Акопы Кацярыны (Жораўка)
Выгляд
Славутасьць | |
Акопы Кацярыны
| |
Краіна |
Акопы Кацярыны — мясцовая назва гарадзішча, разьмешчанага за 250 м на паўночны захад ад вёскі Жораўкі Пухавіцкага раёну, на правым беразе ракі Сьвіслач, у полі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пляцоўка авальная, памерам 70x45 м, выцягнутая з усходу на захад. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 3—8 м. 3 боку поля ўмацавана валам вышынёй 1—2 м. У сучасны момант разворваецца. Культурны пласт больш за 0,4 м.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гарадзішча вядомае з 1924 году, абсьледавала ў 1985 годзе Тацьцяна Бубенька. Знойдзена кераміка раньняга жалезнага веку і позьняга Сярэднявечча. Раскопкі не праводзіліся. Каля гарадзішча знаходзіцца каменны крыж. Крыж высечаны з валуну ў форме лацінскага крыжу[1].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.