Крыстоф Крамэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыстоф Крамэр
Крыстоф Крамэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1991 (27 гадоў)
Золінген, Нямеччына
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Мёнхэнглядбах
Нумар 6
Моладзевыя клюбы
1995—1999
1999—2006
2006—2008
2008—2010
Грофрат
Баер-04
Фартуна Дусэльдорф
Баер-04
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2016
2011—2013
2013—2015
2016—
Баер-04 II
Баер-04
Бохум
Барусія Мёнхэнглядбах
Барусія Мёнхэнглядбах
27 (0)
28 (0)
61 (4)
63 (5)
51 (3)
Зборныя
2014— Нямеччына 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 сакавіка 2016.

Крыстоф Крамэр (па-нямецку: Christoph Kramer; нарадзіўся 19 лютага 1991 году, Золінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Барусія Мёнхэнглядбах» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстоф Крамэр пачаў сваю кар’еру ў сыстэме «Баеру», куды трапіў у дзевяцігадовым узросьце[1]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баеру»[1]. Праз сэзон Крыстофа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клюб «Бохум». У складзе клюбу другой бундэсьлігі Крыстоф за два сэзоны правёў шэсьцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасьля вяртаньня з «Бохуму» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхэнглядбаскую «Барусію»[2]. Яго дэбют у бундэсьлізе адбыўся 9 жніўня 2013 году ў матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі»[3]. А свой першы гол у найвышэйшай лізе Крыстоф забіў у сустрэчы з «Гановэрам» 17 жніўня[4]. Пасьля гэтага сэзону атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго дэбют за нацыянальную зборную Нямеччыны адбыўся 13 траўня 2014 году ў матчы супраць Польшчы[5]. Гулец трапіў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014[6][7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Kramer rising to the top. ESPNFC (31 May 2014). Праверана 31 May 2014 г.
  2. ^ Borussia Monchengladbach: How will the Foals fare in 2013/2014?. The Boot Room (22 July 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  3. ^ Bright start for Guardiola. ESPNFC (9 August 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  4. ^ GLADBACH CRUISE PAST HANNOVER. Bundesliga (17 August 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  5. ^ Match report
  6. ^ Low finalises Germany squad Праверана 02 June 2014 г.
  7. ^ Das Team. DFB. Праверана 2 Janue 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крыстоф Крамэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў