Перайсьці да зьместу

Юстын Поль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юстын Поль
Дата нараджэньня 1802
Дата сьмерці 1831
Месца вучобы
Навуковая сфэра юрыспрудэнцыя

Юстын Рамуальд Поль (па-польску: Justyn Romuald Pol) (1802—1831) — філярэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстаньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Навучаўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас навучаньня далучыўся да суполкі філярэтаў, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Стаў адным з арганізатараў Лістападаўскага паўстаньня ў Ашмянах[1]. Разам зь Юзэфам Зянковічам, Юзэфам Шчэпінскім, Ігнатам Янкоўскім і Ігнатам Клюкоўскім быў сябрам Віленскага Камітэту, якія былі накіраваны ў Ашмянскі павет[2]. Падчас паўстаньня ажыцьцяўляў нагляд за дзейнасьцю партызанскіх атрадаў з дробнай шляхты[3]. Загінуў падчас паўстаньня. З пашпартам памерлага Юстына Поля брат Адама Міцкевіча Францішак Міцкевіч, удзельнік паўстаньня, змог перайсьці мяжу з Прусіяй, пасьля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам.

  1. ^ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (wersja cyfrowa)
  2. ^ За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007, с. 7. (фрагмэнт)
  3. ^ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 236. (wersja cyfrowa)