэдзкі футбаліст прыцягнуў увагу клюбу АЗ зь Нідэрляндаў. 27 жніўня 2009 году Расмус падпісаў з гэтым клюбам чатырохгадовы кантракт[2]. Дэбют паўабаронцы ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 12 верасьня 2009 году ў сустрэчы супраць «АДО Дэн Гааг». У сваім першым сэзоне за АЗ Эльм правёў 23 матчы й забіў 3 галы. У наступным сэзоне 2010—2011 гадоў ён удзельнічаў у 28 гульнях чэмпіянату й адзначыўся 5 галамі.
ЦСКА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2011 году зьявілася інфармацыя, што ў паслугах швэдзкага футбаліста зацікаўлены маскоўскі ЦСКА. Аднак Расмус прыняў рашэньне застацца ў ранейшым клюбе[3]. У ліпені 2012 году паведамлялася аб аднаўленьні перамоваў з нагоды пераходу Эльма ў склад чырвона-сініх[4]. 25 ліпеня стала вядома, што клюб з Расеі дамовіўся з АЗ аб куплі паўабаронцы, сума трансфэру меркавана склала больш за 6 млн эўра[5]. 30 ліпеня футбаліст падпісаў з ЦСКА трохгадовы кантракт[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 2007 году адбыўся дэбют Эльма ў моладзевай зборнай Швэцыі, гулец выйшаў на замену ў матчы з аднагодкамі з Ўэйлзу. Да гэтага ён выступаў у юнацкай зборнай сваёй краіны. У 2009 годзе Расмус прыняў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе, дзе ягоная каманда ў паўфінале прайграла ангельцам у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У тым жа годзе трэнэр галоўнай зборнай краіны Лярс Лягербэк уключыў паўабаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. Ён дэбютаваў за зборную ў студзені 2009 году, а 11 лютага забіў свой першы гол у сустрэчы супраць зборнай Аўстрыі[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Кальмар»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2008
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Швэцыі: 2009
ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расеі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Rasmus Elm // FBref (мн.)
- ^ «Rasmus Elm klar för AZ». svd.se
- ^ Эльм отказался переходить в ЦСКА. sports.ru
- ^ АЗ и ЦСКА продолжают переговоры о трансфере Эльма. sports.ru
- ^ ЦСКА договорился с АЗ о покупке Эльма. sports.ru
- ^ Эльм стал армейцем. pfc-cska.com.
- ^ Rasmus Elm frälste Sverige. aftonbladet.se
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расмус Эльм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў