Азіз Санджар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Азіз Санджар
Aziz Sancar 0060.jpg
Нарадзіўся 8 верасьня 1946(1946-09-08)[1] (74 гады)
Савур, Мардзін, Турэччына
Навуковая сфэра Рэпарацыя ДНК, вузавы цыкль і цыркадны рытм
Месца працы Унівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл
Альма-матэр Стамбульская школа мэдыцыны, Унівэрсытэт Тэхасу ў Даласе і Стамбульскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Узнагароды і прэміі

Азіз Санджар (па-ангельску: Aziz Sancar, нар. 8 верасьня 1946, Саўра, Мардзін, Турэччына) — амэрыканскі навуковец-біяхімік турэцкага паходжаньня. У 2015 годзе ён падзяліў Нобэлеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК».

Сябра Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[3]. Яго старэйшы брат Кэнан Санджар - адстаўны брыгадны генэрал турэцкіх ўзброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар - турэцкі прафэсар права і дэпутат ад левай прокурдзкой Дэмакратычнай партыі народаў[4].

Скончыў мэдычны факультэт Стамбульскага ўнівэрсытэту (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[5]. Прайшоў магістратуру і асьпірантуру па малекулярнай біялёгіі ва ўнівэрсытэце Тэхасу ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[6]. У 1977—1982 гадах — пасьля дактарантуры, у Ельскім ўнівэрсытэце. З 1982 году — ва ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Гіл (з 1988 году прафэсар).

Жонка — біяхімік Гвэн Санджар (народжаная Боўлз, па-ангельску: Esta Gwendolyn Boles Sancar), таксама выпускніца ўнівэрсытэту Тэхасу ў Даласе і прафэсар ўнівэрсытэту Паўночнай Караліны ў Чапэл-Гіл[7][8][9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]