Бярозаўскі (Сьвярдлоўская вобласьць)
Выгляд
Бярозаўскі (па-расейску: Берёзовский) — горад (з 1938) у Расеі, у Сьвярдлоўскай вобласьці. Насельніцтва 47,0 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1752 годзе.
Горад разьмешчаны на рацэ Бярозаўка (прыток Пышмы), за 13 км ад Екацерынбурга.
Здабыча золата. Заводы — прэцызійных сплаваў, будаўнічых канструкцыяў, жалезабэтонных вырабаў. Мэблевая, дыванова-ткацкая, швейная фабрыкі.