Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Ліцьвін/Меркаваньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Да чаго варта прыслухацца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2012#Навахросты.
    • Red Winged Duck: Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове.
  • Абмеркаваньне:Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў#Касьцёл ці сабор?
    • Taravyvan Adijene: Шкада, што маразм з выдумляньнем тапонімаў, не падмацаваных аўтарытэтнымі крыніцамі, і выкарыстаньне варыянтаў напісаньня запазычаных словаў, якія ідуць насуперак устоеным у СМІ, дайшоў да адмаўленьня аб’ектыўнай рэальнасьці.
  • Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад.
    • Red Winged Duck: Калі ўжо падыходзіць з пункту гледжаньня каштоўнасьці для беларускай мовы, то яе няма ня толькі ў Строях, Жызьнях і Первамайскіх, але і ў Ладах, Жыцьцях і Першамайскіх, бо і яны ня маюць нічога агульнага зь беларускай тапанімікай. Але важны момант у тым, што калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю, каб на яе зьвярнулі ўвагу і потым паўплываць на яе ў рэальным жыцьці, чым жыць у сьвеце выдуманых назваў і лічыць, што гэта нясе нейкую карысьць для беларускай мовы.
  • Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Пра вашыя неабгрунтаваныя пераносы.
    • Red Winged Duck: Згодна з вашай лёгікай, калі я прапаную вам выбраць заблякаваць удзельніка Ліцьвін на адзін год ці на два, а вы прагаласуеце супраць абодвух варыянтаў, то вас можна будзе заблякаваць назаўсёды.
    • Artsiom91: Таксама нагадваю пра Вікіпэдыя:Ігнаруйце ўсе правілы (гэта наконт таго, ці могуць удзельнікі парушаць правілы і ці з’яўляюцца яны абавязковымі для выканання).
    • Artsiom91: Выдатна! Вось супольнасць вырашыла, што ТКП не карыстаемся, гэта замацавана ў правілах. То бок менавіта прапісана ў правіле, што не карыстаемся (а не тое, што адмовіліся прымаць правіла, згодна з якім варта карыстацца). Ці нясе правіла яшчэ нейкія ідэі, акрамя гэтай адмовы?
  • Абмеркаваньне:Траецкае (гарадзкі пасёлак)#Назва.
    • Red Winged Duck: Калі горад ня згадваецца ў аўтарытэтных крыніцах, то паводле ВП:УН мусіць ужывацца трансьлітарацыя, якая і дае нам назву Троіцкае.
    • Artsiom91: Назвы "Кіеў" таксама няма ў арфаграфічным слоўніку, і што з таго?
    • Red Winged Duck: Адпаведнасьць назвы клясычнаму правапісу вызначаецца ня слоўнікам, а тым, ці супярэчыць назва хоць аднаму пункту БКП. Для Троіцкага ніводнага такога пункту няма, значыць, назва цалкам адпавядае клясычнаму правапісу. Таму вашае настойлівае патрабаваньне спасылкі на артаграфічны слоўнік цалкам недарэчнае. Таксама нагадайце, калі ласка, колькі існуе артаграфічных слоўнікаў, выдадзеных паводле БКП-2005?
  • Абмеркаваньне:Уладзімераўскі сельсавет#Назва.
    • Red Winged Duck: Пагатоў у БКП-2005 прыводзіцца проста „Уладзімер“, а не „Уладзімер і вытворныя ўласныя імёны“. Таму нельга казаць, што БКП-2005 адназначна дазваляе назву „Уладзімераўка“. Калі ж паглядзець на БП-2008 (дзеля пашырэньня БКП-2005), то там „Уладзімераўка“ адназначна забараняецца.
    • Red Winged Duck: Таму і надалей кожны раз давядзецца пачынаць новыя абмеркаваньні, каб бачыць новыя і новыя абгрунтаваньні замест простых дзеяньняў у выглядзе спасылак на крыніцы, дзе абгрунтоўваецца, што ўсе гэтыя назвы паходзяць ад імя Ўладзімер, якое паводле пэўных пунктаў БКП пішацца адпаведным чынам.
    • Дыялёг:
      • Ліцьвін: А вось я вам нагадаю вашыя словы — «абгрунтаваньне для пераносу ў гэтым выпадку»: «Пытаньне правапісу ня мае сэнсу выносіць на галасаваньне, бо клясычным правапісам існуе толькі адна форма гэтага імені — «Уладзімер». Тым больш, яно мае выразнае агульнаславянскае паходжаньне і не зьяўляецца запазычаным». Ці вы ўсё ж паспрачаецеся з удзельнікам Red_Winged_Duck?
      • Red Winged Duck: Цалкам зь ім згодны!
  • Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм 2.
