Абмеркаваньне:Слабадзкі сельсавет
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Спачатку зьвярнуў увагу на Чырвонаслабодзкі сельсавет (Рудабельскі раён), а калі дакладна, то на гістарычную назву гэтага сельсавету. Любы ўдзельнік заўважыць, што ў нас поўная блытаніна з назвамі. Дзесьці Слабадзкі, дзесьці Слабодзкі. І пры гэтым усюды прыметнікі ўтвараюцца ад назвы Слабада. І гэта ўсё адбываецца пры наяўнасьці слоўніка ад «Нашай Нівы», які адназначна кажа, што калі Слабада, то прыметнік ад гэтай назвы — Слабадзкі (варыянт «*слабадскі» на slounik.org). Таксама ёсьць тлумачэньне ад «Нашай Нівы»: «калі слова Слабадскі утворана, ад слова Слабада - то тады правільна "слабадскі", ці вуліца Слабадская як у мінскай Малінаўцы, калі Слабодка - то тады правільна Слабодскі, з націскам на о». --Ліцьвін (гутаркі) 12:51, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Сельсавет Мядзельскага раёна зараз афіцыйна называецца "Слабадскі". Іншых "Слабодзкіх" не бачу. А ў падвойных назваў свае прынцыпы.--Artsiom91 (гутаркі) 14:00, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Сапраўды, тады навошта ўдзельнік Red Winged Duck перанёс артыкул... Добра. А якія свае прынцыпы ў падвойных назваў? Прынцыпы тыя жа самыя да часткі «слабадзкі»: калі ад назвы Слабада, то Слабадзкі; Слабодка — Слабодзкі. Але ў апошнім выпадку ў нас пашырана ўжываецца іншая форма, а менавіта Слабодкаўскі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:20, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Дарэчы, я таксама памыліўся, калі проста перацягнуў памылковую назву з ЭГБ/ГВБ і зрабіў старонку-неадназначнасьць... Зноў жа, трэба быць вельмі ўважлівым да назваў з гэтых крыніцаў, абавязкова правяраць іх. --Ліцьвін (гутаркі) 15:35, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Але не трэба думаць, што каментарый карыстальніка з нікам "nn.by" на спартыўным форуме пра назвы вуліцы Мінска мае большы аўтарытэт за энцыклапедыі. Прыметнік можа і "слабадскі", а вось назва сельсавета можа залежыць ад чаго заўгодна.--Artsiom91 (гутаркі) 15:54, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Дык я спасылаюся ня толькі на гэтае тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 17:17, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Цікавы момант. У мяне, як хутчэй за ўсё і ва ўсіх, у браўзэр усталяваны слоўнік, які правярае артаграфію. Дык вось, ён кажа, што назвы Чырвонаслабодзкі і Краснаслабодзкі памылковыя, а вось Чырвонаслабадзкі і Краснаслабадзкі — правільныя. Але гэта так. Дарэчы, з гэтымі назвамі таксама поўная блытаніна і ў энцыкляпэдыях. Мне ўся гэтая гісторыя нагадвае сытуацыю зь «вяліка-/веліка-», кожны пісаў так, як жадаў. Таму калі ёсьць правіла, то яго трэба выконваць і не пладзіць варыянты. Тым больш В.П. Лемцюгова адзначала: «нават нязначны разнабой у іх напісанні выклікае непаразуменні, шкодзіць нармальнай працы органаў адміністрацыйнага кіравання, транспарту, сувязі, друку». Калі іншых меркаваньняў няма, то я зь цягам часу ўсё выпраўлю. Дарэчы, я яшчэ абяцаў выправіць «вяліка-/веліка-»... --Ліцьвін (гутаркі) 18:36, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- А вось і Тлумачальны слоўнік: «Слабада. назоўнік | жаночы род. 1. У Расіі да адмены прыгоннага права: вялікае сяло, жыхары якога не былі прыгоннымі. 2. Пасёлак ля горада; прыгарад (устарэлае). || памяншальная форма: слабодка. || прыметнік: слабадскі». --Ліцьвін (гутаркі) 18:53, 1 кастрычніка 2018 (MSK)
- Усё ж мне было цікава, адкуль зьявілася гэтая форма, а менавіта «Слабада — слабодзкі». І вось, што я знайшоў. У Шаблён:Літаратура/Слоўнік назваў населеных пунктаў (Менская вобласьць, с. 244) напісана наступнае: «Слабада́... Слабодскі...». А на старонцы 245: «Слабодка... Слабодкаўскі». Атрымліваецца, што тады гэта была норма. І тады ўсе сельсаветы былі Слабодзкія. А цяпер пачынаюць усе назвы прыводзіць да сучаснай формы «Слабада — слабадзкі». Ужо ўсе слабадзкія сельсаветы сталі слабадзкімі, а вось з падвойнымі назвамі працэс ідзе цяжка... Шмат дзе працягваюць ужываць у назвах састарэлую форму. Але ўжо ёсьць прыклады пераходу і да сучаснай формы: быў Азярыцкаслабодзкі (Менская вобласьць, с. 245), а цяпер маем Азярыцкаслабадзкі; быў Лугаваслабодзкі (Менская вобласьць, с. 157), а цяпер маем Лугаваслабадзкі. Копія гісторыі зь «вяліка-/веліка-». Таму пасьля ўсіх перайменаваньняў, выпраўлю гэты выпадак і «вяліка-/веліка-». --Ліцьвін (гутаркі) 15:40, 2 кастрычніка 2018 (MSK)
- Учора набыў Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў / уклад.: І.Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. ISBN 978-985-11-0937-7. У гэтым слоўніку на старонцы 759 напісана наступнае: «Слабада́... прым. слабадзі́, -а́я, -о́е». Атрымліваецца, што афіцыйныя ўлады робяць усё правільна, што ўніфікуюць гэтую назву. --Ліцьвін (гутаркі) 13:30, 31 ліпеня 2019 (MSK)
- Але не трэба думаць, што каментарый карыстальніка з нікам "nn.by" на спартыўным форуме пра назвы вуліцы Мінска мае большы аўтарытэт за энцыклапедыі. Прыметнік можа і "слабадскі", а вось назва сельсавета можа залежыць ад чаго заўгодна.--Artsiom91 (гутаркі) 15:54, 1 кастрычніка 2018 (MSK)