Перайсьці да зьместу

Маладнева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маладнева, трансьліт. Maladnieva
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дукорскі
Часавы пас
Каардынаты 53°41′42″ пн. ш. 27°59′07″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 19 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Маладнева на мапе Беларусі ±
Маладнева
Маладнева
Маладнева
Маладнева
Маладнева
Маладнева

Маладне́ва[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

У пачатку 20 стагодзьдзя фальварак у Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 году дзейнічала капліца, піцейны дом. Тады ж пабудаваны школьны будынак з дрэва і распачала працу школа царкоўнай граматы.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Паводле перапісу 1926 году пасёлак. У пэрыяд калектывізацыі вёска, разам з Галянбэргам і Падліпкамі, увайшла ў склад калгасу «Ударнік», а ў пасьляваенныя гады стала часткай калгасу імя «16-ці чырвоных партызан».

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • пачатак XX ст. — 2 двары, 26 жыхароў
  • 1926 год — 23 гаспадаркі, 103 жыхары
  • 2002 год — 14 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 19 чалавек[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі