Барыс Беразоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барыс Беразоўскі
Disconsented4.jpg
19 сьнежня 1999 году — 19 ліпеня 2000 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 студзеня 1946(1946-01-23)[1][2][3]
Памёр: 23 сакавіка 2013(2013-03-23)[1][2][3] (67 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Лізавета Беразоўская[d]
Бацька: Абрам Маркавіч Беразоўскі
Адукацыя:

Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква, Расея — 23 сакавіка 2013, Аскот, Вялікабрытанія) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна.

З 20 верасьня 2001 году знаходзіўся ў вышуку ў Расеі па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У апошнія гады жыцьця пражываў ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 году меў брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя Платона Яленіна (па-расейску: Платон Еленин)[5]. Зьяўляўся грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[6].

У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў. Напрыканцы жыцьця фінансавае становішча Беразоўскага значна пагоршылася. Ён накапіў значныя пазыкі, яму давялося звольніць памочнікаў, амаль усю ахову і выставіць на продаж некалькі дамоў, якія яму належалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Boris Berezovsky // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Bibliothèque nationale de France Boris Abramovitch Berezovski // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б в г Boris Beresowskij // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record #122701070 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  5. ^ Сваё рашэньне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога зьяўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна — «Алігарх»; Алена (па-расейску: Елена) — імя жонкі Беразоўскага.
  6. ^ Березовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля (рас.)