Арцах (гістарычная вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцах
Արցախ
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус правінцыя Армянскага царства
Адміністрацыйны цэнтар Парнэс
Дата ўтварэньня 189 да Н. Хр.
Дата скасаваньня 387
Месцазнаходжаньне Арцаху (зялёным) у Армэніі
Арцах на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Тэрыторыя Сюніку (зьлева) і Арцаху (справа) да пачатку IX стагодзьдзя

Арца́х (па-армянску: Արցախ, [ɑɾˈtsʰɑχ]) — дзясятая правінцыя (наханг) Армянскага царства ў 189 да н. э. — 387 н. э. У выніку Ацылісенскага міру увайшла ў склад Каўкаскага Альбанскага сатрапства Сасанідзкай Пэрсіі. У VII стагодзьдзі перайшла пад арабскі кантроль[1]. У 821 року ўтворанае армянскае Хачэнскае княства, а прыкладна ў 1000 року абвешчанае Арцаскае царства.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле армянскіх і заходніх дасьледчыкаў, адкрытыя надпісы урарцкага пэрыяду называюць гэты рэгіён па-рознаму: «Ардах», «Урдэхе» і «Атахуні»[2][3][4]. Грэцкі гісторык Страбон у сваёй Геаграфіі называе гэтую вобласьць «Архістэн», што можа зьяўляцца грэцкім старой назвы Арцаху[5].

Паводле аднае легенды, «Арай Цах» (Араў лес) пайшло ад імені легендарнага армянскага цара Ары Пышнага(d), народная этымалёгія выводзіць назву «Ар» + «цах» (Араў лес/сад) ад садоў Арана Сісакяна, першага нахарара паўночна-ўсходняй Армэніі[6].

У наш час гэтым тэрмінам у Армэніі называюць абшар Нагорнага Карабаху, частка якога знаходзіцца пад кантролем самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арцах займаў паўночна-ўсходнюю частку Армянскага нагор’я[7]. З усходу межаваў з Утыкам, з паўночнага ўсходу — з Гардманам, з паўднёвага захаду — з Сюнікам[8]; паўднёвую мяжу ўтварала рака Аракс.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965 року савецкія археолягі адкрылі ў пячоры ля вёскі Азох у Хадруцкім раёне парэшткі продка чалавека разумнага, датаванага прыкладна сярэдняй ашэльскай культурай[9].

Археалягічныя раскопкі на тэрыторыі Арцаху сьведчаць пра барацьбу за ўплыў суседніх дзяржаваў Урарту, Асырыі ды Манны. Пасьля падзеньня Ўрарту (VI стагодзьдзе да Н. Хр.) большая частка рэгіёну на поўдзень ад ракі Куры трапіла пад кантроль мідыйцаў, а пазьней ахемэнідзкай Пэрсіі. У 331 року да Н. Хр. Аляксандар Македонскі заняў Арцах у часе вайны з ахемэнідамі[10].

У 189 да Н. Хр., пасьля аднаўленьня Армянскага царства дынастыяй Арташэсыдаў, Арцах увайшоў у склад новай армянскай дзяржавы.

У IV стагодзьдзі пасьля прыняцьця Армэніяй хрысьціянства Арцах стаў важнай фартэцыяй на шляху армянскіх місіянэраў у іншыя краіны. У Амарасе пахаваны сьвяты мучанік Грыгорыс, які стаў заступнікам Арцаху. У 410 року Мэсроп Маштоц адкрыў у Амарасе першую армянскую школу[11], пачалося хуткае разьвіцьцё хрысьціянскай культуры.

Аднак у другой палове IV стагодзьдзя пачаліся войны між Армянскім царствам і Сасанідзкай Пэрсіяй. У 387 року пэрсы і рымляне заключылі мірную ўгоду, падзяліўшы між сабой Армянскую дзяржаву. Арцах і Ўтык адышлі да Каўкаскай Альбаніі, тагачаснай хаўрусьніцы Сасанідаў[12].

У VII стагодзьдзі на Паўднёвы Каўказ прыйшоў Арабскі халіфат. У пачатку IX стагодзьдзя армянскія князі Сахл Самбацян і Эсаі абу Мусэ паўсталі супраць арабскага панаваньня і ўтварылі ў Арцаху княствы Хачэн і Дызак. У 852—855 роках хазарскі вайскавод Буга аль-Кабір 28 разоў безвынікова спрабаваў заваяваць Ктыцкі замак — галоўную цьвярдыню Арцаху. Руіны гэтага замку і храму захаваліся дагэтуль. Хачэнская дынастыя працягвала кіраваць Арцахам зь перапынкамі да XIX стагодзьдзя, пакуль ён ня трапіў у склад Расейскай імпэрыі пасьля Гюлістанскай мірнай дамовы, якой скончылася расейска-пэрсыдзкая вайна 1804—1813 гадоў[13].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Hewsen, Robert H. Armenia: A Historical Atlas. — Chicago: University of Chicago Press, 2001. — С. 102. — ISBN 0-226-33228-4
  2. ^ Chorbajian, Levon; Donabedian Patrick; Mutafian, Claude. The Caucasian Knot: The History and Geo-Politics of Nagorno-Karabagh. NJ: Zed Books, 1994, p. 52
  3. ^ Ulubabyan, Bagrat. «Արցախ» (Arts’akh). Armenian Soviet Encyclopedia. vol. ii. Yerevan: Armenian Academy of Sciences, 1976, pp. 150—151.  (арм.)
  4. ^ Christopher Walker. The Armenian presence in Mountainous Karabakh, in John F. R. Wright et al.: Transcaucasian Boundaries (SOAS/GRC Geopolitics). 1995, p. 91
  5. ^ Strabo. Geography, 11.14.
  6. ^ Mkrtchyan, Shahen. Treasures of Artsakh. Yerevan: Tigran Mets Publishing, 2000, p. 10.
  7. ^ Hewsen, Robert H. «The Meliks of Eastern Armenia: A Preliminary Study.» Revue des Études Arméniennes. NS: IX, 1972, pp. 255—329.
  8. ^ Hewsen. Armenia, p. 63.
  9. ^  Balayan, Vahram Artsakh History / Zovig Balian, Gayane Hairapetyan. — Yerevan, Armenia: Scientific Council of the Institute of History of the National Academy of Sciences of the Republic of Armenia, 2005. — С. 20. — ISBN 99930-2-078-8
  10. ^ Balayan. p. 32.
  11. ^ Viviano, Frank. "The Rebirth of Armenia, " National Geographic Magazine. March 2004.
  12. ^ Chaumont, M. L.Albania. Encyclopædia Iranica.
  13. ^ Hewsen. Armenia, pp. 118—121.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]