Перайсьці да зьместу

Уладзімераўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзі́мераўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дулебня.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Клічаўскага раёну Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Бабруйскай) вобласьці з цэнтрам у вёсцы Ўладзімераўцы (з 1939 году — вёска Дулебня)[1].

14 жніўня 1937 году сельсавету перададзеная частка тэрыторыі скасаванага Наталоўскага нацыянальнага польскага сельсавету.

16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Дзьмітраўскаму сельсавету.

На цяперашні час населеныя пункты былога сельсавету ўваходзяць у склад Нясяцкага сельсавету.

  • 1 студзеня 1947 году — 10[2]
  1. ^ Уладзімераўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 42
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 228
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 127
  • Геаграфічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці: у 3 т. Т. 3: П-Я / аўтар-укладальнік І.М. Шаруха. — Магілёў: МГУ им. А.А. Куляшова, 2013. — 252 с.: ил. ISBN 978-985-480-869-7 С. 166