    • Red Winged Duck: Ніводная з вашых спасылак ня тычыцца тапонімаў, а тычыцца выключна агульнай лексыкі, якую вы сьмела можаце правіць ва ўсіх артыкулах і спасылацца на гэтыя слоўнікі.
    • Red Winged Duck: Для пачатку навучыцеся карыстацца крыніцамі.
  • Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы#Стылістыка артыкулаў.
    • Red Winged Duck: Так, я лічу, што калі гэтае правіла можна прымяніць да назваў артыкулаў, то яго можна ўжываць і для вызначэньня, ці пісаць назву ў пачатку артыкула. Тое, што вы лічыце правілы Вікіпэдыі арыгінальнымі дасьледаваньнямі — цалкам вашае асабістае меркаваньне. Вашая ж мантра — тое, што правілы Вікіпэдыі зьяўляюцца арыгінальным дасьледаваньнямі і імі нельга карыстацца ў Вікіпэдыі. Калі вы хочаце для вызначэньня ўжыванасьці той ці іншай назвы ўжываць тапанімічныя крыніцы, то я ня супраць, прапануйце такія крыніцы і паглядзім на ўжыванасьць назваў у іх.
  • Удзельнік:Wizardist/Чаму беларуская Вікіпэдыя не разьвіваецца экспанэнцыяльна
    Думаю, усё нашмат прасьцей... і, нажаль, складаней. Першае — беларуская мова засталася за дзяржаўным бортам. Ня тое што ігнаруецца, а проста мэтанакіравана зьнішчаецца. Другое — наркамаўку больш-менш народ ведае, а вось пра тарашкевіцу такога ўжо ня скажаш. Прывяду прыклад з уласнага жыцьця. Калі я навучаўся ў школе, кожнаму кінулі ў паштовыя скрыні апазыцыйныя ўлёткі, тэкс у якіх быў напісаны на тарашкевіцы. Калі я пабачыў гэтую ўлётку, мне стала сумна за нашую апазыцыю... А вось суседка прыйшла да нас і вельмі ганарылася тым, што чырвонай ручкай выправіла так шмат памылак у гэтай улётцы. Сытуацыя не зьмянілася :(
  • Удзельнік:Zmicier P.: Заклікаю ўсіх добрасумленных удзельнікаў-беларусаў прыядноўвацца да моўнага разьдзелу афіцыйным правапісам, толькі аб’яднаўшыся мы будзем канкурэнтназдольнымі, калі б ня нашая раздробленасьць адзіная Бел-Вікі даўно б увайшла ў 30-ку моўных разьдзелаў!...
    Ня бачу сэнсу і лёгікі ў гэтым аб’яданьні. І сыходзіць не зьбіраюся. І прычынаў для гэтага шмат:
    1. мне не падабаецца варожасьць і абразьлівая палітыка адміністратараў: №1 і №2;
    2. ігнараваньне заўваг: №1 (больш за тры гады існаваў артыкул зь вядома памылковай назвай), №2, №3, №4, №5, №6;
    3. ігнараваньне заўваг ад адміністратараў: №1 і №2;
    4. гістарычная амнэзія;
    5. і нават вандалізм.
    Пасьля гэтага проста язык не павернецца назваць гэты разьдзел нэўтральным і непрадузятым. Пры гэтым павінен адзначыць, што ёсьць і станоўчыя зьмяненьні: паправілі стыль назваў і катэгарызацыю артыкулаў. P.S. У сучасных абставінах проста сорамна жыць у савецкім рэалізьме.
  • iryna12: «Ішлі б і пісалі артыкулы на сваёй клясычнай, калі яе хто наогул чытае! Бачылі мы зь яе артыкуламі пра сельсаветы і вёскі — іх вельмі шмат (мусіць пра ўсе стварылі), а чытаць няма пра што там, бо натуральна пустышкі для колькасьці.»
    Лічу, што ў Беларускай Вікіпэдыі ўжо сёньня павінны існаваць як мінімум артыкулы-накіды пра ўсе населеныя пункты Беларусі. Тое самае і з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, як зь існымі так і з былымі. Таму па меры маіх сілаў і вольнага часу я ствараю накіды пра былыя сельсаветы Беларусі. А зь цягам часу буду пасьлядоўна дапаўняць іх дадатковай інфармацыяй, ды і іншыя ўдзельнікі хутчэй далучацца.
    Дарэчы, гэтага прынцыпу прытрымліваюцца і ва Ўкраінскай Вікіпэдыі, удзельнікі якой ужо стварылі артыкулы пра ўсе населеныя пункты Ўкраіны, а гэта каля 30 000. Таксама тамака створана асобная частка праекту «Населеныя пункты Ўкраіны», якая прысьвечана сельскім радам Украіны, а ў катэгорыі «Сельскія рады Ўкраіны» налічваецца больш за 2500 артыкулаў. А, напрыклад, у Расейскай Вікіпэдыі ўжо даўно створаны ўсе артыкулы пра сельсаветы Беларусі. Таксама ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам створаны артыкулы пра ўсе населеныя пункты Беларусі і актыўна ствараюцца артыкулы пра сельсаветы Беларусі. Калі параўноўваць апошні разьдзел з гэтым, то клясычны значна саступае яму ў гэтым, тым больш апошні перажыў масавую фальсыфікацыю зьместу артыкулаў пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі, шмат дзе была парушаная структура шаблёнаў. Таксама шматлікія артыкулы, шаблёны і катэгорыі былі зусім выдаленыя. А цяпер трэба вельмі шмат часу каб толькі гэтае ўсё выправіць.
    Выкажуся яшчэ на конт ботазаліўкі ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. Добра, што змаглі гэта ажыцьцявіць, за гэта можна толькі пахваліць. Але з большага гэта заслуга тых, хто сабраў, апрацаваў і стварыў артыкулы пра ўсе італьянскія камуны. Менавіта гэтым павінны займацца і ўдзельнікі Беларускіх Вікіпэдыяў, напісаць як мінімум артыкулы пра ўсе населеныя пункты і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі, каб ужо іншыя разьдзелы Вікіпэдыяў маглі загрузіць сабе гэтыя базы, процьму артыкулаў пра Беларусь.
  • Алег Дзярновіч: Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім
    Як мне надакучылі ўсе гэтыя байкі пра тое, як «жмудзіны заваявалі ліцьвінаў». А ў гэтым артыкуле перамешаны ня толькі людзі з канямі, але і катлеты з мухамі. У артыкуле сьцьвярджаецца, што ўжо ў 16 стагодзьдзі жмудзіны размаўлялі на «літоўскай мове», і самае сэнсацыйнае, на гэтай мове размаўлялі нават Вітаўт зь Ягайлам. Пры гэтым добра вядома, што ў жмудзінаў існавала, і цяпер існуе, свая мова — жамойцкая, якая стала пісьменнай толькі ў 16 стагодзьдзі. І добра вядома, што жмудзіны апошнімі з эўрапейскіх народаў былі зьвернутыя ў хрысьціянства (15 стагодзьдзе). Добра вядома, што нават у 14 стагодзьдзі ва ўсёй Жмудзі не было ніводнага горада. Жмудзіны даведаліся пра існаваньне ганчарнага кругу толькі ў другой палове XIII стагодзьдзя. Насельніцтва Жамойці было нашмат меншым за насельніцтва Літвы. І пры гэтым знаходзяцца беларускія «гісторыкі», якія вельмі добра ўмеюць кампіляваць летувіскіх «гісторыкаў» і сьцьвярджаць, што нягледзячы на ўсё пералічанае, жмудзіны проста лёгка ўсімі кіравалі ад Вільні да Бранска і размаўлялі і пісалі ўжо тады на «літоўскай мове» (летувіскай мове)... І пры гэтым самі жмудзіны такога пра сябе ня кажуць, бо ведаюць сваю гісторыю, разьвіваюць і абараняюць сваю родную мову.
  • Маскоўскі крыж
    6-8.2.19: Мне зноў прыйшлося тутака і ў Тэлеграме тлумачыць удзельніку W элемэнтарныя рэчы. Але ўсё марна, удзельнік працягвае паўтараць як мантру наступныя выразы: беларускія энцыкляпэдычныя крыніцы, Эдвард Зайкоўскі. У мяне склалася такое ўражаньне, што ўсё ж гэтая праблема не энцыкляпэдычнага пляну, а, на жаль, псыхалягічнага.
  • Вікіпэдыя:Адміністрацыя
    Artsiom91: «Пры гэтым удзельнік Ліцьвін лічыць сваю думку адзінай правільнай, на ўсякае меркаванне, якое не адпавядае яго пункту гледжання, пачынае агрэсіўна абвінавачваць у парушэнні правіл».
    І гэтае піша чалавек, які адкрыта займаецца арыгінальнымі дасьледаваньнямі ў дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Дзьве арыгінальныя ідэі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1924 году не існавалі сельсаветы, а пасялковыя саветы зусім ніколі не існавалі. Я калі ўпершыню гэтае ўбачыў, пачаў удзельнічаць у абмеркаваньнях у Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам і даводзіць рэчаіснасьць... У выніку я зразумеў, што для гэтага ўдзельніка ўсе аўтарытэтныя крыніцы зьяўляюцца неаўтарытэтнымі, калі ў іх зьмяшчаецца тое, з чым ён нязгодны або не разумее. А самае жудаснае тое, што арыгінальныя дасьледаваньні гэтага ўдзельніка ўведзеныя ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам і ўсе вымушаныя зь імі пагаджацца. І, нягледзячы на ўсё гэтае бязладзьдзе, я заплюшчыў вочы і вырашыў, што здароўе даражэй і сышоў зь Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам і перастаў нагадваць удзельніку пра яго арыгінальныя дасьледаваньні. Але чамусьці пасьля гэтага ўдзельнік Artsiom91 яшчэ больш пачаў удзельнічаць у абмеркаваньнях разнастайных пытаньняў у Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Для мяне такія паводзіны застаюцца незразумелымі.

Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2012#Навахросты. Удзельнік Red Winged Duck: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Пытаньне, якога проста не павінна існаваць.

Я доўга адсутнічаў і не назіраў за тым, што адбываецца ў гэтым разьдзеле. І вось я бачу, што ўдзельнік Red Winged Duck актыўна выдаляе шаблёны з старонкі Шаблён:Удзельнік. Крыўдна.

Я пайшоў па сельсаветам і мне стала сумна... У адзіны артыкул аб’ядноўваюцца пасялковыя і сельскія саветы. Пры гэтым выдаляюцца з артыкулаў шаблёны і катэгорыі, а з шаблёнаў выдаляюцца гістарычныя пасялковыя і сельскія саветы. Я памятаю колькі часу і сілаў забрала ў мяне гэтая праца. Я рабіў усё ўважліва, усё зьвяраў... І вось прыйшоў удзельнік Red Winged Duck, не разьбіраючыся ў структуры, проста пачаў усё выдаляць. Крыўдна.

Прывяду толькі яркія прыклады нягоднай працы ўдзельніка Red Winged Duck:

  1. Баравускі пасялковы савет, Баравускі сельсавет. Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Полацкі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Полацкага раёну;
  2. Варапаеўскі пасялковы савет, Варапаеўскі сельсавет (Пастаўскі раён). Пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул;
  3. Ветрынскі пасялковы савет, Ветрынскі сельсавет (Полацкі раён). Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Полацкі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Полацкага раёну;
  4. Гарадзейскі пасялковы савет, Гарадзейскі сельсавет. 22 кастрычніка 2017 году ўдзельнік зрабіў наступныя неабгрунтаваныя шкодныя дзеяньні: выдаленьне пасялковага савету з шаблёну Нясьвіскі раён; аб’яднаньне артыкулаў пра Гарадзейскі пасялковы савет і Гарадзейскі сельсавет у адзіны артыкул: перанакіраваньне з артыкула пра Гарадзейскі пасялковы савет на Гарадзейскі сельсавет і даданьне ў артыкул пра Гарадзейскі сельсавет удакладненьня пасьля асноўнай назвы — «Гарадзе́йскі сельсавет (раней — Гарадзе́йскі пасялковы савет)». Заўважце, гэтыя саветы былі адначасова створаныя 12 кастрычніка 1940 году. Пры гэтым гэтыя саветы і дагэтуль існуюць. Пры гэтым удзельнік мэтанакіравана зрабіў шкодныя дзеяньні, бо ён добра ведаў (разьмяшчэньне спасылкі на «Советы депутатов первичного уровня» і даведнік Лемцюговай, Менская вобласьць, с. 353 і 354), што Гарадзейскі пасялковы савет і Гарадзейскі сельсавет існуюць і існуюць адначасова. Таксама ўдзельнік праігнараваў усе іншыя крыніцы, якіх дастаткова і знайсьці ня цяжка. Атрымліваецца, што ўдзельнік зрабіў спэцыяльна відавочную памылку і чагосьці чакаў. Памылка заставалася незаўважанай амаль год. Дыскрэдытацыя Вікіпэдыі? Відавочна;
  5. Гершонскі сельсавет. Удзельнік проста зрабіў перанакіраваньне з гэтага артыкула на Страдзецкі сельсавет і гэта нават незважаючы на тое, што ёсьць інтэрвікі. А самае цікавае: два гэтых сельсаветы былі адначасова створаныя 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Берасьцейскага раёну;
  6. Жарскі сельсавет (Вялейскі раён), Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён), Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён). 7 красавіка 2015 году ўдзельнік зрабіў наступныя неабгрунтаваныя шкодныя дзеяньні: аб’яднаньне ў адзіны артыкул двух сельсаветаў — Жарскі сельсавет (Вялейскі раён) і Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён), якія былі створаныя і існавалі адначасова. Пры гэтым у гэты сумесны артыкул яшчэ дададзены і сучасны сельсавет — Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён). Пры гэтым удзельнік добра ведаў і бачыў, што на 1 студзеня 1947 году нават была розная колькасьць населеных пунктаў у складзе гэтых сельсаветаў — 16 у Жарскі сельсавет (Вялейскі раён) і 11 у Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён). Атрымліваецца, што ўдзельнік наўмысна зрабіў шкоду і добра гэтае ведаў, бо было пазначана з спасылкай на крыніцу, што сельсавет быў скасаваны, але ўдзельнік зьмяніў скасаваньне на перайменаваньне. Сфальсыфікаваў зьвесткі заставаліся незаўважанымі больш за тры гады. Дыскрэдытацыя Вікіпэдыі? Відавочна;
  7. Залускі сельсавет (Стаўпецкі раён), Старасьвержанскі сельсавет. Аб’яднаньне розных сельсаветаў у адзіны артыкул. Прычым была выдаленая інфармацыя пра насельніцтва. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Стаўпецкі раён спасылку на Залускі сельсавет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Стаўпецкага раёну; замяніў згадку пра тое, што Старасьвержанскі сельсавет быў створаны толькі ў 2011 годзе на тое, што ён ужо існаваў у 1940 годзе;
  8. Зарубскі сельсавет. Выдаленьне з артыкула шаблёну Аршанскі раён;
  9. Казлоўшчынскі пасялковы савет, Казлоўшчынскі сельсавет (Зьдзецельскі раён). Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Зьдзецельскі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Зьдзецельскага раёну. Таксама былі парушаныя інтэрвікі з Расейскай Вікіпэдыяй;
  10. Косаўскі гарадзкі савет, Косаў. Удзельнік выдаліў увесь зьмест пра гарадзкі савет і зрабіў перанакіраваньне з гарадзкога савету на горад Косаў. У мяне проста няма словаў. Я спадзяюся мне ня трэба нікому тлумачыць, што гэта зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі? Таксама ўдзельнік выдаліў Косаўскі гарадзкі савет з гістарычнай частцы шаблёну Івацэвіцкі раён, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Івацэвіцкага раёну;
