Фрытаўн
Фрытаўн | |||||
анг. Freetown | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1792 | ||||
Горад з: | 1792 | ||||
Краіна: | Сьера-Леонэ | ||||
Кіраўнік: | Yvonne Aki-Sawyerr[d][1] | ||||
Плошча: | 357 км² | ||||
Вышыня: | 26 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 1 055 964 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2957,88 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 8°29′0″ пн. ш. 13°13′59″ з. д. / 8.48333° пн. ш. 13.23306° з. д.Каардынаты: 8°29′0″ пн. ш. 13°13′59″ з. д. / 8.48333° пн. ш. 13.23306° з. д. | ||||
Фрытаўн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.
Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.
Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флёта.
У 1990-х гадах горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны падчас грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрытаўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|