Перайсьці да зьместу

Жораўка (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жораўка, трансьліт. Žoraŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дукорскі
Часавы пас
Каардынаты 53°38′48″ пн. ш. 28°00′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 28 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244834026
Нумарны знак 5
Жораўка на мапе Беларусі ±
Жораўка
Жораўка
Жораўка
Жораўка
Жораўка
Жораўка

Жо́раўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 году дзейнічала капліца, піцейны дом. Тады ж пабудаваны школьны будынак з дрэва і распачала працу школа царкоўнай граматы.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе працавала 2 настаўнікі, вучыліся каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1897 год — 140 двароў, 959 жыхароў
  • пачатак XX ст. — 172 двары, 1050 жыхароў
  • 1917 год — 170 двароў, 1095 жыхароў
  • 2002 год — 19 двароў, 45 жыхароў
  • 2009 год — 28 чалавек[2]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Капліца.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі