Перайсьці да зьместу

Каробавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каробавічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дукорскі
Часавы пас
Каардынаты 53°33′22″ пн. ш. 27°54′51″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 55 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Каробавічы на мапе Беларусі ±
Каробавічы
Каробавічы
Каробавічы
Каробавічы
Каробавічы
Каробавічы

Каро́бавічы[1] (таксама сустракаецца Ко́рабавічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

У другой палове XIX — пач. XX ст. у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у 1922 годзе яе наведвала 60 вучняў, у тым ліку 27 дзяўчынак. У 1933 годзе працаваў калгас «Чырвоная зьмена» і кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

  • 1909 год — 56 двароў, 330 жыхароў
  • 2002 год — 54 двары, 98 жыхароў
  • 2009 год — 55 чалавек[3]
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі