Мартын Дэмічэліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мартын Дэмікеліс»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мартын Дэмічэліс
Martín Demichelis.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1980(1980-12-20)[1] (39 гадоў)
Кордава[d], Сталічны дэпартамэнт, Аргентына
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2003
2003—2011
2011—2013
2013
2013—2016
2016—2017
2017
Рывэр Плэйт
Баварыя
Маляга
Атлетыка Мадрыд
Манчэстэр Сіці
Эспанёл
Маляга
51 (1)
174 (13)
84 (8)
0 (0)
78 (3)
2 (0)
10 (0)
Зборныя
2005—2016 Аргентына 51 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Марты́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (па-гішпанску: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нарадзіўся 20 сьнежня 1980 году, Жустыніяна Пасэ, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, гулец зборнай Аргентыны. Дзейнічаў у асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступаў і на пазыцыі адцягнутага назад паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійная кар’ера Мартына пачалася ў 2001 року ў клюбе «Рывэр Плэйт» з Буэнас-Айрэсу, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клюб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасьня 2001 году.

У 2003 Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёну . Першыя сэзоны яго перасьледавалі траўмы, але пры новым трэнэры Фэліксе Магаце Дэмічэліс стаў гульцом асноўнага складу. Наступны трэнэр Отмар Гіцфэльд пасьпяхова перавёў Мартына з паўабаронцаў на пазыцыю цэнтральнага абаронцы. Зь Люісам ван Галем стасункі ў гульца ня склаліся[2], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданьне перайсьці ў іншы клюб. За «Баварыю» Мартын выступаў цягам сямі з паловай гадоў[3] і заваяваў з клюбам 11 тытулаў.

Напрыканцы сьнежня 2010 року Дэмічэліс падпісаў угоду з гішпанскай «Малягай», якую трэніраваў ягоны былы трэнэр па «Рывэр Плэйт» Мануэль Пэлегрыні. Дэбют у Ля Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 ў матчы з Атлетыкам Більбао. У гэтым сэзоне клюб здолеў пазьбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 Мартын забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, адолеўшы грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0[4].

Па сканчэньні кантракту з «Малягай» Дэмічэліс перайшоў у «Атлетыка Мадрыд»[5], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу ня выйшаў на поле.

1 верасьня 2013 году Мартын Дэмічэліс перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[6], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнэра па «Рывэр Плэйт» і «Малязе» Мануэля Пэлегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013, а першы гол за МС Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 году ў матчы з «Фулгэмам», які завяршыўся зь лікам 5:0[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартын Дэмічэліс дэбютаваў за зборную Аргентыны ў 2005 року. 11 верасьня 2007 забіў свой першы гол у ейным складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0).

У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матчу групавой стадыі са зборнай Грэцыі[8].

У лістападзе 2011 року Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасьля кваліфікацыйнага матчу на чэмпіянат сьвету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на ЧС-2014[9].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рывэр Плэйт»:

«Баварыя»:

«Манчэстэр Сіці»:

Аргентына:

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 року ажаніўся з мадэльлю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Мартына Бастыяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Transfermarkt — 2000.
  2. ^ Demichelis unhappy with life at Bayern Munich(анг.) ESPN FC Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Demichelis: I love Bayern(анг.) Bundesliga 2013/2014. FIFA (30 кастрычніка 2010). Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Paul Bryan. (22 жніўня 2012) Málaga prove too strong for Panathinaikos(анг.). UEFA. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Demichelis joins Atletico Madrid(анг.) SoccerNews Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ @dclayton_mcfc. (1 верасьня 2013) Martin Demichelis has joined City from Atletico Madrid(анг.). Manchester City FC. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ Alistair Magowan. (22 сакавіка 2014) Manchester City 5-0 Fulham(анг.) BBC Sport. BBCПраверана 18 чэрвеня 2014 г.
  8. ^ Paul Fletcher. (22 чэрвеня 2010) Greece 0-2 Argentina(анг.) BBC Sport. BBCПраверана 18 чэрвеня 2014 г.
  9. ^ Harry West. (16 траўня 2014) The Manchester City center back appeared in just two World Cup qualifiers for the South American power(анг.) Goal Canada Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  10. ^ Advice for WAGs from playmate Evangelina Anderson(анг.) Soccerlens Праверана 18 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мартын Дэмічэліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў