Перайсьці да зьместу

Прыбалтыйска-фінскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фінскія мовы»)
прыбалтыйска-фінская галіна
Народнасьць прыбалтыйска-фінскія народы (фіна-вугорскія народы)
Арэал Паўночная Эўропа
Лінгвістычная клясыфікацыя фіна-пермская моўная група
Склад
Клясыфікацыя ўральскіх моваў паводле мапы Эўразіі

     Юкагірскія

     Самадыйскія

     Вугорскія

     Фіна-волскія й пермскія (разам з прыбалтыйска-фінскімі)

Прыбалты́йска-фі́нскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць фіна-вугорскія народы, што пражываюць на паўночным узьбярэжжы Балтыйскага мора, а таксама ў некаторых іншых навакольных рэґіёнах.

На прыбалтыйска-фінскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 7 млн чалавек.

Разьвіцьцё прыбалтыйска-фінскіх моваў пачынаецца прыкладна ў раёне 1500—1000 гадоў да н. э., калі агульная протафіна-саамская мова падзялілася на протасаамскую і протапрыбалтыйска-фінскую.

Існуюць меркаваньні, паводле якіх протапрыбалтыйска-фінская мова пазьней падзялілася на тры гаворкі — паўднёвую, на якой размаўляла фіна-вугорскае насельніцтва Эстоніі і паўночнае Латвіі, паўночную, на якой размаўлялі на тэрыторыі сучаснае Фінляндыі і ўсходнюю, носьбіты якой жылі ў ваколіцах возера Ладага.

Прыбалтыйска-фінскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае падгаліны фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў. Найбольш блізкімі да прыбалтыйска-фінскіх моваў зьяўляюцца саамскія мовы, але некаторымі навукоўцамі гэтая блізкасьць аспрэчваецца[1].

Унутры прыбалтыйска-фінскія мовы падзяляюцца на 3 ґрупоўкі: паўднёвую, паўночную і ўсходнюю.

Калі паказваць схематычна, то клясыфікацыя прыбалтыйска-фінскіх моваў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.

Асноўная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Берасьцяная грамата № 292.

Першай пісьмовасьцю, якая была ўжытай для прыбалтыйска-фінскіх моваў, можна лічыць наўгародзкую берасьцяную грамату № 292, якая датуецца прыкладна паловай ХІІІ ст. Гэты тэкст быў напісаны кірыліцай і ўяўляў зь сябе замову ад нячысьцікаў.

Арыґінальны тэкст

юмолануолиїнимижи
ноулисѣханолиомобоу
юмоласоудьнииохови

Прыкладны пераклад

Страла бога зь дзясяткамі імёнаў
Божая гэта страла
Чыніць божы суд

Зараз нешматлікімі энтузіястамі, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываецца лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: /c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.

У 1930-ых гадох водзьдзю па паходжаньні лінґвістам Дзьмітрыем Цьвятковым быў распрацаваны кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.

У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.

Сучасны выгляд водзкага альфабэту.

A a B b C c D d D' ď E e
F f G g H h I i J j K k
L l L' l' M m N n N' n' O o
P p R r R' r' S s Š š S' s'
T t T' ť U u V v Z z Z' z'
Ž ž Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü

Першыя працы па стварэньні літаратурнага стандарту й артаґрафіі мовы пачаліся ў 1930 гадох. Ужо ў тыя часы вэпская пісьмовасьць базавалася на лацінскай ґрафіцы. У 1937 годзе альфабэт быў пераведзены на кірыліцу, але ў нашыя часы на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.

У нашыя часы вэпская пісьмовасьць таксама засноўваецца на лацінскім альфабэце, але сёньняшні альфабэт адрозьніваецца ад альфабэту 1930 гадоў.

Сучасны вэпскі альфабэт.

A a B b C c Č č D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
P p R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v Ü ü Ä ä Ö ö

Першая пісьмовасьць для іжорскае мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасьці ня мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданьне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражываньня іжоры частка афіцыйнага дакумэнтаабароту таксама вялося па-іжорску.

