Нігер
Нігер лац. Nigier République du Niger | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Fraternité, Travail, Progrès» («Братэрства, праца, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «La Nigérienne» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Ніямэі | ||||
Найбуйнейшы горад | Ніямэі | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Мамаду Ісуфу Брыгі Рафіні | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
22-е месца ў сьвеце 1 267 000 км² 0,02 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
63-е месца ў сьвеце 15 730 754 12,1/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
132 месца ў сьвеце $11,051 млрд $755 | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
3 жніўня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | RN | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ne | ||||
Тэлефонны код | +227 | ||||
Ні́гер; афіцыйна — Рэспубліка Нігер (па-француску: République du Niger; таксама Ніґэр) — краіна, разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, у Сахары. Мяжуе на поўдні зь Нігерыяй і Бэнінам, на поўначы з Альжырам і Лібіяй, на захадзе з Буркіна-Фасо і Малі, на ўсходзе з Чадам. Назва краіны паходзіць ад назвы найбольшай ракі, якая цячэ праз тэрыторыю Нігеру. Сталіца — горад Ніямэі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйна Нігер падзяляецца на сталічную акругу Ніямэі і 7 дэпартамэнтаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 33 акругі.
Дэпартамэнт | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2001), чал. |
---|---|---|---|
Агадэс | Агадэс | 634 209 | 313 274 |
Дыфа | Дыфа | 140 216 | 329 658 |
Доса | Доса | 31 002 | 1 479 095 |
Марадзі | Марадзі | 38 581 | 2 202 035 |
Ніямэі | Ніямэі | 670 | 674 950 |
Тахуа | Тахуа | 106 677 | 1 908 100 |
Тылабэры | Тылабэры | 89 623 | 1 858 342 |
Зіндэр | Зіндэр | 145 430 | 2 024 898 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нігер — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора, знаходзіцца ў Сахары. Плошча краіны складае 1 267 000 км².
Нігер мяжуе зь сямю краінамі і мае 5697 км мяжы. Самая даўгая мяжа з Чадам на поўдні (1497 км), потым з Альжырам на паўночным захадзе (956 км) і Малі (821 км). Нігер таксама мяжуе з Буркіна-Фасо (628 км), Бэнінам (266 км), Лібіяй (354 км).
Субтрапічны клімат краіны вельмі сухі і сьпякотны, пад значным уплывам Сахары. У самых паўднёвых рэгіёнах клімат трапічны, дзякуючы рацэ Нігер. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны і дзюны, якія паступова пераходзяць у савану на поўдні і ўзвышшы на поўначы.
Самая нізкая кропка гэта басейн ракі Нігеру (каля 200 м над узроўнем мора). Самая высокая кропка — гэта гара Багзан (2022 м).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Нігеру слаба разьвітая, нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго грамадзяніна адзін з самых малых у сьвеце.
Асноўная крыніца нацыянальнага прыбытку — сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: цукровы трасьнік, арахіс, сорга, бавоўна, проса. Жывёлагадоўля качавая, гадуюцца козы, аслы, вярблюды. Галоўным імпартэрам харчаваньня зьяўляецца Францыя.
Прамысловасьць прадстаўлена здабычай уранавай руды. Нігер зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы ўранавай руды ў сьвеце. Прыбытак ад экспарту ўрану складае 65 % нацыянальнага прыбытку. Асноўным пакупніком урану зьяшляецца Францыя, якая вырабляе зь яго сваю ядзерную зброю, а таксама выкарыстоўвае ў сваіх атамных электрастанцыях.
Імпарт Нігеру складаецца ў асноўным з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня і хімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня, прадукцыі пераапрацоўкі нафты, прамысловых тавараў.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Нігеру налічвае болей за 11,5 млн чалавек. Этнічны склад: хаўса, сангаі, берыберы-манга, фульбэ, туарэгі. Дзяржаўная мова — француская. Іншыя мовы: хаўса і іншыя мясцовыя мовы.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- мусульмане (суніты) — 80 %
- паганцы — 14 %
- хрысьціяне — 1 %