Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Гедзімін

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якое напісаньне больш абґрунтаванае: Гедзімін ці Гедымін?

У Энц.ВКЛ артыкул завецца "Гедзімін", а "Гедымін" дадано як варыянт. --MaximLitvin 10:56, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
У беларускай навуковай літаратуры імя гэтага князя ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак ці з'яўляецца такое напісанне правільным? Зазначым, што ў крыніцах яно існуе ў розных варыянтах. Гедимин, Кедмин, Кгиндимин, Кгедимин, Скиндимин, Jedimin, Gedimont, Giedymin. Як бачым, усюды ў іх (у тым ліку і ў напісаных лацінкай), гук «д» вымаўляецца як мяккі. Праўда, у «Кроніцы Быхаўца» бачым «Gedymin», але тут «y» чытаецца як «і». Таму ў сучаснай беларускай мове гэтае імя павінна пісацца ў форме «Гедзімін». (Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. Менск, ВЦ «Бацькаўшчына», 1994, с.10)

Віда не была жамойткаю. Адзіная крыніца, якая яе згадвае (Раўданскі рукапіс), кажа, што яна была дачкою бортніка Відмунда родам з Швецыі, а жылі яны ў Куроніі (а не ў Жамойці). Narbutt. Dzieje... t. I. s. 159-160. 46.53.176.248 09:20, 18 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Паводле ўкладальніка сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу пана Вінцука Вячоркі [1], больш слушнай формай імя вялікага князя зьяўляецца Гедзімін. Мабыць, варта перанесьці артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:43, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Згодзен. Спадабалася пра Літву. Калі правільна Літва, дык чаму нельга казаць Літва? Я калі камусьці штосьці расказваю з гісторыі Беларусі, заўсёды кажу, што гістарычная назва нашай краіны — Літва. І хто мне можа забараніць так казаць, калі гэта правільна? --Ліцьвін (гутаркі) 00:02, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, у «Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць» на старонцы 142 менавіта Гедзімін. --Ліцьвін (гутаркі) 20:20, 31 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А тым часам у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам хочуць перайменаваць артыкул на Гедымін. Цікава атрымліваецца, у нас быў Гедымін, а ў іх Гедзімін. Зараз у нас Гедзімін, а ў іх хутка будзе Гедымін :-) --Ліцьвін (гутаркі) 15:02, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Прапаную шматслоўныя выкладкі раздзелу "Імя" пакінуць у артыкуле "Гедзімін (імя)". У дадзеным артыкуле пакінуць толькі сціслыя звесткі, па сутнасці. Тое самае тычыцца падраздзелу "Формы" Алёхно (гутаркі) 15:52, 3 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Перанёс у асноўны артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:52, 3 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Дзякую. Алёхно (гутаркі) 20:38, 4 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Менскі князь

[рэдагаваць крыніцу]

Менскім князем у 1326 г. быў Васіль. А Фёдар Святаславіч гэта князь дарагабужскі (гл. Пашуто. Образованіе... с. 392). Алёхно (гутаркі) 20:38, 4 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

"Рымская" курыя

[рэдагаваць крыніцу]

Папская курыя ў гэты час знаходзілася ў Авіньёне. Алёхно (гутаркі) 20:53, 4 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]