Хіславіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хіславіцкі раён
Хиславичский район
Flag of Khislavichsky District.png
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хіславічы
Дата ўтварэньня 1928
Насельніцтва (2007) 11 242
Плошча 1161,04 км²
Месцазнаходжаньне Хіславіцкага раёну
Хіславіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48140
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хіславічы.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1161,04 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца на Сожаўска-Асьцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсьць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.

Глебы ў раёне дзярнова-сільна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчанскага раёну, адноўлены ў цяперашнім выглядзе ў 1965 годзе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6747 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 1 мескае і 11 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтадарога абласнога значэньня Хіцоўка — Хіславічы — Амсьціслаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]