Перайсьці да зьместу

Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сутыкненьні ў Нагорным Карабаху
  Тэрыторыя, на якую прэтэндуе Нагорна-Карабаская Рэспубліка, але кантралюецца Азэрбайджанам
  Тэрыторыя, захопленая Азэрбайджанам (па заявах Азэрбайджану)
Дата: 27 верасьня 2020 — дагэтуль
Месца: Лінія стыку Нагорнага Карабаху, Армянска-азэрбайджанская мяжа ды Азэрбайджанска–іранская мяжа
Вынік:
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Нагорна-Карабаская Рэспубліка сьцьвярджае, што Азэрбайджан захапіў некалькі пазыцыяў[2], некаторыя зь якіх былі пазьней адваяваныя[3]
Азэрбайджан сьцьвярджае, што захапіў 7 вёскаў і некалькі вышыняў[4][5][6]
Супернікі
Азэрбайджан Азэрбайджан
Мяркуецца:
Сьцяг Сырыі Сырыйская нацыянальная армія
Турэччына Турэччына[7]
Дастаўнікі зброі:
Ізраіль Ізраіль[8][9]
Нагорна-Карабаская рэспубліка НКР
Армэнія Армэнія
Мяркуецца:
Армянскія добраахвотнікі з Сярэдняга Ўсходу ды Сырыі
Дастаўнікі зброі:
Расея Расея
Камандуючыя
Сьцяг Азэрбайджану Ільхам Аліеў
(Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Азэрбайджану Закір Гасанаў
(Міністар абароны)
Сьцяг Азэрбайджану Наджмэдын Садыкаў (Кіраўнік ґенэральнага штабу)
Сьцяг Азэрбайджану Маіс Бархудараў[10]
Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі Араік Аруцюнян (Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі Джалал Аруцюнян (Міністар абароны)
Сьцяг Армэніі Нікол Пашынян
(Прэм’ер-міністар, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Армэніі Давід Танаян (Міністар абароны)
Сьцяг Армэніі Онік Ґаспаран (Кіраўнік ґенэральнага штабу)
Колькасьць
Невядома Невядома
Страты
Паводле Азэрбайджану:
  • Невядома[13]
  • Адзін баявы гэлікоптэр пашкоджаны[14]

Паводле Армэніі:[15]

  • 790 вайскоўцаў забіта
  • 1 900 вайскоўцаў паранена
  • 137 танкаў/БМП зьнішчана
  • 72 БЛА зьбіта
  • 7 гэлікоптэраў зьбіта
  • 1 лятак зьбіты

Паводле іншых крыніцаў:

  • 30+ вайскоўцаў забіта (Islamic World News)[16]
  • 3–30 сырыйскіх байцоў забіта (розныя сырыйскія крыніцы)
Паводле Армэніі:
  • 103 вайскоўцаў забіта[17]
  • 120+ вайскоўцаў паранена[18]
  • 1 Су-25 зьбіты[7]

Паводле Азэрбайджану:[19][20]

  • 2,300+ вайскоўцаў забіта або паранена
  • 6 камандных пастоў ды камандна-назіральных пунктаў зьнішчана
  • ~200 танкаў/БМП зьнішчана
  • 110 іншых вайсковых транспартаў зьнішчана
  • 228 артылерыйскіх усталяваньняў, ракетных сыстэмаў ды мінамётаў зьнішчана
  • 18 БЛА зьбіта
  • 5 складаў боепрыпасаў зьнішчана
  • 25 сыстэмаў СПА зьнішчана
  • 50 супраць-танкавых узбраеньняў зьнішчана
15 азэрбайджанскіх і 7 армянскіх цывільных забітыя;[21][22] 49 азэрбайджанскіх[23][24] і 30+ армянскіх цывільных параненыя[18]

Канфлікт у Нагорным Карабаху 2020 року — трывалы буйнамаштабны ўзброены канфлікт між узброенымі сіламі Армэніі ды Азэрбайджану ў Нагорным Карабаху, найпазьнейшая эскаляцыя нявырашанага Карабаскага канфлікту. Сутыкненьні распачаліся ранкам 27 верасьня 2020 року ўздоўж лініі стыку Нагорнага Карабаху. Абодва бакі паведамілі пра вайсковыя ды цывільныя ахвяры[25]. У адказ на сутыкненьні, Армэнія ды самаабвешчаная Нагорна-Карабаская Рэспубліка увялі вайсковы стан ды татальную мабілізацыю[26][27], у той час як Азэрбайджан увёў вайсковы стан ды камэнданцкі час[28]. 28 верасьня частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Азэрбайджане[29]. ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі дээскаляваць напружанасьць і неадкладна аднавіць канструктыўныя перамовы[30].

28 верасьня Армэнія забараніла ўсім мужчынам старэйшым за 18 рокаў, занесеных у мабілізацыйны рэзэрв, выяжджаць з краіны[31]

29 верасьня Армэнія перанесла суд над былым прэзыдэнтам Робэртам Качаранам і іншымі колішнімі службовымі асобамі, абвінавачанымі па справе пра беспарадкі пасьля выбараў 2008 року. Прычынаю стала тое, што адзін з абвінавачаных, былы міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян, накіраваўся ў Нагорны Карабах падчас азэрбайджанскае атакі[32].

З 1 кастрычніка TikTok стаў недаступны ў Армэніі[33].

27 верасьня азэрбайджанскія ўлады абмежавалі доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне неўзабаве пасьля таго, як пачалося сутыкненьне. Паводле Міністэрства транспарту, сувязяў і высокатэхналяґічных тэхналёґіяў, гэты крок быў зроблены для прадухіленьня армянскіх правакацыяў[34].

Дзяржаўны камітэт па працы з дыяспараю Азэрбайджану таксама зьвярнуўся да азэрбайджанскае дыяспары не ўжываць неафіцыйную, нявызначаную і староньнюю інфармацыю ў сацыяльных сетках, электронных СМІ ды іншых СМІ[35]. Мілі Мэджліс Азэрбайджану абвясьціў камэнданцкі час у Баку, Ґянджы, Ґёйґёльскім, Яўласкім і некаторых іншых раёнах з поўначы 28 верасьня[36][37]. Міністар унутраных справаў Вілаят Эйвазаў быў прызначаны камандзірам вобласьцяў у камэнданцкі час[38]. Азэрбайджанскія авіялініі абвясьцілі, што ўсе аэрапорты Азэрбайджану будуць зачыненыя для рэґулярных пасажырскіх рэйсаў да 30 верасьня[39]. Потым вайсковая пракуратура Фізулі, Тэртэрскага раёну, Карабаху ды Ґянджы распачала крымінальныя расьсьледаваньні вайсковых ды іншых злачынстваў на ґрунце атрыманых зьвесткаў ды доказаў[40].

28 верасьня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў выдаў загад, што дазваляе частковую мабілізацыю ў Азэрбайджане[41].

Інтэрнацыянальная рэакцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  Заклікалі да міру
  Азэрбайджан
  Падтрымалі Азэрбайджан
  Армэнія
  Падтрымалі Армэнію
  Нагорны Карабах

У падтрымку Азэрбайджану

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Урады часткова прызнанага Паўночнага Кіпру, Турэччыны, Пакістану ды Аўґаністану выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, усклаўшы віну на Армэнію за парушэньне рэжыму спыненьня агню[42][43][44][45].

