Вікіпэдыя:Беларускія асабовыя ўласныя імёны
Скарачэньне: ВП:БІ |
---|
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі.
|
Уласныя імёны складаюць вельмі важную і разам з тым вельмі спэцыфічную частку слоўнікавага складу любой мовы, у тым ліку і беларускай. Сыстэма сучасных беларускіх асабовых уласных імёнаў фармавалася на працягу доўгага гістарычнага часу і ўяўляе дастаткова складанае адзінства, якое аб’ядноўвае вельмі розныя па сваім паходжаньні пласты і групы іменалягічнай лексыкі.
У свой час беларускі антрапанімікон узбагаціўся шматлікімі замежнымі імёнамі, якія ў выніку замацаваліся ў беларускай мове ў асаблівым выглядзе і сталі традыцыйнымі для гэтай мовы. Але ў сучасных абставінах усё часьцей сустракаюцца выпадкі, калі пры стварэньні артыкулаў пра выбітных асобаў ужываюцца не адпаведныя замацаваныя ўнармаваныя беларускія ўласныя найменьні, а адбываецца бяздумная трансьлітарацыя ўласных імёнаў. Апошняе ў першую чаргу тычыцца імёнаў і прозьвішчаў, якія маюць «жамойцкае» («летувіскае») і «латыскае» паходжаньні[b]. Менш усяго гэтая практыка закранула «польскія», «расейскія» і «ўкраінскія» імёны і прозьвішчы.
Гэтая рэкамэндацыя створаная для таго, каб нагадаць удзельнікам, што пры стварэньні артыкулаў пра выбітных асобаў трэба ў першую чаргу арыентавацца на ўжываньне традыцыйных імёнаў і прозьвішчаў, якія замацаваліся ў беларускай мове. Гэтая рэкамэндацыя фактычна зьяўляецца дадаткам да правілаў Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы і Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову.
Асноўны сэнс
[рэдагаваць крыніцу]- калі ў беларускай мове ўжо існуюць адпаведнікі да «жамойцкіх», «латыскіх», «летувіскіх», «польскіх», «расейскіх», «украінскіх» імёнаў і прозьвішчаў, то менавіта іх і трэба выкарыстоўваць;
- іншамоўныя імёны і прозьвішчы падаюцца на беларускую мову згодна з правіламі і нормамі беларускай мовы;
- гэтая рэкамэндацыя не распаўсюджваецца на імёны і прозьвішчы на беларускай мове, якія былі зафіксаваныя дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі ў дачыненьні да канкрэтных асобаў праз наданьне ім афіцыйных дакумэнтаў.
Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]Крыніцы, на якія трэба арыентавацца:
- Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай) / М. В. Бірыла. — Мн.: Выд. Акадэміі навук БССР, 1963. — 56 с.
- Слоўнік асабовых уласных імён / М. Р. Суднік. — Мн.: Навука і тэхніка, 1965. — 111 с.
- Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1966. — 327 с.
- Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — 508 с.
- Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 320 с.
- Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка / Васіль Шур. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. ISBN 985-02-0164-9.
- Слоўнік асабовых імёнаў: беларуска-рускі і руска-беларускі / Уклад. У. А. Сарока; Навук. рэд. М. Н. Крыўко. — Мн.: БелНДІДАС; Тэсей, 2000. — 280 с.
- Слоўнік-даведнік асабовых імён / А. А. Станкевіч. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2001. — 325 с.
- Слоўнік асабовых уласных імён / М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — 2-е выд., выпр. і дапр. — Менск: Беларуская навука, 2005. — 176 с. ISBN 985-08-0648-6.
- Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г.М. Мезенка, Г.М. Дзеравяга, Г.К. Семянькова. — Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2009. — 238 с.
- Слоўнік беларускіх імёнаў / І. Я. Яшкін. — Менск: Адукацыя і выхаванне, 2009. — 136 с. ISBN 978-985-471-286-4.
- Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. ISBN 978-985-6941-10-1.
- Антрапанімія Гомельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі: для студ. дзённай і завочнай форм навучання спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па накірунках)”/ Аўт. Н. А. Багамольнікава. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2012.
- Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць / Паўла Урбан. — 4-е выд. — Менск: Тэхналёгія, 2014. — 216 с. ISBN 978-985-458-256-6
- Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Менск: Народная асвета, 2017. — 286 с. ISBN 978-985-03-2743-7.
- Вялікі беларуска-рускі слоўнік / П. Д. Купрысь, Д. М. Яндальцаў. — Менск: Харвест, 2018. — 576 с. ISBN 978-985-18-4261-8.
- Корни наших фамилий = Карані нашых прозвішчаў / В. П. Лемтюгова, И. О. Гапоненко. — Минск: Звязда, 2018. — 668, [2] с. ISBN 978-985-5751-70-1.
- Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 4-е выд. — Менск: ІП Уладзімір Сіўчыкаў, 2018. — 559 с. ISBN 978-985-7030-50-7.
- Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапанімія і тапанімія / Васіль Шур. — 2-е выд. — Мазыр: Выснова, 2019. — 355, [1] с. ISBN 978-985-592-842-4.
Параўнальныя табліцы формаў
[рэдагаваць крыніцу]Імёны
[рэдагаваць крыніцу]Беларуская | Жамойцкая | Латыская | Летувіская | Польская | Расейская | Украінская |
---|---|---|---|---|---|---|
Альгерд | Algirdas | Aļģirds | Algirdas | Olgierd | Ольгерд | Ольгерд |
Аляксандар | Aleksėndra | Aleksandrs | Aleksandras | Alaksandr | Александр | Олександр |
Антон | Antuons | Antons | Antanas / Antonas | Anton | Антон | Антон |
Віктар | Viktors | Viktors | Viktoras | Wiktor | Виктор | Віктор |
Віталь / Базыль | Vėtalios | Vitālijs | Vitalijus | Witalij | Виталий | Віталій |
Вітаўт | Vītauts | Vītauts | Vytautas | Witold | Витовт | Вітовт |
Гедзімін | Gedemėns | Ģedimins | Gediminas | Giedymin | Гедимин | Гедимін |
Уладзімер | Vladimėrs | Vladimirs | Vladimiras | Włodzimierz | Владимир | Володимир |
Ян / Іван | Juons | Jānis / Ivans | Jonas / Ivanas | Jan | Ян / Иван | Ян / Іван |
Імёны па бацьку
[рэдагаваць крыніцу]Беларуская | Жамойцкая | Латыская | Летувіская | Польская | Расейская | Украінская |
---|---|---|---|---|---|---|
Васільеўна | Васильевна | Василівна |
Прозьвішчы
[рэдагаваць крыніцу]Беларуская | Жамойцкая | Латыская | Летувіская | Польская | Расейская | Украінская |
---|---|---|---|---|---|---|
Бараноўская | Baranauskaitė | Baranowska | Барановская | Барановська | ||
Бараноўскі | Baranauskis | Baranausks | Baranauskas | Baranowski | Барановский | Барановський |
Буткевіч | Botkevėčios | Butkēvičs | Butkevičius | Butkiewicz | Буткевич | Буткевич |
Грыбоўская | Grībauskātė | Grībauskaite | Grybauskaitė | Grybowska | Грибовская | Грибовська |
Грыбоўскі | Grībauskis | Grībauskis | Grybauskas | Grybowski | Грибовский | Грибовський |
Жырыноўскі | Žirinovskis | Žirinovskis | Żyrinowski | Жириновский | Жириновський | |
Зяленскі | Zelenskis | Zelenskis | Zelenskis | Zełenski | Зеленский | Зеленський |
Каліноўскі | Kaļinovskis | Kalinauskas | Kalinowski | Калиновский | Калиновський | |
Лаўрыновіч | Lavrinovičs | Laurinavičius | Ławrynowicz | Лавринович | Лавринович | |
Ленін | Lenėns | Ļeņins | Leninas | Lenin | Ленин | Ленін |
Ляндсбэрг | Landsbergis | Landsberģis | Landsbergis | Landsberg | Ландсберг | Ландсберг |
Міцкевіч | Mickēvičs | Mickevičius | Mickiewicz | Мицкевич | Міцкевич | |
Пуцін | Putins | Putins | Putinas | Putin | Путин | Путін |
Ушакоў | Ušakuovs | Ušakovs | Ušakovas | Uszakow | Ушаков | Ушаков |
Чэхаў | Čechuovs | Čehovs | Čechovas | Czechow | Чехов | Чехов |
Януковіч | Janokuovėčios | Janukovičs | Janukovičius | Janukowicz | Янукович | Янукович |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць крыніцу]- Імёны ліцьвінаў
- Летувіскія імёны (рас.)
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Жаночыя прозьвішчы адрозьніваюцца ад мужчынскіх і ўтвараюцца ад асновы прозьвішча бацькі з дапамогай суфіксаў «-āt-», «-ait-», «-ait-», «-ien-», «-iūt-», «-yt-», «-ut-» і канчатку «-е»/«-ė». Напрыклад Астроўская стала Astrauskaitė.
- ^ Звычайна гэта тыя самыя «беларускія» або «польскія» або «расейскія» імёны і прозьвішчы, але з даданьнем у канцы суфіксаў «-as», «-is», «-ios»/«-ius», «-s»[a] або з заменай на гэтыя суфіксы[1]. Гэтае адбываецца ў сувязі з тым, што гэтыя мовы валодаюць разьвітой сыстэмай скланеньняў.
Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі / Я. У. Зубрыцкі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць крыніцу]- Сучасны беларускі антрапанімікон: норма і варыятыўнасць / А. А. Лукашанец