Ордэн За выбітныя заслугі (Узбэкістан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
За выбітныя заслугі
Арыгінальная назва па-ўзбэцку: Буюк хизматлари учун
Краіна Узбэкістан
Тып ордэн
Каму ўручаецца любая асоба
Падставы ўзнагароджаньня Указ прэзыдэнта Ўзбэкістана
Статус уручаецца
Статыстыка
Парамэтры сплаў золата 925 пробы, вага 65 г
Дата заснаваньня 29 жніўня 1996
Першае ўзнагароджаньне 1998
Апошняе ўзнагароджаньне 2015
Колькасьць ня менш за 6 асоб
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Жалалідзіна Мангубэрды
Малодшая ўзнагарода Ордэн «Элюрт Хурматы»

Ордэн «За выбітныя заслугі» (па-ўзбэцку: Буюк хизматлари учун) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Ўзбэкістан. Заснаваны на падставе Закону Рэспублікі Ўзбэкістан ад 29 жніўня 1996 году.

Прысваеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «За выбітныя заслугі» прысвойваецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Ўзбэкістан. Указ пра прысваеньне званьня публікуецца ў друку й іншых сродках масавай інфармацыі. Асобе, ганараванай ордэнам «За выбітныя заслугі», уручаюцца ордэн і адпаведны дакумэнт пра прысваеньне званьня.

Ордэн заснаваны на падставе Закона Рэспублікі Ўзбэкістан ад 29 жніўня 1996 году.

Выява[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «За выбітныя заслугі» вырабляецца са сплаву серабра 925 пробы, пакрытага золатам таўшчынёй 0,25 мікрона.

Ордэн уяўляе сабою васьміканцовую зорку, грані якой выкананы рубінавым колерам. Паміж праменяў кантаваныя трылісьнікі эмалі блакітнага колеру. Адлегласьць паміж процілеглымі канцамі зоркі 57 мілімэтраў. У цэнтры ордэна зьмесцаванае кола, у якім на тле сымбалічна намаляванага зямнога шара блакітнага колеру зьмесцавана карта Рэспублікі Ўзбэкістан залацістага колеру. Дыямэтар кола па вонкавай лініі — 35 мм, па ўнутранай лініі — 24 мм. Паміж вонкавай і ўнутранай лініямі кола, на белым эмалевым тле, у верхняй частцы зьмесцаваны надпіс залацістага колеру BUYUK XIZMATLARI UCHUN. Вышыня літар 3 мілімэтры. Паміж лініямі кола ў ніжняй частцы зьмесцаваныя дзьве крыжаваныя ў падставе лаўровыя галіны зялёнага колеру.

Ордэн з дапамогай прамежкавай пазалочанай калодкі, у выглядзе птушкі Хума, якая выпрастала крылы на тле ўзыходзячага сонца, і кольцаў далучаецца да муаравай стужкі, што складаецца з палос чырвонага, блакітнага, белага й зялёнага колераў. На звароткавым боку ордэны намаляваны Дзяржаўны герб Рэспублікі Ўзбэкістан. Унізе нанесены нумар ордэна ўвагнутым шрыфтам памерам 1 мілімэтар.

Вага ордэна 65 грамаў.

Вышыня ордэна 7 мм.

Узнагароджаныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджны ордэнам «За выбітныя заслугі» наступныя людзі:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]