Перайсьці да зьместу

Варохта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варохта
укр. Ворохта
Населены пункт
Чыгуначны мост
Чыгуначны мост
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Івана-Франкоўская
Першыя згадкі 1568
Дата заснаваньня 1598
Геаграфія
Плошча 15 км²
Вышыня НУМ 850 м
Часавы пас
Каардынаты 48°16′57″ пн. ш. 24°33′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4420 чал. (2013)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 XXX
Паштовы індэкс 78595
КААТЛУ 2611040300
Сайт vorokhtainfo.com
Варохта на мапе Ўкраіны
Варохта
Варохта
Варохта

Варохта (па-ўкраінску: Ворохта) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Івана-Франкоўска вобласьці. Разьмешчаны на вышыні 850 мэтраў над узроўнем мора, на раце Прут. Курорт Варохта зьяўляецца месцам падрыхтоўкі ўкраінскіх спартоўцаў па скоках з трампліну, біятляністаў і лыжных гоншчыкаў.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з паданьнем назва паселішча зьявілася ў ХVII стагодзьдзі. Паводле паданьня, у першых жыхароў прысёлку Мачэрнякаў быў слуга, дэзэртыр з войску, якога звалі Ворохта. Ён быў вельмі здольным, і да яго часта зьвярталіся за парадамі, прыгаворваючы «іду да Ворохты». Адсюль і пайшла ў народзе назва новага горнага паселішча — Ворохта.

З канца XIX стагодзьдзя Варохта разьвіваецца як спартыўна-турыстычны цэнтар. Гэтаму спрыяла пракладка ў Ворохту ўлетку 1894 чыгункі. У 30-х гадох тут будуюць некалькі пансіянатаў для заможных турыстаў, а ў 1957 адкрываюць гарналыжную школу. Сёньня Варохта зьяўляецца адным з асноўных цэнтраў турызму Івана-Франкоўскай вобласьці, як летам, так і зімою. Для прыхільнікаў лыжнага спорту тут дзейнічае некалькі пад’ёмнікаў. Падчас зімовага сезону усталёўваюць яшчэ два 100-мэтровых пад’ёмніка. Непадалёк ад пасёлку разьмешчана спартыўна-турысцкая база «Заросляк», адкуль пачынаецца маршрут узыходжаньня на найвышэйшую вяршыню Ўкраіны — Гавэрлу.

  • Енциклопедія українознавства : Словникова частина : в 11 т. / Наукове Товариство ім. Шевченка ; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк ; Львів : Молоде життя, 1954–2003.
  • Нагірний М. Ворохта в персоналіях: С. Федак, С. Салик та ін. — Івано-Франківськ: Місто НВ, 2006. — 15 с.
  • Нагірний М. Ворохта — перлина Карпат. Матеріали до історії. — Івано-Франківськ: Місто НВ, 2007.