Украінскія Карпаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Украінскія Карпаты на схеме Карпатаў, пазначана чырвоным

Украі́нські Карпа́ты — частка горнае сыстэмы Ўсходніх Карпат у Заходняй Украіне. Яны падзяляюцца на Зьнешнія Ўсходнія Карпаты й Унутраныя Ўсходнія Карпаты. Іхняя даўжыня ад вярхоўяў Сяна да вытокаў Сучавы складае 280 км, шырыня больш за 110 км. Займаюць тэрыторыю Закарпацкае, Львоўскае, Івана-Франкоўскае ды Чарнавіцкае вобласьцей. Агульная плошча горнае сыстэмы — понад 24 тыс. км². Горныя храбты, падзеленыя падоўжнымі катлавінамі і разьмежаваныя глыбокімі папярочнымі далінамі, распасьціраюцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «Украінскі Карпаты» зьяўляецца не ґеаґрафічным, а хутчэй палітыка-ідэаляґічным. Упершыню гэты тэрмін пачалі актыўна ўжываць пасьля верасьня 1939 року радавыя палітыкі, публіцысты й навукоўцы. З кропкі зору сучаснага ґеаґрафічнага раянаваньня гэтак званыя «Украінскія Карпаты» ёсьць цэнтральнаю часткаю Ўсходніх Карпатаў, што выдзеленая ў межах сучаснае дзяржаўнае мяжы Ўкраіны й улучае ўсходнюю частку Бяскідаў, Ґарґаны, Чорнагары й усходнюю частку Выгарлат-Гутынскага храбту, Рахоўскі масыў і Чыўчыны.

Назва Лясістыя Карпаты паходзіць ад назвы, якую можна ўбачыць на аўстра-вугорскіх мапах нямецкай як Karpatisches Waldgebirge ды вугорскай як Erdős Kárpátok і Keleti Kárpátok (Лясістыя Карпаты й Усходнія Карпаты), што амаль адпавядае сучаснаму разуменьню Ўсходніх Карпат. Як сынонім «Украінскія Карпаты» ў 1940–1950-х раках шырокае спажываньне набыў тапонім «Радавыя Карпаты», аднак ён не прыжыўся. Так вядомы ўкраінскі ґеоляґ Уладзімер Бандарчук (1905–1993), яшчэ да Карпацкіх гораў застасоўвае назву «Радавыя Ўсходнія Карпаты» ў працы «Тэктанічны падзел Радавых Усходніх Карпат // Ґеал. журн. АН УРСР. – 1954. – Т. 14. – Вып. 2. – С. 21–35» ды «Радавыя Карпаты» ў манаґрафіі «Радавыя Карпаты: ґеоляґа-ґеаґрафічны нарыс. – Радавая школа. – 1956. – 179 с.».[1]

Назву “Карпаты” ўпершыню прывёў Герадот у V ст. да н. э. Бацька гісторыі ўзгадваў раку “Κάρπις” (Карпі), што ўпадае ў Дунай. У 105 р. імпэратар Траян далучыў Паўднёвыя Карпаты (Дакію) да Рыму. Рымскае панаваньне ў рэґіёне прыцягвалася да 271 р. Такім чынам, Карпаты былі «адчыненыя» для цывілізаванага сьвету. Тады жа гэтую горную сыстэму, прасторава вельмі аморфную, упершыню вылучыў Пталемэй (90–168).[1]

Паходжаньне назвы “Карпаты” адназначна не высветленае. Ёсьць шэраг інтэрпрэтацыяў гэтае назвы – ад даіндаэўрапейскіх (С. Распонд) да славянскіх. Назва “Карпаты” (пол. Karpaty, вугор. Kárpátok, рум. Carpați, сэрб. Карпати, чэс. i славац. Karpaty, ням. Karpaten) вельмі старажытная. Яе карані прасочваюцца ў міжземнаморскім даіндаэўрапейскім субстраце[1].

А. Папоў (1965, 1973), Андрэй Байцар (2016) даказваюць, што аронім паўстаў з назвы фракійскага племя карпы. У. Георгіеў (1956) лічыць старажытнаармянскую мову асаблівым франкійскім дыялектам і тлумачыць тапонім Карпаты ад франкійскага “(s)korpa-ta” — скеляста. С. Распонд (1957) перакананы, што назва Карпаты паходзіць з даіндаэўрапейскага “саrо” – «камень». Гэтага ж погляду трымаецца І. Хубшмід (1967, 1969), выводзячы тапонім Карпаты ад даіндаэўрапейскага «karr» — «камень». Ён адносіць да гэтага шэрагу рум. «scarpa» — скала; сэрбахарв. “skrapa” – расколіна ў каменях і ў дыялекце – дробныя камені; славен. “сеrеn” – скалістае месца[1].

