Майкл Сьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Майкл Сьміт
анг. Michael Smith
F-109-7-0-0-10 001.jpg
Дата нараджэньня 26 красавіка 1932(1932-04-26)[1][2][3][4][5][6][7]
Месца нараджэньня Блэкпул, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 4 кастрычніка 2000(2000-10-04)[1][2][4][5][6] (68 гадоў)
Месца сьмерці Ванкувэр, Канада
Грамадзянства Канада
Месца вучобы Манчэстэрскі ўнівэрсытэт і Arnold School[d]
Занятак хімік, біяхімік, прафэсар унівэрсытэту і генэтык
Навуковая сфэра біяхімія
Месца працы Унівэрсытэт Брытанскай Калюмбіі
Узнагароды Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1993)

Майкл Сьміт (па-ангельску: Michael Smith; 26 красавіка 1932, Блэкпул, Вялікабрытанія — 4 кастрычніка 2000, Ванкувэр, Канада) — канадзкі біяхімік ангельскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1993), якую ён падзяліў з Кэры Малісам. Нарадзіўся ў беднай сям'і садоўніка Роўланда Сьміта (анг. Rowland Smith). Наведваў прыватную школу Арнольд (анг. Arnold School). У юнацтве быў бойскаўтам. З-за свайго кепскага веданьня лацінскай не здолеў паступіць ні ў Оксфард, ні ў Кэмбрыдж. Але ў 1950 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт Манчэстэра, дзе вывучаў хімію. У 1953 годзе атрымаў стыпэндыю, якая дазволіла абараніць дысэртацыю. Улетку 1956 году даведаўся пра магчымасьць працы ў Ванкувэры ў маладога тады хіміка Гара Гобінда Хараны. У верасьні прыехаў у Канаду, дзе заняўся сынтэзам біялягічна важных арганафасфатаў. У 1960 уся група пераехала працаваць ва Ўнівэрсытэт штату Вісконсін[8]. Але напачатку 1961 году прыняў рашэньне вярнуцца ў Канаду. Працаваў ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі ў Ванкувэры, Канада. Атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за ягоны фундамэнтальны ўнёсак у вывучэньне аднабаковага мутагенэзу, заснаванага на алігануклеатыдах і вывучэньне пратэінаў[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]