Нагорна-Карабаская Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэспубліка Арцах»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арцах
Արցախի Հանրապետություն
Artsakhi Hanrapetutyun'
Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі Герб Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Азат у анках Арцах»
Месцазнаходжаньне Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
Афіцыйная мова
Сталіца Сьцяпанакерт
Найбуйнейшы горад Сьцяпанакерт
Форма кіраваньня унітарная прэзыдэнцкая рэспубліка
Араік Аруцюнян
Артур Таўмасян
Насельніцтва
 • агульнае (2021)
191-е месца ў сьвеце
120 000
СУП
 • агульны (2019)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
713 млн $
4803 $
Валюта (AMD)
Часавы пас AMT (UTC+4)
Незалежнасьць
Рэфэрэндум
10 сьнежня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .am, .հայ
Тэлефонны код +374 47

Рэспу́бліка Арца́ху (па-армянску: Արցախի Հանրապետություն), раней Наго́рна-Караба́ская Рэспу́бліка (арм. Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետություն — Лернаін Гарабахі Ханрапэтуцюн) — непрызнаная дзяржава на Паўднёвым Каўказе. Паводле шэрагу рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН лічыцца часткай тэрыторыі Азэрбайджану, акупаванай Армэніяй[1][2][3][4]. Займае тэрыторыю колішняй Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці з сталіцай у Стэпанакерце.

Анкляў на тэрыторыі Азэрбайджану за 270 км на захад ад Баку. Адзіны шлях да Армэніі — Лачынскі калідор шырынёй 5 км, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх міратворцаў.

99,7% насельніцтва — армяне. За савецкім часам — аўтаномная вобласьць у складзе Азэрбайджанскай ССР. Пасьля распаду СССР армянскае насельніцтва тэрыторыі 10 сьнежня 1991 году абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану і стварэньне Нагорна-Карабаскай Рэспублікі уключна з тэрыторыяй Шаўмянскага раёну. У выніку пачалася вайна ў Нагорным Карабаху (1991—1994). Сутычкі працягваліся і пазьней, а ў 2020 выліліся ў новую вайну. Краіна не прызнаная ніводнай дзяржавай-удзельніцай ААН.

Артцах — прэзыдэнцкая рэспубліка дэмакратыя з аднапалатным парлямэнтам.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча рэгіёну (Нагорна-Карабаскай вобласьці ў АзССР) складае 4400 км². Сталіца Сьцяпанакерт разьмешчана ў цэнтры рэгіёну. Гістарычны цэнтар Шуша (па-азэрбайджанску: Şuşa), былая сталіца Карабаскага ханства, знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Сьцяпанакерту, на дарозе, якая злучае Нагорны Карабах з Армэніяй. Мардакерт — адміністратыўны цэнтар паўночнага Карабаху, Гадрут — паўднёвага Карабаху, Мартуні — усходняга Карабаху. Аскеран разьмешчаны на паўночным усходзе ад Сьцяпанакерту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]