Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Васілеўка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ва ўкраінскай мове назва Васільеўка запісваецца як Василівка. Вось як прыклад вёска Васільеўка Бярэзінскага раёну ва Ўкраінскай Вікіпэдыі — uk:Василівка (Березинський район). Чым больш я вывучаў гэтае пытаньне, тым больш я пераконваўся ў тым, што для беларускай мовы зусім нехарактэрная назва Васілеўка. Напрыклад у ННПБ зусім не сустракаюцца населеныя пункты з такой назвай. Напрыклад у СННП згадваюцца дзьве вёскі Шклоўскага раёну з назвай Васілеўка. Пры гэтым у ГССМ ліквідаваная вёска ўжо згадваецца толькі пад назвай Васілёўка, а другая вёска — Васільеўка. Апошняя і ў ННПБ згадваецца як Васільеўка. Таксама паводле СННП у Кармянскім раёне існавалі вёска і пасёлак Васілеўка, якія потым зьліліся ў адзіны населены пункт. А зараз і гэтага населенага пункту больш не існуе. У ГВБ 1-1 (2004) гэтая вёска згадваецца таксама як Васілеўка. Пры гэтым у самай апошняй грунтоўнай працы «Вялікі гістарычны атляс Беларусі» (2018) больш няма ніякіх населеных пунктаў з назвай Васілеўка. Усе існыя і былыя вёскі і пасёлкі называюцца Васільеўкамі. Пры гэтым практычна для ўсіх гэтых населеных пунктаў пазначаныя варыятыўныя назвы: «Васілеўка» або «Васіллеўка, Васілеўка». Для вёскі Кармянскага раёну варыятыўнай назвай зьяўляецца Васілеўка і яшчэ пазначана, што гэты населены пункт быў ліквідаваны ў 2005 годзе. Дарэчы, і на maps.by усе населеныя пункты называюцца толькі як Васільеўка.

Вось і атрымліваецца, што на дзяржаўным узроўні гэтую назву ўніфікавалі і засталася ў Беларусі толькі адна назва — Васільеўка.

Цяпер яшчэ раз пра населеныя пункты Ўкраіны. На прыкладзе Радыё Свабоды, усе ўкраінскія Васільеўкі называюцца менавіта як Васільеўкі.

Таму я лічу, што ў гэтым пытаньні і нам трэба паводзіць сябе як афіцыйныя дзяржаўныя структуры, а таксама рабіць так, як робяць украінцы ў дачыненьні да населеных пунктаў Беларусі, якія маюць назву Васільеўка. Што тычыцца старонкі-неадназначнасьці Васілеўка. Яе трэба абавязкова пакінуць. Пры гэтым тамака трэба пазначыць, што гэтая назва зьяўляецца варыятыўнай для ракі і населеных пунктаў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:20, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]