Рутка (Падляскае ваяводзтва)
| Рутка польск. Rutka | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°39′27,36″ пн. ш. 23°23′51,36″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 45 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Нумарны знак | BHA |
| Рутка на мапе Польшчы Рутка | |
Ру́тка (па-польску: Rutka, па-падляску: Рутка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі працякае рака Арлянка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Некаторая частлка жыхароў Ялянкі гэта баптысты і пяцідзясятнікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рутка ўпершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1568 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. Назва паходзіць ад жалезнай руды, якую выкопвалі над ракой. З 1576 году вядома пра вадзяны млын Ёські над ракой Арлянкай[3]. У міжваенны пэрыяд Рутка прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 40 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Рутка была далучаня да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazy. Rutka svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Рутка (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
| ||||||||||
| ||||||||||||||||