Перайсьці да зьместу

Крыж Незалежнасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыж Незалежнасьці
III ступені
Арыгінальная назва Krzyż Niepodległości
Краіна Польшча
Тып Ордэн
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 29 кастрычніка 1930
Апошняе ўзнагароджаньне 31 сакавіка 1939
Старэйшая ўзнагарода Virtuti Militari
Малодшая ўзнагарода Ордэн адраджэньня Польшчы

Крыж і мэдаль Незалежнасьці (па-польску: Krzyż Niepodległości) — польскія дзяржаўныя вайсковыя ўзнагароды міжваеннага часу.

Крыж і мэдаль Незалежнасьці былі заснаваны распараджэньнем прэзыдэнта РП 29 кастрычніка 1930 з мэтаю «адзначэньня асобаў, якія шмат зрабілі для незалежнасьці Польшчы ў пэрыяд перад Сусьветнай вайной ці пад час яе, ці пад час змаганьня ў 1918—1920, за выняткам польска-савецкай вайны 1920 на землях Польшчы». Пасьля пазьнейшых зьменаў узнагародаю маглі быць адзначаны асобы, якія вызначыліся «пад час паўстаньня за вызваленьне ў 1938 Цешынскай Сылезіі».

Удзельнікі змаганьня са зброяю ў руках за незалежнасьць Польшчы перад І Сусьветнаю вайною ці па-за шэрагамі арміі, датычна асобаў, якія гэтым змаганьнем кіравалі, маглі быць узнагароджаны Крыжам незалежнасьці зь мячамі.

Узнагарода мела тры клясы:

  • Крыж Незалежнасьці зь мячамі
  • Крыж Незалежнасьці
  • Мэдаль Незалежнасьці