Перайсьці да зьместу

Іван Юр’евіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Юр’евіч
Іван
Князь тураўскі
1167 — 1170
Папярэднік Юры І Яраславіч
Наступнік Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1170, Тураў
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Юры І Яраславіч
Маці Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка

Іван Юр’евіч (?—1170) — князь тураўскі (11671170). Быў старэйшым сынам Юрыя Яраславіча, праўнукам Сьвятаполка Ізяславіча.

Магчыма быў суправіцелем бацькі Юрыя Яраславіча й яго намесьнікам у Пінску, які пры Юрыі Яраславічу становіцца другім горадам Тураўскага княства. Пасьля сьмерці бацькі, становіцца тураўскім князем, але пасьля 1170 году нечакана памірае. Меў сына Андрэя, які ў будучым стаў тураўскім князем. У Васкрасенскім летапісе згадваецца пад 1167, а ў Густынскім — пад 1168 годам. Разам зь іншымі князямі Русі выступаў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі зь Бізантыі.

«…И потом по мале посла Мьстислав по братью свою, и съвкупишася вся братья у него Киеве: Ярослав из Лучьска, Володимир Андреевич из Дорогобужа, Рюрик из Вручего, Давыд из Вышегорода, а Гюргевич Иван из Турова.»

У 1170 годзе зноў ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў. Па Іпацьцеўскім летапісе, у 1170 годзе дапамагаў князю Мсьціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад, зь якога ён быў выгнаны па загадзе Андрэя Багалюбскага.

Папярэднік
Юры І Яраславіч
Князь тураўскі
11671170
Наступнік
Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч