Стараўкраінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама літоўская мова, руская мова, старабеларуская мова.

Стараўкраінская мова — украінскі варыянт гістарычнай рускай мовы[1] Да стараўкраінскай мовы звычайна адносяць частку літаратурных помнікаў часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, складзеных на ўкраінскай этнічнай тэрыторыі з адпаведнымі моўнымі асаблівасьцямі[2].

Некаторыя дасьледнікі і публіцысты спрабуюць пашырыць найменьне «стараўкраінская» на ўсю дзяржаўную мову Вялікага Княства Літоўскага, аднак беларускія навукоўцы паказваюць на тое, што асаблівасьці мовы афіцыйных тэкстаў ВКЛ поўнасьцю ўласьцівыя для сучаснай (новай) літаратурнай беларускай мовы, і толькі часткова — для ўкраінскай[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Клімчук Ф. Вялікае Княства Літоўскае і сучаснасць (моўная сітуацыя) // Мовы Вялікага княства Літоўскага. Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Брэст, 18—19 мая 2004 г.). — Брэст: Академия, 2005. С. 21—23.
  2. ^ Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Мінск: Права і эканоміка, 2007. С. 137.
  3. ^ Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003.