Перайсьці да зьместу

Таліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таліца, трансьліт. Talica
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Слуцкі
Сельсавет Вясейскі
Часавы пас
Каардынаты 53°00′43″ пн. ш. 27°48′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1795
СААТА 6246813086
Нумарны знак 5
Таліца на мапе Беларусі ±
Таліца
Таліца
Таліца
Таліца
Таліца
Таліца

Та́ліца[1] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.

19 кілямэтраў да места Слуцку. 116 кілямэтраў да места Менску.

У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.

Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку леса. У канцы вёскі, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі.

У 1852 годзе Таліца пазначалася як хутар у складзе казённага маёнтку Выбранецкае Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

У 1854 годзе Таліца пазначалася як засьценак у мэтрычных кнігах Бабруйскага павету.

У 1893 годзе і амаль да 1919 году Таліца пазначалася як засьценак і знаходзілася ў складзе Слуцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

З 1919 году Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці БССР.

З 20.09.1944 па 08.01.1954 вёска Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Бабруйскай вобласьці БССР.

У вёсцы Таліца была кузьня з кавалём.

У вёсцы Таліца быў клюб. Клюб выкарыстоўваўся як крама. Клюб стаяў зьлева ад дарогі пры самым заезьдзе ў вёску Таліца, калі ехаць па дарозе зь вёскі Боркі.

19.11.1928 жыхары вёскі Таліца напісалі заяву на адкрыцьцё дагаворнай школы ў адной з хат у вёсцы. Заява была ўхваленая. Школа ўтрымлівалася на ўласныя сродкі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў памеры 55 рублёй. У школе навучаліся 13—15 вучняў.

  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2010 год — 1 чалавек
  • Алег Румо (нар. 1941) — беларускі лекар і палітык.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 414