Перайсьці да зьместу

Канстанцыя Буйло

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «К. Буйло»)
Канстанцыя Буйло
лац. Kanstancyja Bujło
Канстанцыя Буйло з мужам Віталём Адольфавічам Калечыцам у дзень шлюбу 7 чэрвеня 1916 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 14 студзеня 1893
Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 4 чэрвеня 1986 (93 гады)
Масква
Пахаваная
Бацькі Антон Аляксандравіч Буйло
Настэзія Бусілаў (Бусел)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Мова беларуская мова[1]
Дэбют «Хвоя» // «Наша Ніва» №9, 1909
Прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Творы на сайце Knihi.com
Вокладка кнігі «Курганная кветка». Мастак Язэп Драздовіч

Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц; 14 студзеня 1893, Вільня, Віленская губэрня4 чэрвеня 1986, Масква) — беларуская паэтка.

Канстанцыя Буйло (крайняя зьлева) разам з бацькамі Антонам і Настэзіяй Буйло, 1900-я

Нарадзілася ў сям’і аб’езьніка, які працаваў у графа Тышкевіча. Акрамя яе, у сям’і была таксама малодшая сястра Іна[2]. Была ахрышчаная 17 студзеня 1893 у Віленскім касьцёле Сьвятога Якава[3]. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава, дзе вучылі сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завосьсе, Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём філяматаў і філярэтаў[4]. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (19151916), але ў сувязі зь яе закрыцьцём перайшла на працу ў Земскі саюз.

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Калечыца, сына надворнага дарадцы, які паходзіў з засьцянковай шляхты Менскага павету (у 1933 арыштаваны). Пасьля кастрычніцкага перавароту працавала статысткай у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бугальтаркай саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай сьмерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (19291934), начальніцай адзьдзелу збыту палітэхлабарсаюзу (19341940), у 19401951 г. — начальніцай апэратыўнага адзьдзелу, затым в. а. намесьніцы дырэктара цэнтральнай канторы вэтэрынарнага забесьпячэньня трэста Саюзветзабпрам.

Пасьля 1917 году яе сувязь зь Беларусьсю абмяжоўвалася перапіскай і сустрэчамі зь Янкай Купалам і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч, калі яны прыяжджалі ў Маскву. Канстанцыя прысьвяціла Янке Купалу зь тузін вершаў, а таксама напісала успаміны «Вялікая дружба»[5][6][7]. Са жніўня 1941 да жніўня 1944 году ў Маскве знаходзілася шмат беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў, журналістаў і Канстанцыя падтрымлівала зь імі цесную сувязь. У першыя пасьляваенныя гады часта прыяжджала ў Менск на зьезды й пленумы пісьменьнікаў, розныя літаратурныя ўрачыстасьці.

У 1944 годзе была прынята ў Саюз пісьменьнікаў БССР.

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну зь яе прахам перавезьлі ў Вішнеў на Валожыншчыне[8].

Друкавацца пачала ў 1909, зьмясьціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых зьвестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)[9]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».

Аўтарка зборнікаў вершаў «Сьвітаньне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Да паэзіі Канстанцыі тады найбольш ляжала сэрца Міколы Равенскага — ён паклаў на музыку «Каб я мела…», «Я шукала», а ў 1922 годзе стварыў сваю першую большую музычную рэч — сюіту — на словы ейнае паэмы «Курган», якая выконвалася некалькі разоў у 22 —23 гадах у Менску. Верш «Люблю», пакладзены на музыку Міколам Равенскім, стаў папулярнай народнай песьняй[10][11]. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР выконвала песьню «Люблю мой край». Кампазітар і пэдагог Дзьмітры Лукас паклаў на музыку верш «Ходзіць месяц»[12].

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасьля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі»[13].

Аўтарка п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягоньняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя[14].

Крытыка, рэцэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Шматкова, Ірына "Тварыць і кахаць": творчая індывідуальнасць Канстанцыі Буйло // Роднае слова. — 2023. — № 1. — С. 16-20.
  3. ^ Барткова, Марыля "Мілай Костцы на ўспамін…": Да 130-годдзя Канстанцыі Буйло // Роднае слова. — 2023. — № 1. — С. 21-23.
  4. ^ Ляшук В. Я., Снітко Г. М. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск: Литература и Искусство, 2008. — С. 190. — 320 с. — ISBN 978-985-6720-29-4
  5. ^ Канстанцыя Буйло. Вялікая дружба // Выбраныя творы. У 2-х т. : Вершы, успаміны. — Менск: Мастацкая літаратура, 1981. — Т. 2. — С. 310—316.
  6. ^ М. Р. Ярош. Буйло (сапр. Калечыц) Канстанцыя. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін і інш. // Янка Купала : энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская Савецкая Энціклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 96.
  7. ^ Шматкова І. І. Янка Купала і Канстанцыя Буйло: творчыя сувязі. // Мова — літаратура – культура : матэрыялы Х Міжнар. навук. канф., прысвеч. 140-годдзю з дня нарадж. Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск, 29–30 верас. 2022 г.. — Менск: БДУ, 2022. — С. 149—152. — ISBN 978-985-881-435-9.
  8. ^ Гарэцкі, Р. Сяброўства творцаў. Браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія і беларускія паэткі — Канстанцыя Буйла і Наталля Арсеннева // Роднае слова. — Мн.: 2006. — № 6. — С. 104.
  9. ^ Канстанцыя Буйло // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 318—319. — 511 с ISBN 985-03-0216-X
  10. ^ . Мікола Равенскі / Укладальнік Лявон Юрэвіч; Навуковы рэдактар Натальля Гардзіенка. — Менск: «Кнігазбор», 2020. — С. 14, 46, 52, 79, 80. — 164 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-7227-83-9
  11. ^ Данута Бічэль. Давайце вернемся ў гэтую песню… // Наша вера : часопіс. — 2013. — № 1(63). — С. 58—61.
  12. ^ Дзмітрый Лукас. Выбраныя песнi. (Ноты: для голасу (хору) ў суправаджэнні фартэпіяна). — Менск: Беларусь, 1973. — 39 с. — (Мастацкай самадзейнасці). — 7300 ас.
  13. ^ Гарэцкі, М. Буйло, Канстанцыя // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 198—199.
  14. ^ Канстанцыя Буйло (рас.). Отдел образования Барановичского районного исполнительного комитета. Праверана 6 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]