Вікіпэдыя:Культура мовы
Скарачэньне: ВП:КМ |
---|
Культура мовы — набор рэкамэндацыяў да ўжытку ў Беларускай Вікіпэдыі, якія дапаўняюць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і мусяць дамапагчы ў паляпшэньні і ўніфікацыі клясычнага стандарту беларускай мовы паводле працаў беларускіх мовазнаўцаў.
Скланеньне геаграфічных назваў[рэдагаваць крыніцу]
Скарачэньне: ВП:СГН |
---|
- Вінцук Вячорка. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы. — Эл. рэсурс www.svaboda.org
Прыназоўнікі[рэдагаваць крыніцу]
Скарачэньне: ВП:ПРЫНАЗ |
---|
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «па» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
па (аўторках/выходных/сьвятах) | у (аўторкі/выходныя/сьвяты) | таксама можна проста «аўторкамі» |
па беразе (бегчы) па вуліцы (ехаць) па лесе (ісьці) |
берагам (бегчы) вуліцаю (ехаць) лесам (ісьці) |
|
па вечарах | вечарамі | |
па жаданьні | на жаданьне | таксама магчыма «паводле жаданьня» |
па загадзе | на загад | таксама магчыма «паводле загаду» |
па законе | паводле закону | таксама магчыма «згодна з законам» |
па зьвестках | паводле зьвестак | |
па ініцыятыве | з ініцыятывы | таксама магчыма «паводле ініцыятывы», «праз ініцыятыву» |
па меркаваньні | на думку[1] | |
па памеры/даўжыні (вялікі/малы) | памерам/даўжынёю (вялікі/малы) | |
па правілах | паводле правілаў | |
па просьбе | на просьбу | |
па сакрэце | пад сакрэтам | |
па словах (экспэртаў) | паводле словаў (экспэртаў) | таксама магчыма карацей «паводле (экспэртаў)» |
па сьцьвярджэньні (сьведкі) | паводле (сьведкі) | |
па ўзоры | на ўзор | таксама магчыма «паводле ўзору» |
па ўсім відаць | з усяго відаць | |
па ўсіх кірунках | ува ўсіх кірунках | |
пры карале Георге | пры каралю Георгу або за каралём Георгам | узор: «не за намі гэта сталася, не за намі й перастане» |
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «згодна» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
згодна (дамовы) | згодна з (дамоваю) |
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «у» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
знаходзіцца ў (150 км ад Менску) | знаходзіцца за (150 км ад Менску) |
Лексыка[рэдагаваць крыніцу]
Скарачэньне: ВП:ЛЕКС |
---|
- Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001. — Эл. рэсурс www.knihi.com
- З трасянкі на мову. Слоўнік Юрася Пацюпы. Свой Лад, 2003. — Эл. рэсурс www.docs.google.com
Сьпіс найбольш ужывальнай лексыкі для выпраўленьня паводле слоўніка | ||
---|---|---|
Няслушная лексэма | Слушная лексэма | Камэнтар |
аблегчыць | палегчыць | |
абшчына абшчынны |
супольнасьць, грамада супольны |
|
астанкі | парэшткі | |
астатак | рэшта | |
быт | побыт | |
балельшчык | заўзятар | |
вадзіцель | кіроўца | |
верталёт | гелікоптэр | |
вопыт вопытны |
досьвед дасьведчаны |
|
вучылішча | вучэльня | П. Сьцяко прапануе «навучальня» |
вэлясыпэд | ровар | |
забастоўка забастоўшчык |
страйк страйковец |
|
зьнешні | вонкавы (выгляд) знадворны (дэкор) навакольны (сьвет) замежны (гандаль) |
|
казна | скарб | |
кантактавацца | меркавацца, стыкацца | першае бліжэй да панятку «гаварыць», другое – да панятку «кантактаваць» |
каструля | рондаль | |
кафэ | кавярня | |
кошка | котка | |
лімон лімонны |
цытрына цытрынавы |
|
многавугольнік | шматкутнік | |
мысьліцель | мысьляр | |
накірунак | кірунак | |
непасрэдна | беспасярэдне[2] | |
паражэньне | параза | |
поезд | цягнік | |
падаўленьне | здушэньне | |
пол полавы |
плоць плоцевы |
|
прастол | пасад | |
прадаставіць даць падаць |
узычыць | |
разьведвальны разьведка разьведчык |
выведны выведка выведнік |
|
скідка | зьніжка | |
сьвяшчэнны сьвяшчэньнік |
сьвяты сьвятар |
|
сэйм | сойм | |
трусы (бялізна) | майткі | |
угон угоншчык |
згон згоньнік |
|
ураўненьне | раўнаньне | |
урач урачэбны |
лекар лекарскі |
|
філіял | філія | |
чай | гарбата | |
чайка | кірля | |
чайнік | імбрык | |
чамадан | валізка | |
чарапіца чарапічны |
дахоўка дахоўкавы |
|
член | (арганізацыі) сябра[3], (цела) чэлес | таксама існуе аўтарскае слова Вацлава Ластоўскага «чалец», якое мае істотныя словаўтваральныя абмежаваньні: няма формы жаночага роду, нармалізаванага прыметніка, а таксама абстрактавага назоўніка (напр. прыпыніў сяброўства ў партыі) |
Словаўтварэньне[рэдагаваць крыніцу]
Скарачэньне: ВП:СЛОВА |
---|
- БКП-2005
У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; - овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.
Крыніцы[рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вінцук Вячорка Ці беларусы баяцца мець уласную думку? Пра словы „думка“ і „меркаваньне“. // Радыё Свабода. — 2019.
- ^ Бушлякоў Ю. Жывая мова. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. С. 76.
- ^ Вячорка В. Дзядзька Янка і таварыш маёр, Радыё Свабода, 12 чэрвеня 2014 г.