Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Бярозаўская ДРЭС

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«беларуская цеплавая электрастанцыя» Ведаю, што існуе беларуская мова. Ведаю, што існуе беларуская культура. Ведаю, што існуе беларуская навука... А зараз я даведаўся, што яшчэ існуе і беларуская цеплавая электрастанцыя :-) --Ліцьвін (гутаркі) 21:06, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Савецкі анахранізм

[рэдагаваць крыніцу]

Лічу, што з назвы трэба прыбраць дапаўненьне «імя́ 50-го́дзьдзя Белару́скай ССР», бо гэта сапраўдны савецкі анахранізм. --Ліцьвін (гутаркі) 00:32, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Не праблема, але факт няхай застаецца ў сэкцыі «Мінуўшчына».
P. S. Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што па-беларуску мусіць пісацца «эксплюатацыя», «на газе», «на мазуце». Беларуская энэргасыстэма — менавіта так і ніяк інакш. -- Renessaince 12:48, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А чаму? Я глядзеў слоўнік «Нашай Нівы». Пра беларускую энэргасыстэму я нічога не казаў. --Ліцьвін (гутаркі) 13:26, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Воххх… Па слоўніку НН і паводле БНТ сапраўды атрымліваецца «эксплёатацыя», хоць тая ж «Свабода» карыстаецца менавіта «эксплюатацыяй». Я спытаў сп. Вячорку, чаму так. Вось адказ:
« ЭксплЁ- ніяк немагчымая пры браку оканьня не ў канцы слова. ЭксплЯА- таксама абы-што (асабліва калі лацінкай напісаць). Паколькі гэта ўсюды, у тым ліку ў мовах, дзе -OA-, не лацінізм, а галіцызм (а значыць, -ОА- штучнае), то нішто не перашкаджае захаваць гальскую фанэтыку: -ЛЮА- »

—Вінцук Вячорка

У нас таксама ўсталяваўся пераважна варыянт «эксплюатацыя». -- Renessaince 15:14, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Сапраўды, атрымліваецца, што варыянт «эксплюатацыя» пераважае, але варыянт «эксплёатацыя» радыё «Свабода» таксама ўжывае. Асабіста я буду цяпер выкарыстоўваць варыянт «эксплюатацыя». Для такіх выпадкаў трэба стварыць асобны сьпіс. --Ліцьвін (гутаркі) 16:25, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]