У 1936 годзе альфабэт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.

Сучасны іжорскі альфабэт.

A a B b C c D d E e F f
G g H h I i J j K k L l
M m N n O o P p R r S s
Š š T t U u V v Y y Z z
Ž ž Ä ä Ö ö

Як адзначалася вышэй, першым узорам ужываньня пісьмовасьці для карэльскіх моваў зьяўляецца наўгародзкая берасьцяная грамата № 292. Да ХІХ ст. кнігавыданьне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Эванґельле ад Мацея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і артаґрафіі мовы, у выніку чаго альфабэты розных выданьняў адрозьніваліся адзін ад аднаго. У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскае мовы быў створаны лацінскі альфабэт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову. У нашыя часы афіцыйна зацьверджаны карэльскі альфабэт, заснаваны на лацінскай ґрафіцы[2].

Сучасны карэльскі альфабэт.

A a B b C c Č č D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n
O o P p R r S s Š š Z z Ž ž
T t U u V v Y y Ä ä Ö ö '

Альфабэт ліўскае мовы базуецца на лацінскай аснове і зьмяшчае ў сабе элемэнты латыскага й эстонскага альфабэту. У 2005 годзе былі зацьверджаны правілы ліўскае артаґрафіі.

Сучасны ліўскі альфабэт.

А а Ā ā Ä ä Ǟ ǟ B b D d Ḑ ḑ
E e Ē ē F f G g H h I i Ī ī
J j K k L l Ļ ļ M m N n Ņ ņ
O o Ō ō Ȯ ȯ Ȱ ȱ Ö ö Ȫ ȫ Õ õ
Ȭ ȭ P p R r Ŗ ŗ S s Š š T t
Ț ț U u Ū ū Y y Ȳ ȳ V v Z z
Ž ž

Паўднёваэстонская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і альфабэт[3], які аналяґічны альфабэтам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моваў.

Сучасны выгляд вырускага альфабэту.

А а B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š T t U u V v W w
Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y Z z Ž ž
'

Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не зьяўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф зьяўляецца паказчыкам памякчэньня папярэдняга зычнага гуку.

Першы досьвед ужываньня пісьмовасьці для фінскае мовы датуецца прыкладна XVI ст.

Сучасны фінскі альфабэт.

A a B b С с D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n
O o P p R r S s T t U u V v
W w X x Y y Z z Å å Ä ä Ö ö

Апроч вышэйпералічаных літараў, у фінскай мове таксама ўжываюцца літары Šš, Žž для напісаньня ўласных імёнаў і г. д.

Квэнская пісьмовасьць засноўваецца на лацінскім альфабэце, яе носьбіты ўжываюць альфабэт, блізкі да фінскага. Квэнскі альфабэт адрозьніваецца ад фінскага наяўнасьцю літары Đđ.

Сучасны выгляд квэнскага альфабэту.

А а B b C c D d Đ đ E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
P p R r S s T t U u V v Ä ä Ö ö

Як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія мовы, носьбіты эстонскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах, у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове зьявіліся пазьней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаньнях і напісаньні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінґвістам Ота Вільґельмам Мазінґам.

Сучасны выгляд эстонскага альфабэту.

A a B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v W w Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y

     Фінская мова ўжываецца абсалютнай большасьцю насельніцтва

     Фінская мова ўжываецца як мова нацыянальнае меншасьці

Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з 1848 па 2007 гады.
Эстонская і паўднёваэстонская мовы.

На прыбалтыйска-фінскіх мовах размаўляюць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора (Эстонія, Фінляндыя, часткова Латвія), у рэґіёнах на ўсход ад Балтыйскага мора (Ленінградзкая вобласьць, рэспубліка Карэлія, часткова Валагодзкая, Пскоўская і Цьвярская вобласьці Расеі) і часткова ў Ляпляндыі (нарвэскі рэґіён Фінмарк і поўнач швэдзкага лэну Нарботэн).