  • Басьнійскі чалец Прэзыдыюму Босьніі і Герцаґавіны Шэфік Джафэравіч ды лідэр ягонае палітычнае партыі дэмакратычнае дзеі Бакір Ізэтбеґавіч выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, асудзіўшы Армэнію й параўнаўшы сытуацыю з сытуацыяю падчас басьнійскае вайны між 1992 ды 1995 рокамі[46].
  • Сьцяг Турэччыны Прэс-сакратар кіруючае ў Турэччыне Партыі справядлівасьці і разьвіцьця Омэр Чэлік напісаў у Twitter: «Мы катэґарычна асуджаем напад Армэніі на Азэрбайджан. Армэнія зноўку выступіла з правакацыямі, іґнаруючы права». Ён паабяцаў, што Турэччына падтрымлівацьме Азэрбайджан, і сказаў: «Армэнія гуляе з агнём і ставіць пад пагрозу рэґіянальны мір»[47].
  • Сьцяг Аўганістану Аўганістан заявіў, што «Нагорна-Карабаскі рэґіён атрымаў міжнароднае прызнаньне як частка Азэрбайджану» і патрабаваў «спыненьня акупацыі Нагорнага Карабаху», падтрымаўшы «намаганьні народу й ураду Азэрбайджану ды іншых краінаў сьвету ў гэтых адносінах»[48].
  • Цюрская рада — Ґенэральны сакратар Цюрскае рады Багдад Амрэеў выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды вайсковага супраціву на акупаваных тэрыторыях Азэрбайджанскае Рэспублікі. Цюрская рада заклікала да тэрытарыяльнае цэласнасьці і непарушнасьці міжнародна прызнанае мяжы Азэрбайджану і патрабаваў неадкладнага, безумоўнага і поўнага вываду ўзброеных сілаў Армэніі з усіх акупаваных тэрыторыяў Азэрбайджану[49].
  • Сьцяг Пакістану МУС Пакістану выказала падтрымку Азэрбайджану і ягонаму «праву на самаабарону»[50].

У падтрымку Армэніі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Ґенэральная сакратарка Міжнароднае арґанізацыі Франкафоніі выступіла з заяваю па Нагорным Карабаху. Люіза Мушыківаба выказала падтрымку Армэніі[51].
  • Сьцяг Кіпру МУС Кіпру асудзіў «парушэнне рэжыму спыненьня агню Азэрбайджанам», тым самым падтрымаўшы Армэнію[52].
  • Сьцяг Францыі Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выказаў крайнюю занепакоэнасьць. «Францыя дагэтуль надзвычай занепакоеная ваяўнічымі пасланьнямі, якія Турэччына зрабіла ў апошнія гадзіны, і якія, па сутнасьці, здымаюць хоць якія забароны для Азэрбайджана на адваёву Нагорнага Карабаху. І мы гэтага ня прымем»[53] і заявіў «Я кажу даскалана выразна Армэніі і армянскаму народу: Францыя выконвацьме сваю ролю, і бы будзем пільныя да павагі да сем’яў, народу, сувэрэнітэту. Мы ня прымема жадных заяваў, што спрыяюць эскаляцыі»[54].

Прадстаўнікі некалькіх краінаў, у тым ліку Арґентыны[55], Канады[56], Францыі[57], Грузіі[58], Нямеччыны[42], Грэцыі[59], Ірану[60], Польшчы[61], Румыніі[62][63], Расеі[64], Турэччыны, ЗША[65] ды Ватыкану[42] заклікалі да міру.

