Перайсьці да зьместу

Пітэр Пэрэз Бардэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пітэр Пэрэз Бурдэт»)
Пітэр Пэрэз Бардэт
Peter Perez Burdett
«Галава мужчыны» — адна з многіх працаў, для якіх пазіраваў Бардэт
Род дзейнасьці картограф, мастак
Дата нараджэньня 1734
Месца нараджэньня Іствуд (Эсэкс)
Дата сьмерці 9 верасьня 1793
Месца сьмерці Карльсруэ
Занятак картограф, маляр
Навуковая сфэра малярства
Бацька Ўільям Бардэт[1]
Маці Ганна Бардэт[1]
Жонка Ганна; Фрэдэрыка Каткоўскі[2]
Дзеці Anna Periez(sic) Burdett m. Friedrich Gf v Nostitz-Rieneck

Пітэр Пэрэз Бардэт (па-ангельску: Peter Perez Burdett; ~1734 — 9 верасьня 1793 году[2]) — картограф, мастак, геадэзіст і рысавальнік XVIII стагодзьдзя родам зь Іствуду[2], дзе ён атрымаў у спадчыну невялікі маёнтак і імя Perez праз тое, што яго дзед па матчынай лініі быў сьвятаром[1]. Вядомы як частым удзелам у карцінах Джозэфа Райта, так і удзелам у 1769 годзе ў распрацаваньні шляху каналу Лідсу і Лівэрпулу (Leeds and Liverpool Canal). Яго апісвалі як «разьмешчанага калі ня ў цэнтры, то ў паўсьвятле таварыства Lunar Society of Birmingham»[3]. Рэшту свайго жыцьця пражыў у Карлсруэ, ухіляючыся ад крыдэтораў.

«Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (з калекцыі Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі)

Бардэт пазіраваў для карцінаў Райта, у той жа час тлумачачы яму некаторыя асаблівасьці пэрспэктывы[4]. Першая іх сустрэча адбылася ў пачатку 1760-х гадоў[4].

У 1766 годзе Райт намаляваў сваю карціну «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы». На ёй намаляваная публічная лекцыя пра сонечную сыстэму; сьвятло на асобах паказвае фазы месяцу. Крайняя зьлева постаць на гэтай карціне — Бардэт; справа разьмешчаная постаць Вашынгтона Шырлі.

У 1767 годзе Бардэт зрабіў мапу Дэрбі ў маштабе 1 цаля:1 міля. З гэтай мапай ён стаў другім пасьпяховым прэтэндэнтам у спаборніцтве 1759 году, якое праводзілася Мастацкім таварыствам (Society of Art) сярод аўтараў мапаў у такім маштабе[5]. Акрамя таго, ён зрабіў акватынту Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light («два хлопчыка надымаюць мачавік пры сьвятле сьвечкі»)[6].

Пітэр і яго першая жонка Ганна

У 1768 годзе Бардэт пераехаў з Дэрбі ў Лівэрпул для стварэньня мапы Ланкашыру. Ён знаходзіць новых заступнікаў і асыстуе Джорджу Пэры у стварэньні мапы і гісторыі Лівэрпулу. Бардэт стварае замалёўкі і піша апісаньні важных будынкаў для гісторыі Пэры ў 1773 годзе[4].

Academy by Lamplight

Пераезд апынуўся нагэтулькі пасьпяховым, што Бардэт паклікаў за сабой Райта. У 1769 Бардэт засноўвае Таварыства мастакоў (Society of Artists) і становіцца яго першым прэзыдэнтам[4]. Імаверна, яшчэ адна карціна Райта, Academy by Lamplight, прысьвечаная менавіта гэтай акадэміі.

Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light

Імаверна, Бардэт быў першым брытанскім акватынтыстам; выстава яго акватынтаў прайшла ў 1772 годзе, у рамках Society of Arts Exhibition; ён выставіў An Etching in imitation of a Wash Drawing і An Etching from a design of Mr. Mortimer[7]. Ён выкарыстаў новую тэхніку, адрозную ад раньніх мэтадаў, распрацаваных у Францыі[7], якой навучыўся ад J.B. Le Prince of Paris[8].

У 1773 годзе была выстаўленая пласьціна пад назвай The effect of a stained drawing attempted by printing from a plate wrought chemically, without the use of any instrument of sculpture. Існуюць тры захаваныя карціны аўтарства Бардэта, зь якіх вядомыя: Banditti Terrifying Fishermen (1771 год), Skeleton on a Rocky Shore і Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light. У бібліятэцы Лівэрпулу захоўваецца копія апошняй зь іх, з подпісам на зваротным баку «First Speciman of aquatinta invented in Liverpool by P.P. Burdett, 1774, assisted by Mr. S. Chubbard.» («Першы ўзор акватынты, зроблены ў Лівэрпулу П. П. Бардэтам, 1774 год, пры садзейнічаньні містэра З. Чабарда»).

Бэнджамін Франклін 21 жніўня 1773 году напісаў Бардэту: «I should be glad to be inform’d where I can see some example of the new Art you mention of printing in Imitation of Paintings. It must be a most valuable Discovery: but more likely to meet with adequate Encouragement on this side the water than on ours.» («Я быў бы ўсьцешаны атрымаць вестку, што я змагу ўбачыць узор новага мастацтва, пра які вы згадалі ў «Imitation of Paintings». Гэта мусіць быць вельмі каштоўнае адкрыцьцё; вярнейшым было б сустрэцца на належным узроўні па нашы бок вады, чымся па вашы»)[9].

У 1771 годзе Бардэт зрабіў A Chart for the Harbour of Liverpool[10] і ў 1772 Survey of the County Palatine of Chester [11].

У 1774 годзе ён пакінуў Ліверпул, каб пазьбегнуць выплаты пазыкі[12]. Пры гэтым ён забраў з сабой карціну з выявай сябе і сваёй жонкі, але пакінуў жонку сам-на-сам з крэдыторамі. Карціна з малюнкам Бардэта і яго жонкі цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе. З моманту ад'езду зь Лівэрпулу карціна была двойчы на выставах у Вялікабрытаніі[4].

У 1774 годзе Джозэф Райт наведваў яго ў паўднёвай Нямеччыне[2]. Бардэт ажаніўся тут на Фрэдэрыцы Каткоўскі (Friederike Kotkowski) 11 ліпеня 1787 году[2]; у іх нарадзілася дачка Ганна. У тым жа годзе ён намаляваў плян для рынкавага пляцу Карлсруэ, які ляжыць у аснове сучаснай забудовы[13].

Бардэт памёр у Карлсруэ 9 верасьня 1793 году.

  1. ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography
  2. ^ а б в г д Karlsruhe (in German) accessed 17 June 2008
  3. ^ [Taking Notes on the Left’: The Shadowy Career and Thwarted Ambitions of Peter Burdett], Paul Laxton, UoL, Eighteenth-Century Worlds Research Centre (University of Liverpool) & Walker Art Gallery (NML), 16-17 November 2007, Merseyside Maritime Museum, Liverpool
  4. ^ а б в г д Liverpool Museums accessed 17 June 2008
  5. ^ Burdett's map of Derbyshire 1767 A History of the World in 100 Objects. BBC.co.uk. Праверана 27 January 2011 г.
  6. ^ Timeline of art History
  7. ^ а б The Museum of Modern Art, accessed 17 June 2008
  8. ^ Mackenzie, I. (1987), British Prints, a Dictionary and Price Guide, Art Collectors' Club, Suffolk. ISBN 0902028960
  9. ^ Godfrey, R.T. 1978, Printmaking in Britain, Phaidon, Oxford. Page 59. ISBN 0714818380
  10. ^ Origins of Britain’s First Lifeboat Station
  11. ^ Bonhams & Brooks
  12. ^ The Papers of Benjamin Franklin
  13. ^ Zur Südentwicklung der Karlsruher Innenstadt by von Rudolf J. Schott, accessed 19 June 2008