Каралін Бэртоццы
Ка́ралін Рут Бэртоццы (па-ангельску: Carolyn R. Bertozzi; нар. 10 кастрычніка 1966 году) — амэрыканская хімічка, праца якой ахоплівае як хімію, гэтак і біялёгію. Яна ёсьць вынаходніцай тэрміну біяортаганальная хімія[8], якая апісвае хімічныя рэакцыі, сумяшчальныя з жывымі сыстэмамі. Працавала над сынтэзам хімічных інструмэнтаў дзеля вывучэньня вузных цукроў, званых гліканамі, і тое, як яны ўплываюць на такія захворваньні, як то рак, запаленьне і вірусныя інфэкцыі, да прыкладу каранавірус[9]. Ёсьць прафэсаркай Стэнфардзкага ўнівэрсытэту[10], а таксама праводзіць дасьледаваньні ў Мэдычным інстытуце Гаўарда Г’юза[11]. У 2022 годзе поруч з Мортэнам Мэльдалем і Карлам Бары Шарплесам атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за тое, што палепшыла таргетынг супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстаньні клік-хіміі і біяортаганальных рэакцыяў[12][13]. Было адзначана, што Бэртоццы вывела клік-хімію на новы ўзровень і пачала выкарыстоўваць яе ў жывых арганізмах[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.invent.org/honor/inductees/inductee-detail/?IID=535
- ↑ Cook B. N., Bertozzi C. R. Chemical approaches to the investigation of cellular systems (анг.) // Bioorganic & Medicinal Chemistry — Elsevier, 2002. — Vol. 10, Iss. 4. — P. 829—840. — ISSN 0968-0896; 1464-3391 — doi:10.1016/S0968-0896(01)00376-5 — PMID:11836089
- ↑ http://magounbiggins.tributes.com/show/Veronica-A.-Bertozzi-93931659
- 1 2 3 4 5 6 7 https://www.lincei.it/sites/default/files/documenti/Soci/3039_CV.pdf
- ↑ https://www.annualreviews.org/content/journals/10.1146/annurev.cellbio.17.1.1
- ↑ www.nasonline.org (анг.)
- ↑ (нявызначаны загаловак) — doi:10.5281/ZENODO.18315206
- ↑ «Carolyn R. Bertozzi». HHMI.
- ↑ «Carolyn Bertozzi». Stanford University.
- ↑ Adams, Amy (2015). «Stanford chemist explains excitement of chemistry to students, the public». Stanford News.
- ↑ «Carolyn Bertozzi honored by GLBT organization». UC Berkeley News.
- ↑ «Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за новы мэтад звышхуткага сынтэзу малекул». Радыё Свабода.
- ↑ «Press release: The Nobel Prize in Chemistry 2022». The Nobel Prize.
- ↑ «Стварэнне лекаў, палімераў і новых матэрыялаў. Чым нам дапаможа „клік-хімія“, за якую сёлета далі Нобелеўку?» Наша Ніва.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.