Вобласьць Войска Данскога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Во́бласьць Во́йска Данско́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскай імпэрыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловым парадку.

З 1786 афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 1870—1920 — Вобласьцю Войска Данскога. Цэнтар — Чаркаск, з 1806 — Новачаркаск. Пасьля кастрычніцкага перавароту данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасьля спыненьня паходу Ўсевялікае Войска Данское абвясьціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўленьня легітымнай расейскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сьцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалёр з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сымбалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і расейцаў. Затым увайшлі ў Поўдзень Расеі.

У 1920 скасаваная, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласьць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўкаскі край.