Перайсьці да зьместу

Уладзімер Пуцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пуцін»)
Уладзімер Пуцін
лац. Uładzimier Pucin
па-расейску: Владимир Владимирович Путин
4-ы прэзыдэнт РФ
8 траўня 2012 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Дзьмітры Мядзьведзеў
10-ы прэм’ер-міністар РФ
8 траўня 2008 — 7 траўня 2012
Прэзыдэнт: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Віктар Зубкоў
2-гі прэзыдэнт РФ
7 траўня 2000 (в. а. з 31 сьнежня 1999) — 7 траўня 2008
Папярэднік: Барыс Ельцын
Наступнік: Дзьмітры Мядзьведзеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 кастрычніка 1952(1952-10-07)[1][2][3][…] (72 гады)
Партыя: Адзіная Расея
Сужэнец: Людміла Пуціна (да 2013 г.)
Дзеці: Дочкі: Кацярына (нар. 1985) і Марыя (нар. 1986)
Бацька: Уладзімер Пуцін[d]
Маці: Марыя Пуціна[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За бездакорную службу» мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені Ордэн Дружбы народаў Gold Olympic Order кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну
медаль Дружбы ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра[d] (2002) ордэн Славы і гонару ордэн вялебнага Сергія Раданескага
Ордэн Залатога Арла ордэн Назарбаева Ордэн Святога Карла Вялікі крыж ордэна Сьвятога Карла ордэн Хасэ Марці Order of Honour and Glory Medal of Merit of the National People's Army[d] (1988) Uatsamonga Order Ордэн За выбітныя заслугі ордэн Кім Ір Сэна ордэн Каштоўнага жазла[d] (2009) ордэн Вызваліцеля Order of Manas, 1st class King Abdulaziz Medal[d] (2007) ордэн карала Абдэль-Азыза Order of Ismoili Somoni Order of Hồ Chí Minh Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2016) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2015) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2014) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2013) 'Verschlossene Auster' award[d] (2007) прэмія міру імя Канфуцыя[d] (15 лістапада 2011) ордэн «За заслугі перад Рэспублікай Дагестан» асоба году паводле часопіса Time[d] (2007) майстар спорту СССР
ордэн Заіда
Імянная агнястрэльная зброя
Order of the Republic of Serbia Medal "Participant of the March-Shot Bosnia-Kosovo 12 June 1999" Памятная медаль А. М. Горчакова[d] (2001) ордэн сьвятога Савы[d] (2011) ганаровы прафэсар[d] ганаровы сябра[d] заслужаны трэнэр Расеі ордэн вялебнага Сергія Раданескага I ступені
ордэн Заслуг ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбургу[d] заслужаны трэнэр[d] (2006) узнагародная зброя[d] ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d] Order of Agostinho Neto ганаровы доктар Універсітэта Цынхуа[d] ганаровы доктар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[d] honorary doctor of the Jawaharlal Nehru University[d] honorary doctor of the Yerevan State University[d] honorary doctor of the Turkmen State University[d] honorary doctor of the Baku Slavic University[d] honorary doctor of the University of Belgrade[d] honorary doctor of the S. M. Kirov Military Medical Academy[d] ганаровы жыхар гораду Астахан[d] ордэн «Садружнасць» honorary citizen of Sevastopol Ігнобэлеўская прэмія[d] (верасень 2020) honorary citizen of Kazan[d] Order of Sheikh-ul-Islam Time 100[d] (2022) Time 100[d] (2017) ордэн імя Ахмата Кадырава Order "For contribution to the development of cooperation"[d] (3 кастрычніка 2017)

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (рас. Владимир Владимирович Путин; нар. 7 кастрычніка 1952 году) — расейскі дзяржаўны дзяяч і ваенны злачынец[7][8][9][10].

24 лютага 2022 году даў загад на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. З 8 траўня 2012 году — прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з 7 траўня 2000 году па 7 траўня 2008 году (па адстаўцы прэзыдэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзыдэнта з 31 сьнежня 1999 па 7 траўня 2000 году). Старшыня Рады бясьпекі РФ. У 2008—2012 гадох — прэм’ер-міністар.

21 красавіка 2021 году ў пасланьні Фэдэральнаму сходу згадаў пра Беларусь у кантэксьце нібыта прадухіленай з удзелам ФСБ спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не[11].

17 сакавіка 2023 году Другая палата папярэдняга разбору Міжнароднага крымінальнага суду (Нідэрлянды), удзел у якім бралі 123 дзяржавы, выдала загад на арышт Уладзімера Пуціна і расейскай упаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. На падставе разгляду заявы пракуратуры ад 22 лютага судьдзі палічылі абодвух падазраванымі ў высылцы ўкраінскіх дзяцей з захопленых земляў Украіны ў Расею, што складала ваеннае злачынства[12][13].

Паходжаньне прозьвішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле прафэсара Ковенскага ўнівэрсытэту гісторыка мовы Сымаса Каралюнаса прозьвішча Пуціна мае балтыйска-летувіскае паходжаньне і ўтварылася ад летувіскага слова putinas 'каліна'. Прозьвішча Пуцінас маюць каля 90 радзінаў у Летуве[14].

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). Згодна з уласным адказам падчас перапісу насельніцтва, расеец паводле нацыянальнай прыналежнасьці.

Бацька — Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін (23.02.1911 — 02.08.1999), служыў на падводным флёце, удзельнік нямецка-савецкай вайны, па вайне працаваў на заводзе. Маці — Марыя Іванаўна Пуціна (народжаная Шэломава) (17.10.1911 — 06.07.1998), паходзіла з вёскі Зарэчча, дзе і пазнаёмілася з Уладзімерам Сьпірыдонавічам. Дзед Уладзімера Пуціна — Сьпірыдон Іванавіч (19.12.1879—8.03.1965), працаваў кухарам Леніна і Сталіна. Прадзед па бацькоўскай лініі — Іван Пуцін, ураджэнец вёскі Памінава Цьвярской вобласьці.

Уладзімер Пуцін у дзяцінстве

Продкі У. У. Пуціна па бацькаўскай і мацярынскай лініі (Пуціны, Шэломавы, Чурсанавы, Буянавы, Фаміны і іншыя) на працягу па меншай меры 300 гадоў былі сялянамі Цвярскога павета. Найбольш ранні вядомы продак У. У. Пуціна згаданы ў 1627—1628 гадах у Пісцовай кнізе Цвярскога павета. Гэта Якаў Нікіцін — бабыль вёскі Барадзіно прыходу вёскі Тургінава, вотчыны баярына Івана Нікіціча Раманава, дзядзькі цара Міхаіла Фёдаравіча.

У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяґрафіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзыдэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, з 1985 па 1990 год працаваў аґентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне). Пад прыкрыцьцём займаньня пасады кіраўніка Дома савецка-нямецкага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэньнем за савецкімі студэнтамі ў НДР[15].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расею, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым — дарадцам старшыні Ленінградзкага Савету (мескі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынём Камітэту па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурґу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненьнем у горад замежных інвэстыцыяў, адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэньня ў Пецярбурґу валютнае біржы, пры яго судзеяньні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КҐБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намесьнікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбурґу.

У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар’ера Ўладзімера Пуціна — ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расеі. У сакавіку 1997 году Пуцін прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам галоўнага кантрольнае ўправы прэзыдэнта РФ. З траўня 1998 году Пуцін — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Наступным моцным узьлётам пецярбурскага палітыка было прызначэньне яго дырэктарам ФСБ — расейскае спэцслужбы. З сакавіку 1999 году Пуцін стаў сакратаром Рады Бясьпекі Расеі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1999 году прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Уладзімера Пуціна прэм’ер-міністрам Расеі. 31 сьнежня 1999 году Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзыдэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 году былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімер Пуцін з самага пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэрґічнага прэзыдэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжаньня сваёй палітычнае плятформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся «Вялікае Расеі», новым «водцам».

Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г. зв. «сілавікі» — нацыяналістычныя этатысцкія элемэнты з шэрагаў спэцыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэабілітацыі савецкага рэжыму. Адным зь першых рашэньняў Пуціна было прыняцьце новага гімну на музыку гімну СССР і зацьверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу «найбуйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагодзьдзя».

Прадстаўнікі «сямейнага кляну», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-аліґархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзімера Гусінскага. 24 лютага 2004 году, менш чым за месяц да парлямэнцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцьці нафтавых кампаніяў «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся зьявіцца найбуйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Паводле сфабрыкаваных абвінавачаньнях быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчэньня гэтае некалі найбуйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.

У сфэры замежнае палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненьне дачыненьняў з краінамі СНД з мэтаю стварэньня процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам зь лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, нягледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расеі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзыдэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Гергардам Шрэдэрам, італійскім прэм’ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выцісканьня дэмакратычнае апазыцыі з орґанаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парлямэнцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя «Адзіная Расея» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расеі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парлямэнт упершыню за гісторыю новае Расеі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблака».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасьць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арґанізацыі сьведчаць аб узмацненьні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.

Другі прэзыдэнцкі тэрмін

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 сакавіка 2004 году Ўладзімер Уладзімеравіч Пуцін 71% выбарцаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва. Як і на парлямэнцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расеі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысьць Пуціна ў пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных мэдыях. Расейская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балятавацца на выбарах у 2008 годзе.

13 верасьня 2004 году, з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіраваньня, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубэрнатараў расейскіх рэґіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Расея актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтаю падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча зь перамогай у выбарах, пазьней прызнаных сфальсыфікаванымі.

29 лістапада 2006 году падтрымаў дактрыну «расейскага сьвету».

Другое прэм’ер-міністарства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 траўня 2008 году па заканчэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм’ер-міністрам Расеі[16].

