Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэст Рэзэрфорд | |
Ernest Rutherford | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 30 жніўня 1871[1][2][3][4][5][6][7][8][9] |
---|---|
Месца нараджэньня | Спрынг Грув, Новая Зэляндыя |
Дата сьмерці | 19 кастрычніка 1937[10][11][1][12][2][3][4][5][6][7][9] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | Кембрыдж, Ангельшчына |
Месца пахаваньня | Ўэстмінстэрскае абацтва[13][2] |
Грамадзянства | Новая Зэляндыя[14] Новая Зэляндыя[14] Новая Зэляндыя[d][15] |
Месца вучобы | Кэнтэрбэрыйскі ўнівэрсыстэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | ядзерны фізык, хімік, фізык, прафэсар і палітык |
Навуковая сфэра | фізыка, хімія |
Месца працы | Манчэстэрскі ўніверсітэт у Вікторыі[d][2], Унівэрсытэт Макгіла[2] і Кавэндыская лябараторыя |
Вядомы як | «бацька» ядзернай фізыкі |
Навуковая ступень | бакаляўр мастацтваў[14], магістар мастацтваў[14], бакаляўр навук[14] і доктар навук[d][14] |
Навуковы кіраўнік | Джозэф Джон Томсан |
Вучні | Нільс Бор, Джэймз Чадўік, Ганс Вільгельм Гайгер, Ота Ган, Фрэдэрык Содзі, Пётар Капіца |
Бацька | James Rutherford[d][3] |
Дзеці | Eileen Mary Rutherford[d][3] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув, Новая Зэляндыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж, Ангельшчына) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі, стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (па-ангельску: Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвёртым дзіцяці ў сям’і з дванаццаці. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрч.[16]
Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам[17].
У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта пад кіраўніцтвам Джозэфа Дж. Томсана[18].
Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1898 годзе Рэзэрфорд дапамагаў Р. Оўэнсу праводзіць дасьледаваньні тору з дапамогай электраскопу. Газ, які выдзяляе радыёактыўны тор, Рэзэрфорд назваў «эманацыяй тору»[19].. Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.
Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро геля. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[20]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Ernest Rutherford — 1834.
- ^ а б в г д Ernest Rutherford
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Турынская акадэмія навук — 1757.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ Капица П. Л. Резерфорд Эрнест // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 21 : Проба — Ременсы. — С. 582.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ http://www.westminster-abbey.org/our-history/famous-people?collection=wma-people&query=ernest+rutherford
- ^ а б в г д е Earnest Rutherford
- ^ Earnest rutherford
- ^ Рук Н. С. Біяграфія Эрнэста Ратэрфорда (рас.)
- ^ РЕЗЕРФОРД (Rutherford), Эрнест (рас.)
- ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 97.
- ^ Резерфорд Э. Сорок лет развития физики // Рэзэрфорд - навуковец і настаўнік = Резерфорд - ученый и учитель. — Москва: "Наука", 1973. — С. 7.
- ^ Д. Данин Резерфорд. — Молодая гвардия, 1966. — 624 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 ас.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эрнэст Рэзэрфорд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Пахаваныя ў Ўэстмінстэрскім абацтве
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Чальцы Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Рыцары-бакаляўры
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Нарадзіліся ў Новай Зэляндыі
- Ангельскія навукоўцы
- Новазэляндзкія навукоўцы
- Фізыкі
- Хімікі