Улёф Мэльбэрг
| Улёф Мэльбэрг | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 верасьня 1977[1][2][3] (48 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | абаронца, цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—1997 | Дэгерфарс[d] | 47 (0) |
| 1997—1998 | АІК Стакгольм | 17 (0) |
| 1998—2001 | Расінг Сантандэр | 98 (0) |
| 2001—2008 | Астан Віла | 232 (8) |
| 2008—2009 | Ювэнтус | 27 (2) |
| 2009—2012 | Алімпіякос Пірэй | 71 (7) |
| 2012—2013 | Вільярэал | 29 (2) |
| 2013—2014 | Капэнгаген | 22 (3) |
| Зборныя | ||
| 1996—1999 | Швэцыя (да 21)[d] | 27 (4) |
| 2000—2012 | Швэцыя | 117 (8) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2016—2017 | Бромапойкарна | |
| 2019 | Фрэмад Амагер[d] | |
| 2019—2020 | Гэльсынгборг | |
| 2023—2024 | Бромапойкарна | |
| 2025 | Сэнт-Луіс Сіці[d] | |
Э́рык У́лёф Мэ́льбэрг (па-швэдзку: Erik Olof Mellberg; нар. 3 верасьня 1977 году, Скагэрсьвік, камуна Гульспонг, Швэцыя) — былы швэдзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэльбэрг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспонг», адкуль быў запрошаны ў клюб вышэйшага дывізіёну «Дэгерфорс». Пасьля вылету «Дэгерфорсу» з вышэйшага дывізіёну Мэльбэрг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у швэдзкай лізе рушыла ўсьлед запрашэньне ў гішпанскую Ля Лігу, у клюб «Расінг» Сантандэр, дзе ён адразу стаў асноўным гульцом.
Мэльбэргам цікавіліся «Барсэлёна» й «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу перайсьці ў «Астан Вілу». У бірмінггэмскім клюбе ён стаў капітанам каманды й быў ім на працягу 3 гадоў. У сэзоне 2002—2003 гадоў адыграў без заменаў усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм’ер-лізе[4]. У апошнім сэзоне ён быў пераведзены са звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы на правы флянг.
У студзені 2008 году падпісаў папярэдні 3-гадовы кантракт зь «Ювэнтусам». У турынскі клюб Мэльбэрг перайшоў пасьля сэзону 2007—2008 гадоў паводле правіла Босмана. У складзе «Ювэнтусу» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу й 1/8 фіналу гэтага турніру.
У чэрвені 2009 году перайшоў у «Алімпіякос», кантракт зь якім разьлічаны на 3 гады, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэльбэрг удзельнічаў ува многіх чэмпіянатах сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Швэцыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]АІК
- Чэмпіён Швэцыі: 1998
«Алімпіякос» Пірэй
- Чэмпіён Грэцыі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Уляфа й ягонай сяброўцы Караліны Кіль ёсьць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) й сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Olof Mellberg // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ OLOF MELLBERG // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Olof Mellberg // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Статыстыка на footballdatabase.eu
- ↑ Мельберг подписал контракт с «Олимпиакосом». sports.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтусу»
- Профіль на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 3 верасьня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Футбалісты клюбу «Дэгерфорс»
- Футбалісты клюбу АІК Стакгольм
- Футбалісты клюбу «Расінг» Сантандэр
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Вільярэал»
- Футбалісты клюбу «Капэнгаген»
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Футбалісты клюбу «Бромапойкарна» Стакгольм
- Футбалісты клюбу «Гэльсынгборг»
- Швэдзкія футбалісты