Трэці прэзыдэнцкі тэрмін

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году і ў трэці раз заступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі[17].

Чацьверты прэзыдэнцкі тэрмін

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перамог на прэзыдэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 году, атрымаўшы 76,69% галасоў выбарцаў[18].

Падтрымаў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, калі той выявіўся забойствамі і масавымі катаваньнямі беларусаў у час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня ў 2020—2021 гадох. 26 траўня 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Пуцін званіў і прасіў у яго прабачэньня за тое, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам[19].

4 чэрвеня 2021 году заявіў, што ня ведае, хто такі Раман Пратасевіч, але ня супраць, каб той і далей змагаўся з рэжымам Лукашэнкі[20]:

«

Нейкі Раман Пратасевіч, я ведаць яго ня ведаю і ведаць не хачу. Няхай ён робіць, што хоча — змагаецца з рэжымам Лукашэнкі

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Какой-то Роман Протасевич! Я знать его не знаю. И знать не хочу. Пускай он делает, что хочет, борется с режимом Лукашенко
»

У кастрычніку 2021 году вядоўца прапагандысцкага тэлеканалу рэжыму Лукашэнкі СТБ Яўген Пуставой заявіў, што Лукашэнка «адзіны прэзыдэнт, які не хаваўся ад народу па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканфэрэнцыяў». Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі «абышлося без лакдаўнаў, без бяздумнага карантыну». У яшчэ адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставой адзначыў, што ў беларускага аўтарытарнага лідэра «бяссонныя ночы і перажываньні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца». Гэтыя рэплікі разглядаюцца як простая адсылка да Ўладзімера Пуціна, хоць сам Пуставы неўзабаве заявіў, што ня меў Пуціна на ўвазе, лічыць яго «красунчыкам» і выступае за саюз з Расеяй[21].

З маладосьці займаўся дзюдо. Кандыдат эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і ангельскаю мовамі. Да 2013 году быў жанаты зь Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзьвюх дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

  1. ^ а б Wladimir Putin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Delarge J. Vladimir POUTINE // Лё Дэлярж (фр.)Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. ^ а б Vladimir Poutine // GeneaStar
  4. ^ а б http://putin.kremlin.ru/bio
  5. ^ а б http://www.kommersant.ru/doc/662935
  6. ^ а б http://www.rosbalt.ru/piter/2014/08/22/1306942.html
  7. ^ Сэнат ЗША аднагалосна вызнаў Пуціна ваенным злачынцам, Радыё Свабода, 16 сакавіка 2022 г.
  8. ^ Сэйм Польшчы афіцыйна прызнаў Пуціна ваенным злачынцам, Радыё Свабода, 24 сакавіка 2022 г.
  9. ^ «Пасля пачатку вайны ва Украіне Беларусі як незалежнай дзяржавы фактычна не існуе». Першыя рэакцыі экспертаў, Белсат, 24 лютага 2022 г.
  10. ^ Антываенны камітэт Расеі назваў арганізатараў агрэсіі ва Ўкраіну ваеннымі злачынцамі, Радыё Свабода, 28 лютага 2022 г.
  11. ^ «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні, Наша Ніва, 21 красавіка 2021 г.
  12. ^ Пётар Гофманскі. Становішча ва Ўкраіне: судзьдзі МКС выдалі загады на арышт Уладзімера Ўладзімеравіча Пуціна і Марыі Аляксееўны Львовай-Бяловай (анг.) // Міжнародны крымінальны суд, 17 сакавіка 2023 г. Праверана 17 сакавіка 2023 г.
  13. ^ Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзімера Пуціна // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 17 сакавіка 2023 г. Праверана 17 сакавіка 2023 г.
  14. ^ Гудавичюте Д., Петраускене В. У них в Литве этих Путиных — завались, Фонтанка.ру, 8 жніўня 2001 г.
  15. ^ Глеб Лабадзенка. 150 тысячаў людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны // Зьвязда : Газэта. — 4 сьнежня 2009. — № 230 (26588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Пуцін стаў прэм’ер-міністрам Расіі // Хартыя’97, 8 траўня 2008 г. Праверана 8 траўня 2008 г.
  17. ^ Новы стары прэзідэнт Расіі: крамольнае відэа пра Пуціна // Весткі.info, 4 сакавіка 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2012 г.
  18. ^ Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі // Звязда, 19 сакавіка 2018 г. Праверана 19 сакавіка 2018 г.
  19. ^ Лукашэнка: Пуцін прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь, Радыё Свабода, 26 траўня 2021 г.
  20. ^ Пуцін аб Пратасевічу: «Не ведаю яго і ведаць не хачу. Няхай робіць, што хоча», Наша Ніва, 4 чэрвеня 2021 г.
  21. ^ На беларускім ТБ Лукашэнку проціпаставілі тым лідэрам, хто падчас пандэміі «схаваўся ў бункеры», Радыё Свабода, 24 кастрычніка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]