Мікаэль Антансан
| Мікаэль Антансан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 траўня 1981[1][2] (45 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | АІК Атляс[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—1997 | Сыльгёўда[d] | 28 (8) |
| 1998—2004 | Гётэборг | 52 (0) |
| 2004—2006 | Аўстрыя Вена | 28 (0) |
| 2006—2007 | Панатынаікос | 7 (0) |
| 2007—2011 | Капэнгаген | 86 (2) |
| 2011—2014 | Балёньня | 89 (0) |
| 2014—2018 | Капэнгаген | 45 (0) |
| 2024— | АІК Атляс[d] | |
| Зборныя | ||
| 1997—1998 | Швэцыя (да 16)[d] | 18 (2) |
| 1999 | Швэцыя (да 18)[d] | 9 (0) |
| 2002—2004 | Швэцыя (да 21)[d] | 20 (1) |
| 2004—2015 | Швэцыя | 28 (0) |
Мікаэль Антансан (па-швэдзку: Mikael Antonsson; нар. 31 траўня 1981 году, Сыльгёўда, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст клюбу «АІК Атляс». У 2004—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Швэцыі на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Антансан пачаў сваю кар’еру ў клюбе АІК Сыльгёўда, ужо ў падлеткавым узросьце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клюб «Гётэборг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Альсвэнскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 году быў ужо гульцом асноўнага складу[3].
Улетку 2004 году перайшоў у аўстрыйскі клюб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сэзоны, аднак вельмі шмат прапусьціў з-за частых траўмаў: у чэмпіёнскім сэзоне 2005—2006 гадоў адгуляў усяго ў 12 матчах[4]. Тым ня менш, акрамя чэмпіёнскага тытулу, атрымаў перамогу з «Аўстрыей» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэцкага «Панатынаікосу», які тады трэніраваў ягоны суайчыньнік Ганс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасьля адстаўкі швэдзкага спэцыяліста.
Правёўшы ў Грэцыі адзін сэзон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клюбам «Капэнгаген»[5]. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з посьпехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 году перайшоў у італьянскую «Балёньню», правёў у першым сэзоне 28 матчаў[6].
У 2014 годзе гулец вярнуўся ў дацкі «Капэнгаген».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі 22 студзеня 2004 году ў матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Пазьней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 году не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 году[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аўстрыя»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2006
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2005, 2006
«Капэнгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2009, 2010, 2011, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Даніі: 2009, 2015, 2016, 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mikael Antonsson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MIKAEL ANTONSSON // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Mikael Antonsson. svenskfotboll.se
- ↑ Mikael Antonsson > Bundesliga 2005/2006. weltfussball.de
- ↑ Mikael Antonsson klar för FC Köpenhamn. Expressen
- ↑ Mikael Antonsson. Gazzetta dello Sport.
- ↑ Mikael Antonsson > Länderspiele. weltfussball.de.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Капэнгаген» (дацк.)
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце weltfussball.de