  11. Крывасельскі сельсавет, Рабунскі сельсавет. Аб’яднаньне розных сельсаветаў у адзіны артыкул. Пры гэтым з артыкула быў выдалены шаблён:Куранецкі раён. Атрымалася, што гісторыя зьмяненьняў артыкула Рабунскі сельсавет зараз знаходзіцца ў гісторыі зьмяненьняў артыкула Крывасельскі сельсавет. Удзельнік аб’яднаў розныя сельсаветы нават нягледзячы на тое, што артыкулы пра гэтыя сельсаветы існавалі ў другіх разьдзелах. Тым самым удзельнік парушыў інтэрвікі;
  12. Крывіцкі сельсавет (Крывіцкі раён), Крывіцкі пасялковы савет, Крывіцкі сельсавет (Мядзельскі раён). Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Мядзельскі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Мядзельскага раёну. Пры гэтым у гэтым жа шаблёне пазначыў, што Крывіцкі сельсавет увайшоў у склад Мядзельскага раёну аж у 1962 годзе, хоць сам сельсавет быў створаны толькі ў 2009 годзе;
  13. Лагішынскі пасялковы савет, Лагішынскі сельсавет. Пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаны ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Пінскі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Пінскага раёну;
  14. Людвіноўскі сельсавет, Касьцяневіцкі сельсавет. Аб’яднаньне розных сельсаветаў у адзіны артыкул. Пры гэтым з артыкула быў выдалены шаблён:Куранецкі раён. Атрымалася, што гісторыя зьмяненьняў артыкула Касьцяневіцкі сельсавет зараз знаходзіцца ў гісторыі зьмяненьняў артыкула Людвіноўскі сельсавет;
  15. Падсьвільскі пасялковы савет, Падсьвільскі сельсавет. Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Глыбоцкі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Глыбоцкага раёну. Пры гэтым у гэтым жа шаблёне пазначыў, што Падсьвільскі сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёну аж у 1962 годзе, хоць сам сельсавет быў створаны толькі ў 2013 годзе. Таксама былі парушаныя інтэрвікі з Расейскай Вікіпэдыяй;
  16. Рытанскі сельсавет (Астравецкі раён)... Вядома, што ўдзельнік зьяўляецца спэцыялістам па заблытваньню ўсяго што толькі можна, але тутака ён перасягнуў нават сябе. Удзельнік аб’яднаў у адзіны артыкул адразу тры артыкула — Кемелішкаўскі сельсавет (Сьвірскі раён), Кемелішкаўскі сельсавет (Астравецкі раён) і Рытанскі сельсавет (Астравецкі раён). Пры гэтым праігнараваў Рытанскі сельсавет (Сьвірскі раён). Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Астравецкі раён спасылку на Кемелішкаўскі сельсавет (Астравецкі раён), быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Астравецкага раёну. Пры гэтым з аб’яднанага артыкула Рытанскі сельсавет (Астравецкі раён) былі выдалены шаблён:Сьвірскі раён і Катэгорыя:Сельсаветы, скасаваныя ў 1959 годзе;
  17. Сіняўскі сельсавет (Клецкі раён). Выдаленьне з артыкула шаблёну Нясьвіскі раён;
  18. Старобінскі пасялковы савет, Старобінскі сельсавет. Пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул;
  19. Сьвірскі пасялковы савет, Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён). Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Мядзельскі раён, а таксама з шаблёну Сьвірскі раён, спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Мядзельскага і Сьвірскага раёнаў. Пры гэтым у шаблёне Мядзельскі раён пазначыў, што Сьвірскі сельсавет увайшоў у склад Мядзельскага раёну аж у 1959 годзе, хоць сам сельсавет быў створаны толькі ў 2013 годзе;
  20. Сьпярыскі сельсавет, Дублінскі сельсавет. Розныя сельсаветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Шаблёны таксама былі аб’яднаныя. Атрымалася, што вёска Ясьменцы была ліквідаваная ў складзе Дублінскага сельсавету, якога на той момант проста не існавала. Таксама былі парушаныя інтэрвікі з Расейскай Вікіпэдыяй;
  21. Хатаўскі сельсавет, Дзераўнянскі сельсавет (Стаўпецкі раён). Аб’яднаньне трох розных сельсаветаў у адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Стаўпецкі раён спасылку на Хатаўскі сельсавет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Стаўпецкага раёну; замяніў згадку пра тое, што Дзераўнянскі сельсавет быў створаны толькі ў 2011 годзе на тое, што ён ужо існаваў у 1962 годзе. Пры гэтым у артыкул пра Дзераўнянскі сельсавет (Стаўпецкі раён) была дададзеная Катэгорыя:Сельсаветы, створаныя ў 1940 годзе, быццам у 1940 годзе былі адначасова створаныя два Дзераўнянскіх сельсаветаў у розных раёнах з адміністрацыйным цэнтрам у адным населеным пункце — вёска Дзераўная. Такое магчыма? Розныя сельсаветы ў розных раёнах з адным адміністрацыйным цэнтрам? Ва ўдзельніка Red Winged Duck магчымыя нават і такія неверагодныя рэчы. Я ўжо не кажу пра тое, што першы Хатаўскі сельсавет ня мае ніякага дачыненьня да сучаснага Дзераўнянскага сельсавету, гісторыя якога пачынаецца з утварэньня ў 1959 годзе другога Хатаўскога сельсавету. Пры гэтым якраз лягічна пачынаць гісторыю сучаснага Дзераўнянскага сельсавету з гісторыі першага Дзераўнянскага сельсавету;
  22. Урэцкі пасялковы савет, Урэцкі сельсавет. Пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул;
  23. Целяханскі пасялковы савет, Целяханскі сельсавет. Артыкул пра пасялковы савет быў перанесены ў артыкул пра сельсавет. Пры гэтым пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Івацэвіцкі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Івацэвіцкага раёну;
  24. Чырвонаслабадзкі пасялковы савет, Чырвонаслабадзкі сельсавет (Салігорскі раён). Пасялковы і сельскі саветы былі аб’яднаныя ў адзіны артыкул.

