Перайсьці да зьместу

Косьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Косьці
лац. Kości
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′4″ пн. ш. 25°55′58″ у. д. / 54.01778° пн. ш. 25.93278° у. д. / 54.01778; 25.93278Каардынаты: 54°1′4″ пн. ш. 25°55′58″ у. д. / 54.01778° пн. ш. 25.93278° у. д. / 54.01778; 25.93278
Косьці на мапе Беларусі ±
Косьці
Косьці
Косьці
Косьці
Косьці
Косьці

Ко́сьці[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 17 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Юрацішкі. У 1866 г. 6 двароў, 39 жыхароў. У 1897 г. 13 двароў, 69 жыхароў. У 1909 г. 19 двароў, 100 жыхароў, якія мелі 47 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 78 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (21 двор, 107 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Пазьней вёска робіцца цэнтрам калгасу імя К. С. Заслонава.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

  • 2010 год — 30 чалавек[2]
  • 1999 год — 43 чалавекі, 23 двары
  • 1970 год — 74 чалавекі

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Помнік на магіле 23 мірных жыхароў, якія загінулі ў 1943 г.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.