Нарботэн (лэн)
| Нарботэн | |
| па-швэдзку: Norrbottens län | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Люлеа |
| Дата ўтварэньня | 21 траўня 1810 |
| Ляндсгёўдынг | Лёта Фінстарп |
| Афіцыйныя мовы | швэдзкая мова, саамскія мовы, фінская мова і мэянкіелі |
| Насельніцтва (2023) | 248 480 (15-е месца) |
| Шчыльнасьць | 2,54 чал./км² |
| Плошча | 98 911 км² (1-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 412 м |
| Шырата | Паўночная 67°8’9 |
| Даўгата | Усходняя 18°30’4 |
| Лэн Нарботэн на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-BD |
| Код аўтам. нумароў | BD |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Нарботэн (па-швэдзку: Norrbottens län) — лэн, разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі, у ляндскапах Нарботэн і Ляплянд. Мяжуе з лэнам Вэстэрботэн, а таксама з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. Самы вялікі паводле плошчы лэн Швэцыі, займае прыкладна 22% плошчы ўсяе краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Люлеа.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лэн Нарботэн разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі і падзяляецца на 14 камунаў. На паўднёвым усходзе абмываецца Батнічным залівам. На тэрыторыі лэну знаходзяцца як найвышэйшая гара Швэцыі — Кебнэкайсэ (2 104 м над у.м.), гэтак і найглыбейшае возера краіны — Гурнаван (232 м). Насельніцтва лэну складае 248 480 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Нарботэн зьяўляліся Люлеа (49 123 чал.), Пітэа (23 934 чал.), Кіруна (17 513 чал.), Будэн (16 832 чал.), Еліварэ (10 929 чал.).
