Капейнае (Менская вобласьць)
Капейнае | |
трансьліт. Kapiejnaje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дукорскі |
Насельніцтва: | 58 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244830051 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′46″ пн. ш. 27°55′8″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.91889° у. д.Каардынаты: 53°34′46″ пн. ш. 27°55′8″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.91889° у. д. |
± Капейнае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Капе́йнае[1] (таксама сустракаецца Капе́йна[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.
Знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск — Асіповічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1908 годзе адкрыта царкоўнапрыходзкая школа.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. працаваў 1 настаўнік, займаліся каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1816 год — 13 двароў, каля 100 жыхароў.
- 1897 год — 53 двароў, 316 жыхароў.
- На пачатку XX ст. — 48 двароў, 421 жыхар.
- 1917 год — 63 двары, 393 жыхары
- 2002 год — 36 двароў, 64 жыхары
- 2009 год — 58 чалавек[3]
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Прышчэпчык — кандыдат біялягічных навук (2002), дацэнт (2003).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі