Перайсьці да зьместу

Сетча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сетча
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дукорскі
Часавы пас
Каардынаты 53°32′57″ пн. ш. 27°57′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 125 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Паштовы індэкс 222821
Нумарны знак 5
Сетча на мапе Беларусі ±
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча

Се́тча[1] (таксама сустракаецца Се́чча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 3 км ад чыгуначнай Новае Сяло на лініі Менск—Асіповічы.

У другой палове XIX — пач. XX ст. у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазын.

Вясной 1907 году адбылося сялянскае хваляваньне. Арганізатарам выступленьня быў Ільля Кудзелька. 2 траўня ў маёнтак прыбыў атрад коннай паліцыі. Адбылася сутычка паміж сялянамі і паліцэйскімі, якія прымянілі агнястрэльную зброю, паранілі 6 удзельнікаў хваляваньня (аднаго з іх сьмяротна). Некалькі чалавек было арыштавана. У хваляваньнях удзельнічала 500 сялян.

У 1910 годзе адкрыта народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі вучэльня пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой на 1922 год было каля 100 вучня, працавала 2 настаўніка. На 1933 год быў створаны калгас «Сетча», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

  • 1897 год — 112 двароў, 715 жыхароў
  • Пачатак ХХ — 137 двароў, 892 жыхары
  • 1917 год — 100 двароў, 502 жыхары
  • 2002 год — 92 двары, 158 жыхароў
  • 2009 год — 125 чалавек[3]
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі