Алькмунд з Дэрбі
Выгляд
(Перанакіравана з «Алкмунд з Дэрбі»)
| Алькмунд з Дэрбі | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Нарадзіўся | VIII стагодзьдзе |
| Памёр | каля 800 |
| Дзень памяці | 19 сакавіка |
Алькмунд[1] (лац. Alcmundus[2], Alkmundus[3], Alchmundus[4], анг. Alchmund of Derby, Алкмунд з Дэрбі[a]; † каля 800) — прынц Нартумбрыі, Сьвяты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сын караля Нартумбрыі Элхрэда. Па дваццаці роках выгнаньня, праведзеных сярод піктаў праз сваё дынастычнае змаганьне ў Нартумбрыі, вярнуўся туды з уласным войскам. Быў забіты пры невядомых абставінах. Адказнасьць за гібель крыніцы ўскладаюць на караля Нартумбрыі Эрдвульфа. Гібель Алькмунда называюць мучаніцкай, і ён залічаны ў лік сьвятых.
Спачыў у Лільшале (Шропшыр). Апісваюцца цуды, якія адбываліся на ягонай магіле. Праз нашэсьце датчанаў ягонае цела Алькмунда было перанесенае ў Дэрбі, і некалькі цэркваў у ваколіцы асьвечаныя ў ягоны гонар. Памяць сьвятога адзначаецца 19 сакавіка.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алькмунд // Православная энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2001. С. 80.
- ↑ Kelly S. Charters of Abingdon Abbey. — British Academy, 2000. P. 579.
- ↑ Revue bénédictine. T. 115, 2005. P. 376.
- ↑ Hart C. R. Learning and Culture in Late Anglo-Saxon England and the Influence of Ramsey Abbey on the Major English Monastic Schools. T. 1. — E. Mellen Press, 2003. P. 518.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Grosjean, P. Codicis Gothani Appendix (Vita Sancti Aelkmundi regis) // Analecta Bollandiana. T. LVIII, 1940. P. 178—183.
- Алькмунд // Православная энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2001. С. 80.