  • Сьцяг Грузіі Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі сказала, што яна «дужа занепакоеная аднаўленьнем вайсоквых дзеяў між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Мы заклікаем да міру. Стабільнасьць і мір у нашым рэґіёне маюць быць нашаю агульнаю справаю»[66]. Таксама ў МУС Грузіі заявілі, што спадзяюцца на «спыненьне агню»[66]. Патрыярх Грузіі Ільля II заявіў, што «дужа занепакоены нядаўнімі сутыкненьнямі між Армэніяю й Азэрбайджанам»[67].
  • Сьцяг Расеі Расея заклікала бокі «неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы па стабілізацыі сытуацыі»[68].
  • Сьцяг Францыі Францыя заклікала Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі і неадкладна аднавіць дыялёґ. «Францыя дужа занепакоеная канфрантацыяю», — мовіцца ў заяве прэс-сакратара МУС[69].
  • Ватыкан Ватыкан Падчас нядзельнага набажэнства 27 верасьня Папа Рымскі зьвярнуўся да Армэніі ды Азэрбайджану з заклікам спыніць ґвалт у Карабаху[70].
  • Сьцяг ЗША ЗША асудзілі эскаляцыю і ґвалт у Нагорным Карабаху і заклікалі бокі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню, заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША Морґан Артэґус[71].
  • Сьцяг Украіны МУС Украіны выказала глыбокую незапакоэнасьць ў сувязі з абвастрэньнем канфлікту між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Заклікала бокі вярнуцца да дыялёґу дзеля мірнага ўрэґуляваньня канфлікту[72][73].
  • Сьцяг Грэцыі Міністар замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыас заявіў: «Грэцыя не ўхваляе хоць якое ўмяшаньне трэцяга боку, што распальваюць сутыкненьні. У гэтым кантэксьце Турэччына мае ўстрымацца ад дзеяў і заяваў у гэтым кірунку»[74].
  • Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ААН 27 верасьня Генэральны сакратар ААН Антоніў Ґутэрыш заклікаў абодва бакі неадкладна спыніць баявыя дзеі, зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы[75]. 29 верасьня Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы без папярэдніх умоваў.
  • Сустаршыні Менскае ґрупы АБСЭ заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі ў зоне карабаскага канфлікту і вярнуцца да перамоваў[76].
  • НАТО заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя сутыкненьні, распаленыя на лініі стыку ў Нагорным Карабаху[77].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Syrian rebel fighters prepare to deploy to Azerbaijan in sign of Turkey's ambition Праверана September 29, 2020 г.
  2. Nagorno-Karabakh says the region has lost some territory to Azerbaijan's army
  3. Armenian, Azeri forces battle again, at least 21 reported killed
  4. Azerbaijan kills over a dozen Armenian servicemen in Karabakh fighting (анг.) // TRT World27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  5. Enemy Driven out of Commanding Heights near Talysh
  6. Azerbaijani Defense Ministry announced the capture of a strategic height on the Murov ridge
  7. 1 2 URGENT: Turkish F-16 shoots down Armenia jet in Armenian airspace (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  8. Azerbaijan using Israeli "kamikaze drones" in Nagorno-Karabakh clashes 30 September 2020 г.
  9. Azerbaijani official says military using Israeli-made drones in war with Armenia 30 September 2020 г.
  10. Major General Mayis Barkhudarov: "We will fight to destroy the enemy completely"
  11. A military breakdown of the Azerbaijan-Armenia conflict
  12. SOHR reveals | Turkish security companies transfer Syrian mercenaries to Azerbaijan, total number of fighters now in Azerbaijan increases to 850, and death toll jumps to three
  13. Outbreak of fighting in Karabakh, updated. News and reports. Video/photo
  14. Tərtərdə zədələnən döyüş helikopteri peşəkarlıqla öz ərazimizə endirilib (азэрб.) // Report Information Agency27 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  15. A total of 790 Azerbaijani servicemen eliminated (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  16. Latest Updates on Karabakh Clashes, 29 September 2020 (Map Update)
  17. Artsakh army's death toll climbs to 103 in ongoing Azeri attack (анг.) // Armenpress30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
  18. 1 2 9-year old child, elderly mother of fallen war veteran among 4 civilian casualties in Artsakh (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  19. Up to 2,300 enemy soldiers were killed (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  20. List of destroyed enemy military equipment - LIST - VIDEO (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  21. France and Turkey at odds as Karabakh fighting divides NATO allies
  22. Armenia-Azerbaijan conflict: Macron warns Turkey on 'warlike' rhetoric
  23. As a result of the Armenian terror, the number of civilians injured reached 46. (анг.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (30 September 2020).
  24. Armenian artillery shell hits gas station in Horadiz, some killed and injured (анг.) 30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
  25. Fighting erupts between Armenia, Azerbaijan over disputed region. Al Jazeera (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
  26. Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  27. Nagorno-Karabakh announces martial law and total mobilization. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
  28. Azerbaijan's parliament approves martial law, curfews – president's aide. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
  29. Partial mobilization announced in Azerbaijan. Azeri Press Agency (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