Распаўсюджаная ў асобных вёсках на захадзе Ленінградзкае вобласьці.

Распаўсюджаная на паўднёвым усходзе Карэліі, а таксама ў памежных з Карэліяй раёнах Ленінградзкае й Валагодзкае абласьцей.

Разам з водзкай мовай распаўсюджаная ў асобных вёсках захаду Ленінградзкае вобласьці.

Карэльскія мовы ўжываюцца пераважна ў рэспубліцы Карэлія (Расея) і ў асобных вёсках Цьвярской (цьверскія карэлы) і Ленінградзкае вобласьці (ціхвінскія карэлы), раней носьбіты карэльскае мовы жылі таксама на ўсходзе Фінляндыі і на паўночным захадзе Ленінградзкае вобласьці (г. зв. Карэльскі пярэсмык).

У сваю чаргу носьбіты лівікаўскае карэльскае мовы пражываюць на заходнім поўдні Карэліі (навакольле Ладаскага возера), людзікаўскае карэльскае — на ўсходнім поўдні рэспублікі (заходні бераг Анескага возера), уласнакарэльскае мовы — ў цэнтральных і паўночных раёнах Карэліі, а таксама ў асобных вёсках усходу Ленінградзкае вобласьці (вышэйадзначаныя ціхвінскія карэлы). Носьбіты цьверскае карэльскае мовы пражываюць у асобных вёсках на ўсходзе Цьвярской вобласьці.

У нашыя часы ліўская мова зьяўляецца мёртвай мовай. Яе носьбіты, а таксама іх нашчадкі, што ведаюць мову на навучальным узроўні, пражываюць на поўначы Курзэмэ, Латвія.

Носьбіты фінскае мовы пераважна пражываюць у Фінляндыі. Таксама носьбіты фінскае мовы жывуць на поўначы Нарвэґіі і Швэцыі (у якасьці носьбітаў квэнскае мовы і мэянкіелі, якія структурна зьяўляюцца ўзаемазразумелымі дыялектамі фінскае мовы), на захадзе Ленінградзкае вобласьці (фіны-інкеры і фіны-эўрамёйсэт), у асобных раёнах Карэліі і цэнтральнае Швэцыі.

Носьбіты эстонскае мовы перш за ўсё пражываюць у Эстоніі. Таксама носьбіты эстонскае мовы (у якасьці носьбітаў мовы сэту і іншых гаворак паўднёваэстонскае мовы) пражываюць у Пячорскім раёне Пскоўскае вобласьці, таксама носьбіты паўднёваэстонскіх гаворак пражывалі на ўсходзе Латвіі і ў Краснагародзкім раёне Пскоўскае вобласьці, але яны вымерлі ў сярэдзіне ХХ ст.

Грамадзкае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эстонская і фінская мовы маюць статус дзяржаўнай адпаведна ў Эстоніі і Фінляндыі, прычым у Фінляндыі дзяржаўны статус таксама мае і швэдзкая мова[4].

Вэпская, фінская і карэльскія мовы маюць статус дапаможных моваў у рэспубліцы Карэлія[5]. Апроч гэтага, вэпская мова мае статус афіцыйнай у Вэпскім нацыянальным (Валагодзкая вобласьць) і Шокшынскім вэпскім (Карэлія) сельскіх паселішчах, вэпская мова мела статус афіцыйнай у Вэпскай нацыянальнай воласьці ў пэрыяд яе існаваньня. Карэльскія мовы маюць статус мовы нацыянальнае меншасьці ў Фінляндыі. Ліўская мова прызнана другой аўтахтоннай мовай Латвіі нароўні з латыскай. Квэнская мова і мэянкіелі маюць статус мовы нацыянальнае меншасьці ў Нарвэґіі і Швэцыі адпаведна.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыбалтыйска-фінскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў