Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Біскупцоўскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паводле СННП (с. 38) адзіная магчымая назва ў беларускай мове — Біскупцоўскі сельсавет. Гэтае пацьвярджае і ЭГБ (т. 2, с. 236) — згадваецца Біскупцоўская гміна. Тутака таксама згадваецца Біскупцоўскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 02:05, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Пры гэтым ад Стоўпцы ўтвараецца Стаўпецкі раён, у адрозненне ад афіцыйнага правапісу.--Artsiom91 (гутаркі) 11:00, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
ВалынцыВалынецкі сельсавет (Дрысенскі раён), а не Валынцоўскі, пры гэтым так ва ўсіх мовах.--Artsiom91 (гутаркі) 11:02, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Так. Я заўважыў, што тутака ёсьць нейкая заканамернасьць. Менавіта другім паведамленьнем я пра гэтае хацеў напісаць. Прывяду прыклады: Калі Бі́скупцы, то атрымліваем Бі́скупскі; пры гэтым ад назвы Біскупцы́ ўжо атрымліваем прыметнік Біскупцо́ўскі (у двух выпадках гл. СННП, Гарадзенская вобласьць, с. 38). Дадатковыя прыклады: Саба́кінцы і Саба́кінскі; Валевачы́ і Валевачо́ўскі (гл. СННП, Менская вобласьць, с. 45). Яшчэ прыклады: Валаты́ — Валато́ўскі (гл. СННП, Менская вобласьць, с. 45); Валаду́та — Валаду́цкі (там жа); Вайцяшы́ — Вайцяшоўскі (там жа); Баўбы́ — Баўбо́ўскі (гл. СННП, Гарадзенская вобласьць, с. 33); Ба́чанцы — Ба́чанскі (там жа); Біла́нцы — Біла́нскі (гл. СННП, Гарадзенская вобласьць, с. 37); Біржуны́ — Біржуно́ўскі (гл. СННП, Гарадзенская вобласьць, с. 38); Бі́цеўцы — Бі́цеўскі (там жа); Блажа́ны — Блажа́нскі (там жа); Бліка́ны — Бліка́нскі (там жа); Блідзі́ны — Блідзі́нскі (там жа). Што гэтае? Як гэтае называецца? Захаваньне націску? Відавочная заканамернасьць. Ужо раней абмяркоўвалі назву Валевачоўскі сельсавет. І цяпер я зразумеў, што ў абарону назвы Валевацкі сельсавет проста нельга спасылацца на пункт 33б, бо гэта зусім іншая сытуацыя. Чытаем п. 33б: «на месцы апошняга зычнага ўтваральнай асновы – глухіх к, т, ц, ч – і суфіксальнага с пішацца ц: гот – гоцкі, грэк – грэцкі; сваяк – сваяцкі, сваяцтва; таджык – таджыцкі; ткач – ткацкі, ткацтва; Астравец – астравецкі, Глыбок|ае – глыбоцкі, Мазамбік – мазамбіцкі, Смалявіч|ы – смалявіцкі, Трокі – троцкі». Ні ў адным выпадку націск не прыпадае на апошнюю галосную, ды і зусім гаворка вядзецца пра зычныя. Вось таму ў гэтым выпадку падыходзіць толькі пункт 33і. Чытаем і яго: «паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма: -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): ... Маст|ы – мастоўскі». Пры гэтым да правілу 33 ёсьць заўвага: «Пры словаўтварэньні ва ўтваральнай аснове можа праяўляцца й зьнікаць беглы галосны: Вільня – віленскі, Горадня – гарадзенскі, Горкі – горацкі, Дуброўна – дубровенскі, Іўе – івейскі, Стоўпцы – стаўпецкі; верасень – верасьнёўскі, Наваградак – наваградзкі». Дык чаму выпадак «Стоўпцы – стаўпецкі» не распаўсюджваецца на «Біскупцы́ — Біскупцо́ўскі»? Бо ў апошнім выпадку першапачатковы націск прыпадае на апошнюю галосную і ён тамака і захоўваецца, пры гэтым і не зьнікае ніякі беглы галосны, а першапачатковая аснова цалкам захоўваецца. Таму згодна з правіламі і крыніцамі трэба пісаць і Біскупцоўскі і Валевачоўскі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:02, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Добра, яшчэ і пра пару «Валынцы — Валынецкі». Зноў жа націск прыпадае на першую літару ы, а не на апошнюю. Прыклад глядзіце ў СННП (Віцебская вобласьць, с. 70). --Ліцьвін (гутаркі) 12:05, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Падаецца што так, толькі Крайва́нцыКрайванцаўскі сельсавет, а не Крайванскі.--Artsiom91 (гутаркі) 12:28, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Яшчэ цікава: у артыкуле be:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён) сказана, што ён быў утвораны як Ходаравецкі, а ў 2002 годзе афіцыйна перайменаваны ў Ходараўскі.--Artsiom91 (гутаркі) 12:30, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Выглядае, што слушнай назвай, сапраўды, ёсьць Біскупцоўскі сельсавет, як і Валевачоўскі сельсавет замест наяўнай назвы. Заўважыў, дарэчы, што ў пытаньнях назваў энцыкляпэдыі часьцей за ўсё падаюць больш слушныя формы. Напрыклад, там няма барбарызму Сынкавічы і палянізму Жыровіцы, што трапілі ў афіцыйны даведнік. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:51, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Спачатку з Крайванцамі. У СННП пазначана, што адбыўся пераход націску. Асабіста я не разумею, чаму адбыўся гэты пераход. Мы кажам Крайва́нцы, а чаму прыметнік ужо ператвараецца ў Кра́йванцаўскі? Тым больш на старонцы 278 ужо бачым Крайва́нцаўскі. Напрыклад у ЭГБ таксама Крайванцаўскі. А ў ГВБ ужо Крэйванцы і Крэйванцаўскі. Магчыма з-за блытаніны з назвай і націскамі і атрымалася такая форма. Калі дасканала вызначацца з назвай і націскам, то тады і вызначацца з прыметнікам. Таму з гэтым пытаньнем трэба больш дасканала разьбірацца.
Што тычыцца назвы Ходараўскі. У СННП пазначаная назва Ходараўскі, у ЭГБ (т. 3, с. 363) таксама Ходараўскі. Пры гэтым у ЭГБ (т. 4, с. 367) ужо нейкі Ходаравіцкі — відавочная памылка. У ГВБ згадваецца толькі Ходараўскі сельсавет. Калі прайсьці па спасылцы, то бачна, што перайменаваньне адбылося толькі ў расейскай мове. Такія прыклады ўжо былі, напрыклад Расьнянскі сельсавет — глядзіце абмеркаваньне:Расьнянскі сельсавет.
І яшчэ раз пра Біскупцоўскі сельсавет. У ГВБ згадваюцца Біскупцоўская воласьць, Біскупцоўская гміна і Біскупцоўскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 14:04, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Перайменаваньне толькі на расейскай мове яшчэ можна разгледзіць на прыкладзе Дабрынёўскага сельсавету. 05.03.1981 Добринёвский с/с перайменаваны ў Добрынёвский с/с, а 26.01.2006 Добрынёвский с/с перайменаваны ў Добринёвский с/с. Зараз афіцыйная назва гэтага сельсавету на расейскай мове Добринёвский. Пры гэтым падчас усіх гэтых перайменаваньняў назва на беларускай мове не зьмянялася. --Ліцьвін (гутаркі) 16:08, 24 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]