  30. UN Security Council calls for immediate end to fighting in Nagorno-Karabakh (анг.)
  31. Armenian cabinet bans all men from mobilization reserve aged over 18 from leaving state (анг.) // TASS28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
  32. Kocharyan trial delayed as indicted ex-defense minister Seyran Ohanyan heads to Artsakh amid attack (анг.). Armenpress (29 September 2020). Праверана 29 September 2020 г.
  33. Tik Tok fails operating in Armenia (анг.). Armenpress (30 September 2020). Праверана 30 September 2020 г.
  34. Власти Азербайджана ограничили доступ к интернету после обстрелов в Карабахе (рас.) // Dozhd27 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
  35. Diaspor Komitəsi xaricdə yaşayan azərbaycanlılara müraciət edib (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г.
  36. Azərbaycanda komendant saatı elan olundu (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
  37. Bu gecədən komendant saatı elan olunur (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
  38. Vilayat Eyvazov appointed commandant of areas where curfew is applied – ORDER (анг.) 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
  39. Mətbuat xidmətinin məlumatı (азэрб.). Azerbaijan Airlines (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
  40. Mətbuat xidmətinin MƏLUMATI – cəbhədəki son vəziyyət. (азэрб.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (27 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
  41. Partial mobilization announced in Azerbaijan (анг.) Праверана 28 September 2020 г.
  42. 1 2 3 Armenia-Azerbaijan clashes: How the world reacted (анг.)
  43. Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh // BBC News27 September 2020 г.
  44. Pakistan expresses 'deep concern', assures support to Azerbaijan over Nagorno-Karabakh conflict (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  45. Deutsche Welle: Бои в Нагорном Карабахе: что говорят в Берлине
  46. Džaferović i Izetbegović podupiru Azerbajdžan i osuđuju Armeniju, nadaju se trajnom rješenju 28 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
  47. Турция заявила о поддержке Азербайджана в конфликте с Арменией. ТАСС (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
  48. Афганистан поддержал Азербайджан в конфликте в Нагорном Карабахе
  49. Statement of the Secretary General of the Turkic Council. Turkic Council (28 September 2020).
  50. Пакистан выражает "глубокую озабоченность", заверяет в поддержке Азербайджана в связи с нагорно-карабахским конфликтом Праверана 2020-09-27 г.
  51. Выражаю полную поддержку Армении — Генсек Франкофонии Праверана 2020-09-28 г.
  52. МИД Армении: мы решительно осуждаем нарушение режима прекращения огня Азербайджаном
  53. Макрон одёрнул Турцию: «Мы не примем отвоевание Карабаха» 30 сентября 2020 г.
  54. Макрон раскритиковал заявление Турции по Карабаху 30.09.2020 г.
  55. Аргентина обеспокоена столкновениями между Арменией и Азербайджаном
  56. Canada is very concerned by the violence along the Armenia-Azerbaijan border. We call for immediate cessation of hostilities, strict observance of ceasefire and the protection of civilians. We urge a fast return to negotiations under auspices of @OSCE Праверана 27 September 2020 г.
  57. France calls on Armenia, Azerbaijan to end hostilities 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  58. Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  59. Greece calls on Armenia-Azerbaijan to stop military operations immediately 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
  60. Iran calls for immediate end to the conflict between Armenia, Azerbaijan – TV 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  61. Polish MFA expresses deep concern with reported military clashes around Nagorno-Karabakh 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  62. Conflict militar între Armenia și Azerbaidjan în regiunea Nagorno-Karabah (рум.) 27 September 2020 г.
  63. Ռումինիան հայկական, ադրբեջանական կողմերին կոչ է անում վերսկսել քաղաքական երկխոսությունը (арм.) 27 September 2020 г.
  64. Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе
  65. U.S. urges immediate halt to violence between Azerbaijan and Armenia 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
  66. 1 2 Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan. Agenda.ge (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
  67. Патриарх Грузии распространил заявление по поводу ситуации на фронте Праверана 2020-09-27 г.
  68. Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе. Известия (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
  69. Франция призывает Армению и Азербайджан прекратить военные действия. Reuters (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
  70. Папа Римский призвал Армению и Азербайджан прекратить войну. Московский комсомолец (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
  71. Госдеп призвал Армению и Азербайджан прекратить огонь в Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
  72. МИД Украины отреагировал на обострение конфликта между Азербайджаном и Арменией Праверана 2020-09-29 г.
  73. Обострение конфликта между Арменией и Азербайджаном: реакция МИД Украины Праверана 2020-09-29 г.
  74. Глава МИД Греции прибудет в Ереван Праверана 2020-09-30 г.
  75. Генсек ООН призвал немедленно прекратить огонь в Нагорном Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
  76. Минская группа ОБСЕ призвала Армению и Азербайджан прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.
  77. НАТО призвал Баку и Ереван прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.