В. Чыхарж (1960) ўгледжвае базіс «саrrа» – камень у міжземнаморскім даіндаэўрапейскім субстраце. Р. Казлова (1987) выводзіць назву Карпаты з псл. *kъrpatъ(jь) “з выгінамі, выступамі, гарбаты, няроўны” <*kъrpa “штосьці крывое, выгнутае, выгін, выступ” <іє. (s) ker- гнуць; круціць у ступені рэдукцыі з дэтэрмінатывам-р-. Славацкі ды чэскі мовазнаўца і этноґраф П. Шафарык, а за ім Е. Пасьпелаў (1967) выводзяць аронім Карпаты- ад славянскага араґрафічнага тэрміну “хрб”, “харабат” – хрыбет[1].

Гідралёґія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высакагорнае (1750 м) возера Несамавітае на масыве Чорнагора

Ва ўмовах дастатковага і залішняга ўвільгатненьня фармуецца густая (да 1,5 км/км²) гідраґрафічная сетка — шматлікія вытокі Цісы, Днестру й Пруту. Яны належаць да рэк зьмешанага жыўленьня з перавагаю дажджавога. Рэжым паводкавы на працягу ўсяго року. Пасьля дажджоў і раставаньня сьнегу вада патокамі збягае з гор у даліны й часта выклікае разводзьдзі. У даўнеледавікава-высокапаланінскіх ландшафтах захаваліся невялікія досыць глыбокія каровыя азёры (Брэбэнэскул, Верхняе, Несамавітае, Варажэска, Апшынец ды іншыя). Найбуйнейшым з азёраў абвальнага тыпу ёсьць Сінявір. Трапляюцца рэшткі штучных вадаёмаў — кляўзы.

Прыродаахоўныя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У біясфэрным запаведніку ды нацыянальных прыродных парках Украінскіх Карпат, у тым ліку на Закарпацце, вялікімі ёсьць зоны антрапаґеных ландшафтаў ды рэкрэацыі, у якіх ажыцьцяўляецца традыцыйнае гаспадараньне, то бок вядзецца сельская і лясная гаспадарка, размешчаныя селішчы людзей, разьвіваецца турызм. Ва Ўкраінскіх Карпатах засяроджана понад 1400 прыродаахоўных аб’ектаў, што займаюць 2,8 % агульнае плошчы гораў (найвысшы паказчык па Ўкраіне).

Нацыянальныя прыродныя паркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыродныя запаведнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заказьнікі агульнадзяржаўнага значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ды шмат іншых.

Рэкрэацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разнастайнасьць прыродных умоваў тэрыторыі Ўкраінскіх Карпат і наяўнасць лекавых рэсурсаў спрыялі фармаваньню тут курортнага раёну міждзяржаўнага значэньня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Андрэй Байцар. Гісторыя паходжаньня ды выкарыстоўваньня назвы «Карпаты» / А.Байцар // Весьнік Львоў. ун-ту сэрыя ґеоґраф. Вып. 50. – Львоў, 2016, с. 22-33

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Д. Я. Вортман, О. Ю. Косміна. Карпаты ўкраінскія
  • Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В.Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991-2003. (укр.)
  • Уладзімер Сабашко Дарогамі і сьцежкамі карпат. — Львоў: «Цэнтар Эўропы», 2003. — ISBN 966-7022-56-0
  • Андрэй Байцар. Тыпы верхняе межы лесу ва Ўкраінскіх Карпатах ды іх ахова // Весьнік Львоў. ун-ту серія географ. Вып. 40. Частка І. — Львоў, 2012, с. 101—107.
  • Андрэй Байцар. Еколого-ґеаґрафічныя ды біаэнэрґічныя асаблівасьці Верхняе мяжі лісу ва Ўкраінскіх Карпатах //Экспэрымэнтальная экалёґія. Мэтады, тэорыя, практыка. Весьнік Заходняга цэнтру экалёґіі. Выпуск 2 — Львоў 1999, с. 45-51.
  • Інжынерна-ґеамарфаляґічны аналіз Карпацкага рэґіёну Ўкраіны / Г. І. Рудьзко, Я. С. Кравчук; Львоў. нац. ун-т ім. І.Франка. — Л., 2002. — 172 c. — Бібліогр.: с. 168—170.
  • Асновы аднаўленьня функцыянальнае сутнасьці карпацкіх лясоў / М. А. Галубец. Львоў: Выд-ва "Кампанія «Манускрыпт», 2016. — 144 с. — ISBN 978-966-2400-49-6
  • «Ґеаляґічны слоўнік» у 2-х тамах, М, 1978.
  • Мацькоў Б. В., Пукач Б. Д. ды ін. Тлумачальны аркуш да дзяржаўнае ґеамапы Ўкраіны м-бу 1:200000 (аркушы Хуст, Надворная). Кіеў, 2009. — 187 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Украінскія Карпатысховішча мультымэдыйных матэрыялаў