І гэтае толькі тое, што я заўважыў. Відавочна, што памылак і адкрытых фальсыфікацыяў ад удзельніка Red Winged Duck нашмат больш. Бо, хутчэй за ўсё, чалавек вельмі шмат дзе што выдаліў, парушыў структуры...

Пасьля таго, як я пачаў выпраўляць усе гэтыя памылкі, я стала атрымліваю ад удзельніка неабгрунтаваныя заўвагі: «Шкада толькі, што пасьля вашай дэструктыўнай працы, давядзецца вяртаць усё назад, каб чытачы змаглі прасачыць гісторыю, раскіданую дробнымі кавалкамі па розных артыкулах». Заўважце, удзельнік і дагэтуль не разумее, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзел і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Я ўжо яму шмат прыкладаў прывёў, прадэманстраваў энцыкляпэдычны стыль, а ён працягваеце прыдумляць, што розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гэта адно і тое ж. Я ўжо не кажу пра шматлікія катэгорыі і шаблёны, якія ён выдаліў. А як было зручна, калі адразу было бачна колькі і ў якіх раёнах і якія пасялковыя саветы існавалі, калі яны былі створаныя і скасаваныя. А што ён зрабіў? Пасялковы савет у сельсавет і выдаленьне ўсіх катэгорыяў і шаблёнаў пра пасялковы савет. У сувязі з гэтым катэгорыі атрымліваліся пустымі і ён іх выдаляў з пазнакай «Ня мае карыснага зьместу: пустая катэгорыя». Пасьля гэтага проста пазбавіць яго адміністратарскіх паўнамоцтваў — гэтага ўжо мала. Бо ён зрабіў вялікую мэтанакіраванаю шкоду. І, што самае страшнае, на жаль, ён гэтае і дагэтуль не зразумеў. Але ўдзельнік працягвае выдумляць: «Затое цяпер поўны парадак, калі зьвесткі пра адную і тую ж адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку трэба шукаць у некалькіх артыкулах. А самі артыкулы знаходзяцца ў памылковых катэгорыях, бо гэтыя адзінкі не ствараліся і не скасоўваліся ў тыя гады». Заўважце, удзельнік працягвае прапагандаваць, што розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі павінны быць у адным артыкуле. І вышэй я ўжо прывёў прыклады, як удзельнік розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі шляхам нават фальсыфікацыі зьместу аб’ядноўвае ў адзіны артыкул. Ці павінна такое быць? І зноў удзельнік выдумляе, што «самі артыкулы знаходзяцца ў памылковых катэгорыях». І пры гэтым удзельнік выдаляе артыкул пра Сьвірскі пасялковы савет і перанакіроўвае яго на Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён) і аб’ядноўвае зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў адзіны артыкул. І вось мы атрымліваем аб’яднаныя артыкул, які знаходзіцца ў «правільных» катэгорыях. А на самой справе, ужо проста немагчыма адсачыць існаваньне Сьвірскага пасялковага савету па катэгорыям, бо катэгорыяў, што гэты савет быў створаны і скасаваны і што ён быў у складзе Мядзельскага раёну проста не існуе і іх няма ў аб’яднаным артыкуле Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён). Ды і як катэгорыі пра пасялковы савет можна дадаваць у артыкул пра сельсавет? Вядома, што так нельга рабіць. Але як чалавек дадумаўся да таго, каб аб’яднаць нешта рознае ў адзіны артыкул? Я не разумею, як такое магчыма. І заўважце, я зноў і зноў вымушаны працягваць тлумачыць ўдзельніку відавочныя рэчы. Колькі гэтае будзе яшчэ працягвацца? У мяне няма столькі вольнага часу, ды ў мяне ўжо і жаданьня няма, бо я бачу, што чалавек ці зьдзекуецца зь мяне і Вікіпэдыі ці сапраўды ня можа зразумець відавочнага. Адно выйсьце, проста забароніць удзельніку рэдагаваць артыкулы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Бо трэба вырашыць, ці мы маем тутака артыкулы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ці незразумела што, нейкія аб’яднаныя артыкулы з фальсыфікаваным і незразумелым зьместам (яркі прыклад — Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён)).

Што тычыцца зьместу артыкулаў пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Цудоўны прыклад энцыкляпэдычнага стылю зьмяшчаецца ў геаграфічна-статыстычным даведніку «Край у цэнтры Эўропы». Я раней таксама так рабіў, але зараз я пачаў скарочана апісваць гісторыю адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, бо ўдзельнік Red Winged Duck супраць ужываньня поўнага энцыкляпэдычнага апісаньня ў дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ніжэйшага адміністрацыйнага ўзроўню.

Первамайскі сельсавет. Нават такое я пабачыў у Вікіпэдыі клясычным правапісам. Мала ў Беларусі і ў беларускай мове Першамайскаў. Хтосьці вельмі хоча бачыць яшчэ і наркамаўскія максымальна расіфікаваныя назвы і знаходзяцца нават тыя, хто гэтыя назвы цягне ў Вікіпэдыю клясычным правапісам. Беларусы заўсёды баранілі свае аўтэнтычныя назвы ад польскасьці і ад расейскасьці. Але, на жаль, хтосьці запамятаваў гэтае. Мне сорамна за афіцыйную тапаніміку сучасных беларускіх уладаў. Але чаму мне сорамна і за Вікіпэдыю клясычным правапісам?

Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Пазбаўленьне статусу. Напісаў запыт. Спадзяюся, супольнасьць падтрымае маю прапанову. У мяне былі на сёньня пляны, але гэтае важней.

Удзельнік перанёс артыкул і шаблён пра Мірскі пасялковы савет у артыкул і шаблён Мірскі сельсавет. Атрымалася, што гісторыі зьменаў пасялковага савету зьмяшчаецца ў гісторыях зьменаў сельсавету. Таксама ўдзельнік выдаліў з гістарычнай частцы шаблёну Карэліцкі раён спасылку на пасялковы савет, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Карэліцкага раёну. Таксама былі парушаны інтэрвікі з Расейскай Вікіпэдыяй. Пры гэтым удзельнік добра ведае, што сельскія і пасялковыя саветы — гэта розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Я зноў стварыў артыкул і шаблён пра пасялковы савет, але на самой справе трэба было скасаваць усе неабгрунтаваныя пераносы і вярнуць ўласныя гісторыі артыкулу і шаблёну. Але з улікам таго, што ўдзельнік зьяўляецца адміністратарам, то ён хутчэй за ўсё мае такія дзеяньні расцаніў бы як выклік. Таму бачым відавочную мэтанакіраваную правакацыю ад адміністратара, мэтай якой было выклікаць у мяне жаданьне ўсё скасаваць, а пасьля гэтага ён жа мяне і заблякаваў бы за гэтае. Ці нармальна, што такое робіць сам адміністратар? Вядома, не.

Удзельнік проста зьдзекваецца зь мяне. Крыўдна.

Адказ удзельніку Artsiom91 — Гутаркі ўдзельніка:Artsiom91#Фальсыфікатар Red Winged Duck. Шчыра кажучы, проста надакучыла шкодніцкая палітыка ўдзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да артыкулаў пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі.

Сёньня мяне ўдзельнік неабгрунтавана заблякаваў. Два разы. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck усяго толькі ў артыкуле Баўгары (вёска) парушыў наступныя правілы: Вікіпэдыя:Правапіс, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. А пры запатрабаваньні крыніцы, у адказ проста мяне заблякаваў. Навошта нейкія крыніцы? Удзельнік штосьці прыдумаў, а хто супраць яго ідэяў, падлягае блякаваньню. Пры гэтым я ўсяго толькі запатрабаваў крыніцу з пазнакай «Няма крыніцы, якая пацьвярджала б, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам». Менавіта так сьцьвярджае ўдзельнік, але пры гэтым ніводнай крыніцы не прыводзіць. Пры гэтым мой запыт быў выдалены з пазнакай «на назву ўжо стаіць аўтарытэтная крыніца». Пры гэтым у даведніку Лемцюговай прадстаўлены толькі форма і націск і нідзе не гаворыцца, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам. Дарэчы, і ўдзельнік сам з гэтым згодзен.

Удзельнік з парушэньнямі правілаў выдаліў артыкул Лэйсі Д’ювал. Я зьвярнуў увагу адміністратара Bocianski на гэты нягодны ўчынак. Спадзяюся, што супольнасьць адрэагуе на гэты выпадак і ўдзельнік Red Winged Duck прызнае сваю памылку і аднавіць артыкул.

Я гэты артыкул стварыў яшчэ ў 2008 годзе. Калі чалавек сапраўды хоча, каб у артыкуле былі дадатковыя аўтарытэтныя крыніцы, то ён пра гэтае кажа ў абмеркаваньні. Гэта нармальныя паводзіны. Але ж відавочна, што ўдзельнік Red Winged Duck меў мэту проста ціха выдаліць артыкул, бо такім «артыкулам ня месца ў Вікіпэдыі». Вось так, адзін удзельнік вырашае, якім артыкул месца ў Вікіпэдыі, а якім ня месца.

Ці можа ўдзельнік сам з сабою спрачацца? Удзельнік Red Winged Duck можа нават і не такое.

Незразумелыя пераносы: УладзімераўкаУладзіміраўка; Уладзімераўскі сельсаветУладзіміраўскі сельсавет. Глядзіце абмеркаваньне:Уладзімераўскі сельсавет.

Я спадзяваўся, што ўдзельнік ужо больш ня будзе займацца адкрытым вандалізмам. Але, на жаль, я памыліўся. Глядзіце гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм.

Прывяду тутака чаргую абразу ад удзельніка ў дачыненьні да мяне: «Для пачатку навучыцеся карыстацца крыніцамі». І гэтае піша мне ўдзельнік, які адкрыта праігнараваў шматлікія беларускія нарматыўныя слоўнікі. Дык ён ня тое, што іх праігнараваў, ён нават іх выдаліў і напісаў, што гэта ўсяго толькі так званыя крыніцы, якія ня маюць аніякага дачыненьня да тапанімікі: «гэта слоўнікі агульнай лексыкі і тапонімаў яны ня тычацца». Вось так, адзін удзельнік узьняў свой абсурд да неверагодных вышыняў. Атрымліваецца, што слоўнікі агульнай лексыкі, яшчэ раз зьвярну ўвагу на слова «агульнай», ня як ня ўзьдзейнічаюць на тапаніміку. Вось як гэтае чарговае абсурднае адкрыцьцё можна сур’ёзна пракамэнтаваць? Хай тады яму адкажа пані Лемцюгова: «Сапраўды, са слоўнікамі ў нас ня вельмі нармальная сытуацыя. Разгорнеш тлумачальны – там адно, тут – другое, арыентавацца людзям вельмі цяжка. Слоўнік – гэта вельмі карпатлівая работа, ніхто ня хоча над ёй сядзець з маладых. Ведаць трэба шмат, каб рабіць слоўнік. Там жа сыходзяцца, як у фокусе, усе дысцыпліны: граматыка, марфалёгія, сынтакс. Плюс чыста лексыграфічныя асаблівасьці: форма падачы, як рэмарку даць, як памету даць, якую памету, – гэта вельмі складаная праца» і «Ніяк нельга прабіцца, напісаць назву правільна, пазбавіцца гэтай каляніяльнай спадчыны ў напісаньні. Наогул, зьнішчылі вобраз нацыянальны ў тапаніміцы, немагчыма, трэба столькі даказваць… Вожыкі – ёсьць такая вёска, пішуць “Ожыки”. Вольніца – і тую “Ольница” пішуць. У Гарадзенскай вобласьці ёсьць вёска Волахі, дык і там будзем адстаўляць В? Тады сапраўдныя мы будзем... “олухи”». І, на жаль, знаходзіцца той, хто працягвае змагацца з пані Лемцюговай і з здаровым сэнсам. Спадзяюся, што гэтая зьява будзе часовай.

А вось прамы паклёп: «Таксама вельмі цікава будзе даведацца, колькі назваў населеных пунктаў вы прыдумалі і якія ніколькі ня згадваліся ў крыніцах, у дачыненьні да гэтых населеных пунктаў». Удзельнік так піша, быццам я выдумаў нейкія назвы. Пры гэтым удзельнік не прыводзіць ніводнай «выдуманай назвы». Дык калі гэтых «выдуманых назваў» шмат, то дзе яны ўсе? А цяпер я растлумачу, што на самой справе ўдзельнік разумее пад паняцьцем «выдуманая назва»: калі ўдзельніку нейкая назва не падабаецца, але пры гэтым яна падмацаваная аўтарытэтнымі крыніцамі, то ўдзельнік лічыць, што гэтая назва выдуманая. Вось так усё проста.

А вось і пагроза: «Як толькі вы будзеце пажыцьцёва заблякаваныя, я сам адмоўлюся ад гэтых паўнамоцтваў». Удзельнік прама кажа пра тое, што яго галоўнай мэтай зьяўляецца маё пажыцьцёвае блякаваньне. Ён мабыць лічыць, што гэта канструктыўны падыход адказнага адміністратара. Цікава, што прычынаў мяне заблякаваць няма, але ўдзельнік вельмі хоча мяне пажыцьцёва заблякаваць. Яму гэтае патрэбнае для таго, каб адмовіцца ад адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ўдзельнік трымаецца адміністратарскіх паўнамоцтваў толькі з-за таго, што я пакуль яшчэ пажыцьцёва не заблякаваны, то навошта гэтаму ўдзельніку адміністратарскія паўнамоцтвы? Удзельнік можа чакаць калі мяне пажыцьцёва заблякуюць і без адміністратарскіх паўнамоцтваў.

Удзельнік напісаў «вынік». Калі ўсё вырашылі, калі ён ужо з усім пагадзіўся, ён бярэ і перакрэсьлівае ўсё.

Напісаў новы зварот на пазбаўленьне ўдзельніка адміністратарскіх паўнамоцтваў. Пры гэтым пакуль вырашыў ня ладзіць галасаваньне, бо яшчэ спадзяюся, што ўдзельнік сам выправіць свае памылкі, выпадкі вандалізму, правакацыі і надалей будзе пазьбягаць усяго гэтага, а будзе сапраўды прытрымлівацца кампрамісу, які сам жа прапанаваў. Але калі ўсё гэтае ўдзельнік зноў праігнаруе і працягне злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі, то я буду вымушаны разьмясьціць гэты зварот на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя.