EIZVA
EIZVA | |
Гады | 2015 — дасюль |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Гомель; Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | Нэафолк |
Зьвязаныя праекты | «Kryvakryž» «ШЫХТ» |
Удзельнікі | Алесь Мікус, іншыя ўдзельнікі невядомыя |
vk.com/kryvakryz |
«EIZVA» — музычны праект Алеся Мікуса, які, паводле ягоных словаў, зьяўляецца рэінкаранацыяй ягонага ранейшнага праекту «Крывакрыж», гурт нават карыстаецца суполкай «Крывакрыжа» ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» у якасьці сваёй. Праект атрымаў вядомасьць з-за створанага ў яго межах гімну Вайшнорыі, які стаў афіцыйным гімнам рэспублікі.
Зьмены
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спадар Мікус хоць і сьцьвярджаў пра тое, што праект зьяўляецца рэінкаранацыяй «Крывакрыжа», але бязь зьменаў не абышлося, пра што ён паведаміў:
Толькі цяпер гэта будзе спакайнейшая, больш мэдытатыўная музыка. Першая песьня можа й не прадстаўляе тыповы будучы саўнд, але настраёвасьць перадае
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра праект Алесь Мікус заявіў у 2016 годзе, але, паводле яго словаў, існаваў гурт на той момант ужо болей за год. У 2016 годзе 22 верасьня быў выпушчаны сецівовы самотнік да Дня адзінства балтаў. Гурт ня выдаў пакуль ніводнага альбому, але ўжо мае шэраг сецівовых самотнікаў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень адзінства (2016)
- Gam Gabija (2017)
- Вайшнорыя (2017)
- Стаіць козьлік (2017)
- Генэрал Люцыян (2018, сумесна з «ШЫХТ»)
- Плошча (2019)